21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тамара АХРАМЕНКА: «Лепшых прадпрымальнiкаў года ўзнагародзiць кiраўнiк дзяржавы»

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Эксклюзiў

Рэспублiканскi конкурс «Лепшы прадпрымальнiк года» ў нашай краiне праводзiцца штогод пачынаючы з 1997 года. Як будзе арганiзавана гэтае мерапрыемства сёлета, карэспандэнту «Звязды» расказвае начальнiк упраўлення iнфраструктуры прадпрымальнiцкай дзейнасцi Дэпартамента па прадпрымальнiцтву Мiнiстэрства эканомiкi Тамара АХРАМЕНКА.

— Па якiх намiнацыях сёлета будуць выбiрацца лепшыя прадпрымальнiкi нашай краiны?

— У рэспублiканскiм конкурсе па вынiках 2005 года, згодна з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 4 лiпеня 2005 года № 305 «Аб правядзеннi рэспублiканскага конкурсу «Лепшы прадпрымальнiк года» ўключана 16 намiнацый. Па кожнай намiнацыi будзе вызначаны пераможца i два лаўрэаты.

— У якiя тэрмiны запланавана правесцi гэты конкурс сёлета?

— Мы разлiчваем вылучыць намiнантаў i пераможцаў конкурсу на працягу красавiка. Сёння ў абласцях краiны i ў сталiцы створаны арганiзацыйныя камiтэты, якiя разгарнулi падрыхтоўку да конкурсу. Згодна з адпаведнай пастановай Савета Мiнiстраў Беларусi спачатку аднайменны конкурс праводзiцца менавiта ў рэгiёнах. Для ўдзелу ў абласным i мiнскiм конкурсах юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi павiнны да 10 сакавiка ўключна падаць у аблвыканкам цi ў Мiнгарвыканкам па месцы жыхарства заяўку i iншыя дакументы згодна з указам кiраўнiка дзяржавы i адпаведнай пастановай урада.

— Хто з прадпрымальнiкаў мае права ўдзельнiчаць у гэтым конкурсе?

— Сёлета ў конкурсе могуць прыняць удзел усе прадпрымальнiкi краiны пры выкананнi дзвюх галоўных умоў. У прадпрымальнiкаў за справаздачны перыяд павiнна адсутнiчаць запазычанасць перад бюджэтам краiны i дзяржаўнымi пазабюджэтнымi фондамi, а таксама выпадкi парушэння тэхнiкi бяспекi i правiлаў аховы працы. Згодна з другой умовай заробкi супрацоўнiкаў прадпрымальнiка павiнны быць не меншыя за ўзровень намiнальных памераў сярэднямесячных даходаў у адпаведным рэгiёне.

— Згодна з вашымi падлiкамi, колькi прадпрымальнiкаў прыме ўдзел у гэтым конкурсе сёлета?

— Па вынiках аналiзу двух апошнiх гадоў штогод назiраецца павелiчэнне колькасцi ўдзельнiкаў конкурсу. Сёлета мы плануем удзел у гэтым мерапрыемстве не менш як 200 самых актыўных прадпрымальнiкаў краiны.

— Наколькi вядома, сёлета быў значна павышаны статус конкурсу...

— Сёння згаданы конкурс набыў статус рэспублiканскага, зацверджана палажэнне аб яго правядзеннi. Указам Прэзiдэнта Беларусi зацверджаны арганiзацыйны камiтэт конкурсу, якi сёлета ўзначалiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Андрэй Кабякоў.

— Хто будзе ўзнагароджваць пераможцаў конкурсу «Лепшы прадпрымальнiк 2005 года»?

— Спачатку заўважу, што ў гэтым конкурсе прымуць удзел юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя атрымаюць статус пераможцаў i лаўрэатаў абласных i мiнскага гарадскога конкурсаў. У мiнулыя гады ў конкурсе прымалi ўдзел толькi пераможцы. Узнагароджванне пераможцаў i лаўрэатаў конкурсу праводзiцца ва ўрачыстай абстаноўцы Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або iншай асобай, якая будзе ўпаўнаважана кiраўнiком дзяржавы.

— Якiя ўзнагароды атрымаюць прадпрымальнiкi?

— Указам Прэзiдэнта зацверджана Палажэнне аб нагрудным знаку. Пераможца будзе ўзнагароджаны гэтым знакам у выглядзе крылаў з каштоўным каменем — цырконiем — у цэнтры. Таксама лепшыя прадпрымальнiкi рэспублiкi атрымаюць дыпломы i прызы-статуэткi ў выглядзе крылаў з бронзы. Удзельнiк конкурсу, якi будзе вызначаны лепшым прадпрымальнiкам года на працягу 3 гадоў, узнагароджваецца дыпломам «Ганаровы прадпрымальнiк». Пасля атрымання такой узнагароды прадпрымальнiк вызваляецца ад удзелу ў рэспублiканскiм конкурсе «Лепшы прадпрымальнiк года» тэрмiнам на 5 гадоў.

— Якую рэальную аддачу маюць такiя конкурсы для пераможцаў i лаўрэатаў?

— Аналiзуючы далейшую дзейнасць удзельнiкаў конкурсу, мы заўважылi, што з такiмi прадпрымальнiкамi больш свабодна i актыўна супрацоўнiчаюць банкаўскiя структуры, буйныя гандлёвыя цi вытворчыя арганiзацыi або iншыя прадпрымальнiкi пры выдзяленнi крэдытаў або заключэннi кантрактаў. Адзначаныя краiнай прадпрымальнiкi больш упэўнена супрацоўнiчаюць з дзяржаўнымi органамi. Мы, у сваю чаргу, у той цi iншай ступенi ажыццяўляем бясплатную рэкламу дзейнасцi такiх прадпрымальнiкаў.

— З якiх сродкаў фiнансуецца гэты конкурс?

— Правядзенне конкурсу фiнансуецца за кошт рэгiстрацыйных узносаў прадпрымальнiкаў i бюджэтных сродкаў. Сёння вызначаны памер рэгiстрацыйных узносаў i хутка будзе зацверджаны ў Савеце Мiнiстраў краiны. Сёлета рэспублiканскi конкурс «Лепшы прадпрымальнiк 2005 года» будзе праведзены ў Малой зале Палаца Рэспублiкi, дзе ўжо ў маi адбудзецца ўрачыстае ўшаноўванне пераможцаў i лаўрэатаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканскi конкурс «Лепшы прадпрымальнiк года» ў нашай краiне праводзiцца штогод пачынаючы з 1997 года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика