Усё ў нас атрымаецца!
Настасся ЦЕЛЕШАВА
— Чым запомнiлiся мне апошнiя пяць гадоў? — пытае першы сакратар Кастрычнiцкага раённага камiтэта г. Мiнска БРСМ Марыя КАНДЫБА. — Нараджэннем дачкi, заканчэннем полiтэхнiчнага каледжа, паступленнем у Акадэмiю кiравання (зараз я — на другiм курсе), уступленнем у Саюз моладзi i заняццем даволi адказнай пасады.
I, вядома, адной з яркiх падзей гэтага года для Марыi стане ўдзел у III Усебеларускiм народным сходзе. Дзе, як спадзяецца дзяўчына, абавязкова будуць абмеркаваны пытаннi будаўнiцтва жылля, даступнасцi адукацыi, крэдытаў, размеркавання, матэрыяльнай падтрымкi. I ўвогуле — усе складаныя аспекты маладзёжнай палiтыкi. Якой, на думку першага сакратара, у краiне ўдзяляецца досыць увагi. Дарэчы, сваю пасаду (членамi Кастрычнiцкага раённага камiтэта з’яўляюцца каля шасцi з паловай тысяч юнакоў i дзяўчат) Марыя Кандыба заняла толькi ў вераснi мiнулага года. Гаворыць, што не сумнявалася нi хвiлiны — усё атрымаецца. I гэта — нягледзячы на маленечкую дачку, вучобу на завочным аддзяленнi i не такi ўжо i вялiкi штат супрацоўнiкаў. — Безумоўна, III Усебеларускi народны сход — значная, доўгачаканая падзея, — працягвае Марыя Кандыба, — ад якога я чакаю вызначэння асноўных напрымкаў дзейнасцi, у тым лiку — i нашай арганiзацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Чым запомнiлiся мне апошнiя пяць гадоў? — пытае першы сакратар Кастрычнiцкага раённага камiтэта г. Мiнска БРСМ Марыя КАНДЫБА
|
|