Дзяржаўнымi ўзнагародамi адзначаны работнiкi, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё Беларусi
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 1 сакавiка падпiсаў указ № 136 аб узнагароджаннi дзяржаўнымi ўзнагародамi работнiкаў, якiя ўнеслi найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамiчнае развiццё краiны ў 2001—2005 гадах.
У прыватнасцi, за высокiя дасягненнi ў вытворчай i сацыяльна-культурнай сферах, значны асабiсты ўклад у выкананне прагнозных паказчыкаў за пяцiгодку ордэнам Айчыны II ступенi ўзнагароджаны генеральны дырэктар беларуска-расiйскага сумеснага прадпрыемства ААТ «Брэстгазаапарат» Мiхаiл Iофе, дырэктар ЗАТ «Агракамбiнат «Зара» Леанiд Майсееў. Ордэна Айчыны III ступенi ўдастоены старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камiтэта Мiкалай Азаматаў, генеральны дырэктар ААТ «Салiгорскпрамбуд» Мiкалай Ашэйчык, старшыня Касцюковiцкага раённага выканаўчага камiтэта Мiхаiл Барысаў, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Аграфiрма «Лучнiкi» Слуцкага раёна Мiкалай Васiлевiч, генеральны дырэктар ВА «Гомсельмаш» Валерый Жмайлiк. У лiку ўзнагароджаных ордэнам Пашаны — намеснiк прэм’ер-мiнiстра Андрэй Кабякоў, мiнiстр фiнансаў Мiкалай Корбут, мiнiстр замежных спраў Сяргей Мартынаў, слесар-рамонтнiк РУП «Мiнскi трактарны завод» Дзмiтрый Камiнскi, вадзiцель-выпрабавальнiк Беларускага аўтамабiльнага завода Уладзiмiр Зорыч. Ордэнам Францыска Скарыны адзначаны канцэртмайстар Нацыянальнага аркестра сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь Эдуард Зарыцкi. Медаля «За працоўныя заслугi» ўдастоены намеснiк начальнiка па эканамiчнай рабоце мытнi «Заходнi Буг» Любоў Бальшакова, электразваршчык ААТ «Брэстсельмаш» Iван Гомля, аператар машыннага даення ААТ «Белавежскi» Камянецкага раёна Галiна Дрозд. Усяго дзяржаўных узнагарод удастоены каля 500 чалавек. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 1 сакавiка падпiсаў указ № 136 аб узнагароджаннi дзяржаўнымi ўзнагародамi работнiкаў, якiя ўнеслi найбольш знач |
|