Львам пара пачынаць адпачынак, а Стральцам — прадэманстраваць вынiкi школы жыцця
Усходнi гараскоп
АВЕН. Ваша сiла ў адкрытасцi i добразычлiвасцi. Калi вы своечасова гэта зразумееце, то i нервы будуць цалейшыя, i справы пойдуць на лад. Магчымы пазiтыўныя зрухi ў многiх напрамках. Аднак неабходна захоўваць свае планы i намеры ў тайне, каб яны ажыццявiлiся. У панядзелак прыслухоўвайцеся да сваёй iнтуiцыi: у гэты дзень яна падкажа шляхi вырашэння многiх праблем. Старайцеся не дазваляць акружаючым уцягваць сябе ў вырашэнне чужых праблем. Магчыма, у сераду адкрыецца накiраваная супраць вас iнтрыга, i давядзецца змянiць планы з-за дзеянняў зай- здроснiкаў. У чацвер сiтуацыя зменiцца на вашу карысць — але не варта выношваць планы помсты. Выхадныя прысвяцiце адпачынку. ЦЯЛЕЦ. Вас можа чакаць поспех у прафесiйнай сферы i бiзнэсе. Аб’ём работы на тыдзень не здзiвiць i не спужае вас. Могуць засмуцiць толькi вынiкi працы. Не прыдзiрайцеся да сябе, будзьце больш аб’ектыўнымi. Ваша здольнасць ахоплiваць увагай i ўтрымлiваць у памяцi ўсе дробязi можа прыцягнуць увагу начальства. Кемлiвасць у вырашэннi грашовых пытанняў — вось што адрознiвае вас ад блiзкiх людзей. Аўторак — спрыяльны дзень для прыняцця хуткiх i рызыкоўных рашэнняў. Правядзiце адзiн з выхадных за горадам. У нядзелю не варта раскрываць душу ў даверлiвай размове: вас цi няправiльна зразумеюць, цi выкарыстаюць сказанае супраць вас. БЛIЗНЯТЫ. Вы толькi выйграеце, калi праявiце такiя якасцi, як паблажлiвасць i цярпенне. Кар’ерныя iмкненнi могуць даць першыя станоўчыя вынiкi. Хоць гэты тыдзень больш падыходзiць для адпачынку, але можна таксама заняцца любiмай справай. У аўторак вы здольныя адным махам расправiцца з гарой папяровых спраў, якая назапасiлася. У сераду ваша прадбачлiвасць дазволiць пашырыць далягляды магчымасцяў. У чацвер прыслухайцеся да сяброўскай парады — яна будзе вельмi своечасовай. У суботу спакойна выслухайце прэтэнзii з боку блiзкiх людзей i пастарайцеся знайсцi канструктыўнае выйсце са становiшча, якое склалася. РАК. Вам неабходна засяродзiцца на тых працоўных справах, якiя разлiчаны на перспектыву. Вы будзеце iмклiва прасоўвацца да вызначаных мэтаў. Аўторак можа быць мiтуслiвым, але прыбытковым. Пятнiца спрыяльная для паездак, перамоў, абмеркавання спраў з калегамi па рабоце. Гэты тыдзень спрыяльны для набыцця кватэры цi пераезду. Пастарайцеся не адмаўляцца ад работы, якой бы яна нi была. ЛЕЎ. Добры час для паўнацэннага адпачынку. Варта пачаць менавiта зараз. Падарожжы прынясуць розныя ўражаннi, вы даведаецеся шмат новага i цiкавага. Тыя ж прадстаўнiкi знаку, чые адпачынкi яшчэ не пачалiся, могуць вырашыць iншыя задачы. У сераду магчымая вельмi казытлiвая сiтуацыя на рабоце, якая паставiць вас у цяжкае становiшча. Пажадана не спрачацца i не канфлiктаваць з начальствам. Пятнiца, наадварот, адзiн з самых удалых дзён тыдня. Асаблiва фартуна будзе добразычлiвай да прасоўвання па кар’ернай лесвiцы цi да праяўлення творчай iнiцыятывы ў якой-небудзь галiне. ДЗЕВА. Усе вашы праекты на гэтым тыднi будуць паспяховымi. У пачатку тыдня магчыма дзелавая паездка. У ёй вы зможаце пазнаёмiцца з людзьмi, якiя ў далейшым будуць вельмi карыснымi. Неблагi час для таго, каб змянiць накiрунак прасоўвання па службовай лесвiцы, — толькi не спрабуйце iсцi па ёй унiз. У аўторак упэўненасць у сваiх сiлах дазволiць вам дасягнуць чаго жадаеце. Таксама гэта будзе добры дзень для планавання спраў на блiжэйшую будучыню. Ёсць шанц заключыць удалае пагадненне аб партнёрстве. У сераду адпачнiце ад клопатаў i праблем. У чацвер збярыцеся — i не пачынайце нiчога новага. На гэты дзень пажадана не планаваць сур’ёзных дзелавых сустрэч. У выхадныя пастарайцеся вырашыць свае праблемы, не пераступаючы пры гэтым праз думкi i пачуццi iншых. Калi ўдасца — будзеце адчуваць сябе лёгка i разняволена. ШАЛI. Да суботы ў вас з’явiцца шанц нарэшце ўзяцца за ажыццяўленне таго, што даўно задумана. Аўторак можа быць азмрочаны дробнымi непрыемнасцямi, але яны вельмi хутка забудуцца. У сераду магчыма не зусiм прыемная размова з начальнiкам, якая закончыцца канкрэтным рашэннем: невядома толькi, вашым цi начальнiка. Але не варта асаблiва трывожыцца — зоркi не пакiнуць вас без заступнiцтва. Рэалiзаваць планы лепш да пятнiцы. Пакiньце дастаткова часу для дома, родных i вырашэння фiнансавых праблем. СКАРПIЁН. Новыя справы, праекты i прапановы будуць своечасовымi. Гэта спрыяльны час для чакання ветру канструктыўных перамен. З’явiцца магчымасць павысiць свой сацыяльны статус. У аўторак не прымайце важнага рашэння ў адзiночку. У чацвер варта прааналiзаваць адносiны з акружаючымi. Калi ўсё выглядае не так, як бы вам таго хацелася, даруйце старыя крыўды i падумайце аб новых сумесных справах. У нядзелю нечаканы вiзiт сяброў можа зусiм выбiць вас з каляiны. СТРАЛЕЦ. Вы параўнальна лёгка вырашыце ўсе пытаннi, якiя былi адкладзены ў доўгую скрыню. Прыйшоў час паказаць вынiкi школы жыцця. Аднак будзьце асцярожныя: не паддавайцеся спакусе пакрытыкаваць усiх i ўсё. Асаблiва шкодна будзе нападаць на калег па працы. Магчыма, вам захочацца наладзiць розыгрыш, але ёсць рызыка, што вас няправiльна зразумеюць. Лепш укласцi гэту энергiю ў стваральную дзейнасць. У другой палове тыдня магчымы новы паспяховы рывок да вызначанай мэты. Нядзеля — спрыяльны дзень для вырашэння важных пытанняў. Вы можаце значна прасунуцца на шляху да вызначанай мэты. КАЗЯРОГ. Умацуюцца вашы новыя дзелавыя сувязi. Упартасць i прафесiяналiзм прывядуць да поспеху. Перамовы з дзелавымi партнёрамi абяцаюць быць вынiковымi. У сераду засяродзьцеся на рабоце i справах — i ў вас адразу знойдзецца час, каб давесцi да канца важныя праекты. Узнiкшыя праблемы i задачы ў пятнiцу не будуць вырашаны канчаткова. У выхадныя днi знайдзiце час для навядзення ў доме iдэальнай чысцiнi i ўзорнага парадку. ВАДАЛЕЙ. Нарэшце з’явiцца жаданая свабода дзеяння. Але ёю неабходна разумна распарадзiцца. У сераду анархiчны настрой i спробы заваяваць свабоду любой цаной могуць прынесцi расчараванне i непатрэбныя страты. У суботу сачыце за сваёй мовай — перш чым штосьцi сказаць, падумайце. I пастарайцеся быць больш праўдзiвымi з сабой i навакольнымi. РЫБЫ. Ваш поспех будзе залежаць ад упэўненасцi ў правiльнасцi свайго выбару i зладжанасцi дзеянняў. У аўторак не разлiчвайце на iншых: усё рабiце самi, а калi не можаце — строга кантралюйце дзейнасць памочнiкаў. У гэты дзень магчымы падманы i скажэнне iнфармацыi. Пастарайцеся гэтага пазбегнуць. У сераду пакiньце ўбаку службовы запал — ён не дасць станоўчых вынiкаў. Больш вольнага часу прысвячайце сям’i i дзецям.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|