Пiрожныя па пратэкцыi»
У Кобрыне супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю затрымалi работнiцу дзяржустановы «Кобрынскi занальны цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii».
Падазраецца жанчына ў тым, што атрымала ад дырэктара аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю хабар у памеры 500 долараў ЗША: як мяркуецца, у гэтую суму быў ацэнены дазвол на вытворчасць кандытарскiх вырабаў. 90 мiльёнаў на вецер На такую суму панеслi страты трое непрацуючых брастаўчан, у якiх праваахоўнiкi знайшлi нелегальны тавар. Дзялкi былi затрыманы на прывакзальнай плошчы чыгуначнага вакзала станцыi Брэст-Цэнтральны. У iх асабiстых аўто «Аўдзi-100» супрацоўнiкi мiлiцыi знайшлi груз, на якi не было дакументаў, якiя б пацвярджалi легальнасць набыцця тавару i законнасць яго ўвозу ў Беларусь. А таму трыкатажныя вырабы i парфуyмерыя iмпартнай вытворчасцi, кошт якой «пацягнуў» на 90 мiльёнаў рублёў, былi канфiскаваны. Iгар ГРЫШЫН. Мытнiкi «засвяцiлiся» на мясе... Пракуратурай Брэсцкай вобласцi ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да трох iнспектараў мытнага паста «Казловiчы» мытнi «Заходнi Буг». Падазраюцца яны ў тым, што ў лiпенi 2004 года нанеслi ўрон дзяржаве ў памеры 65,2 млн рублёў. Сутнасць справы ў тым, што згаданыя супрацоўнiкi мытнi не вярталi ў дзяржаўную «кiшэню» частку грошай, атрыманых ад мытных плацяжоў за агульную вагу грузаў, што перавозiлiся. Iмi не накiраваны ў даход дзяржавы грошы за 18600 кг мяса, якое перавозiлася ў некалькiх рэфрыжэратарах. Аляксей ЦIТОЎ. Тры хвiлiны на затрыманне А 12-й гадзiне ночы на пульт цэнтральнага назiрання Капыльскага аддзялення Дэпартамента аховы паступiў сiгнал «Трывога» з крамы «Бульбачка». Роўна тры хвiлiны спатрэбiлася групе затрымання, каб прыбыць на месца здарэння. Там байцы выявiлi разбiтыя вокны, а ў самой краме — зладзюжку, якi з касавага апарата спрабаваў выкрасцi больш за пяць тысяч рублёў. Злачынцам аказаўся раней судзiмы мясцовы жыхар. Наталля СВIДУНОВIЧ, аддзел iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кобрыне супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю затрымалi работнiцу дзяржустановы «Кобрынскi занальны цэнтр гiгiены i эпi
|
|