Для больш эфектыўнага лячэння прастуды i грыпу ўрачы раяць пiць настоi з траў i ягад
Кар. БЕЛТА
У Беларусi рэгiструецца сезонны пад’ём захваральнасцi на грып i ВРЗ. Каб папярэдзiць хваробу або аблегчыць яе цячэнне, трэба прымяняць фiтатэрапiю, рэкамендуюць урачы Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя.
У час хваробы неабходна абавязкова пiць як мага больш вадкасцi. Пажадана, каб гэта былi настоi з траў, ягад. Мэтазгодна выкарыстоўваць фiтазборы, якiя маюць вiтамiнiзуючы, жаўцягонны i мачагонны эфект. У iх склад можа ўваходзiць лiсце сунiц, плады шыпшыны, рабiна, калiна, журавiны. Плады шыпшыны маюць шмат вiтамiну С, якi стымулюе ўтварэнне антыцелаў, актывiзуе ахоўныя сiлы арганiзма на барацьбу з iнфекцыяй. А паколькi пры высокай тэмпературы цела аскарбiнавая кiслата (той жа вiтамiн С) расходуецца асаблiва iнтэнсiўна, то папаўняць яе запасы ў арганiзме пры прастудных захворваннях проста неабходна. Пры прастудзе, якую суправаджае кашаль, рынiт, востры бранхiт, дапамогуць зборы з процiмiкробнымi i адхарквальнымi ўласцiвасцямi. Гэта кветкi рамонку, лiсце эўкалiпту i шалфею, пупышкi хвоi, трава мацярдушкi, чабору, парасткi багуну балотнага. У пачатковай стадыi бранхiту дапамогуць корань алтэя, лiсце падбелу, кветкi лiпы i чорнай бузiны. Эфектыўна здымае галаўны боль i паспяхова змагаецца з прастудай чай з карыцай, малiнай, журавiнамi, рабiнай або бруснiцамi. Хутка пазбаўляе ад прастуды сок з крапiвы i грэйпфрута. Дзейсныя пры прастудах так званыя харчовыя лекавыя раслiны (часнок, цыбуля, хрэн, чорная рэдзька), а таксама мёд. Iх трэба ўжываць штодзённа хоць бы ў невялiкай колькасцi. Пры захворваннi на грып або ВРВI добра правесцi курс ароматэрапii з выкарыстаннем масел шыпшыны, шалфею, эўкалiпту i лаванды.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi рэгiструецца сезонны пад’ём захваральнасцi на грып i ВРЗ. Каб папярэдзiць хваробу або аблегчыць яе цячэнне, трэба прымяняць фiтатэрапiю, рэ |
|