У ААН адзначаны поспехi Беларусi
Леанiд Тугарын
У штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку прайшла 44-я сесiя Камiсii па сацыяльнаму развiццю. Яна была прысвечана аналiзу вынiкаў выканання першага дзесяцiгоддзя ААН па барацьбе з галечай, рэалiзацыi планаў i праграм па паляпшэннню жыцця розных сацыяльных груп, у тым лiку iнвалiдаў, моладзi.
Як паведамiлi ў МЗС краiны, на сесii былi станоўча адзначаны сiстэмныя захады Беларусi па павышэнню ўзроўню дабрабыту насельнiцтва i поспехi краiны ў гэтым накiрунку за апошнiя дзесяць гадоў. Увага мiжнароднай супольнасцi была звернута на прыклад палiтыкi ўрада Беларусi ў сацыяльнай сферы, адукацыi, ахове здароўя, забеспячэнні занятасцi, а таксама на пытанні па падтрымцы насельнiцтва, якое пацярпела ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку прайшла 44-я сесiя Камiсii па сацыяльнаму развiццю. Яна была прысвечана аналiзу вынiкаў выканання першага дзесяцiгоддзя
|
|