21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лiдзiя ЯРМОШЫНА: «Я не назвала б гэтую выбарчую кампанiю бруднай»

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Учора старшыня Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiя Ярмошына правяла прэс-канферэнцыю, падчас якой расказала аб ходзе выбарчай кампанii па выбарах прэзiдэнта.

Прэзiдэнцкая кампанiя ўступiла ў заключную стадыю. Так, з 3 сакавiка адкрылiся выбарчыя ўчасткi, на якiя цяпер можа прыйсцi кожны з выбаршчыкаў, каб удакладнiць наяўнасць звестак аб сабе ў спiсе выбаршчыкаў. Дарэчы, паводле слоў Л. Ярмошынай, з часу апошняй выбарчай кампанii (маюцца на ўвазе парламенцкiя выбары 2004 года) колькасць выбаршчыкаў павялiчылася з 6 млн 986 тысяч да 7 млн 20 тысяч. Праўда, апошняя лiчба яшчэ будзе ўдакладняцца. Ужо 13 сакавiка на выбарчыя ўчасткi будуць завезены бюлетэнi для галасавання, каб на наступны дзень пачаўся сам працэс датэрмiновага галасавання.

Л. Ярмошына адзначыла, што не назвала б гэтую выбарчую кампанiю бруднай. «Яна не можа быць стэрыльнай, — лiчыць старшыня Цэнтрвыбаркама. — Зразумела, канфлiкты ў той цi iншай ступенi праяўляюцца. Як станоўчы момант, у параўнаннi з выбарчай кампанiяй 2001 года, не распаўсюджваецца брудных лiстовак супраць дзеючага прэзiдэнта. Цяперашняя друкаваная прадукцыя з’яўляецца карэктнай. Калi яна i змяшчае заклiкi галасаваць супраць, аднак гэтыя заклiкi не ўтрымлiваюць зневажанняў. Калi ж параўноўваць выказваннi кандыдатаў, то можна сказаць, што ў тэлеэфiры ў 2001 годзе не прагучала нiводнага зневажання з боку альтэрнатыўных кандыдатаў у адрас дзеючага прэзiдэнта. А цяпер такiх выказванняў было больш чым дастаткова. Такiм чынам, кожная выбарчая кампанiя мае свае асаблiвасцi». Таксама Л. Ярмошына паведамiла, што А. Казулiн пачаў свае сустрэчы з выбаршчыкамi толькi з мiнулага тыдня. А вось агiтацыйная кампанiя А. Мiлiнкевiча адрознiваецца тым, што большасць яго сустрэч праходзяць у выглядзе несанкцыянаваных мерапрыемстваў. Такiм чынам, «наўмысна ствараецца канфлiктная сiтуацыя». Л. Ярмошына адзначыла, што ў адпаведнасцi з парадкам правядзення грамадскiх мерапрыемстваў грамадзянiн уласна можа звярнуцца ў выканкам за дазволам на правядзенне мерапрыемства з удзелам да адной тысячы чалавек. Калi ж колькасць удзельнiкаў мерапрыемства перавысiць тысячу чалавек, то патрэбен ужо зварот ад iмя грамадскай арганiзацыi цi палiтычнай партыi. Тым не менш, адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама, большасць сустрэч з выбаршчыкамi праходзяць нармальна, без стварэння канфлiктных сiтуацый.

Праўда, падобныя парушэннi заканадаўства наўрад цi пацягнуць за сабой нейкiя наступствы для кандыдатаў. Паводле слоў Л. Ярмошынай, парушэннi заканадаўства аб правядзеннi грамадскiх мерапрыемстваў не адносяцца да катэгорыi парушэнняў выбарчага заканадаўства. «Тут цалкам iншыя парушэннi, якiя караюцца ў iншым парадку. Калi гэта хулiганскiя дзеяннi, то тут можа быць адмiнiстрацыйная або крымiнальная адказнасць. Цэнтрвыбаркам мае права прымяняць санкцыi ў выпадку парушэння выбарчага заканадаўства. Можа казаць аб яго парушэннi ў сувязi з пэўнымi выказваннямi спадара Казулiна. Iх можна разглядаць як злоўжыванне правам на правядзенне перадвыбарнай агiтацыi», — адзначыла яна. Дарэчы, у панядзелак прайшло пасяджэнне назiральнага савета па iнфармацыйных спрэчках, дзе дзве скаргi якраз i датычылiся такiх выказванняў А. Казулiна (у iх патрабавалася адмянiць рэгiстрацыю кандыдата ў прэзiдэнты). Тым не менш, адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама, «мы зыходзiм з таго, што абвiнавацiць можна, але ж якi гэта выклiкае рэзананс? Гэта не парламенцкiя выбары, а прэзiдэнцкiя. За А. Казулiна пададзена 150 тысяч подпiсаў. I мы хацелi б, каб самi выбаршчыкi разабралiся. Хоць фармальна гэта пытанне ўжо можна было б ставiць на разгляд. Усе падставы для гэтага маюцца». Таксама Л. Ярмошына адзначыла, што беларускiя кандыдаты ў прэзiдэнты не маюць iмунiтэту перад законам. Паводле яе слоў, «гэты статус не павiнен выкарыстоўвацца ва ўрон. Кожная асоба, якая ўдзельнiчае ў выбарах, павiнна несцi агульнаграмадзянскую адказнасць, у адваротным выпадку яна становiцца беспакаранай».

Дарэчы, падчас пасяджэння назiральнага савета па iнфармацыйных спрэчках разглядалася i пытанне адносна скарачэння ў эфiры выступленняў А. Мiлiнкевiча i А. Казулiна. Так, пасля запiсу выступленняў кандыдатам было прапанавана прывесцi доказы пэўных выказванняў. Пасля таго, як яны не былi прадстаўлены, выступленнi былi скарочаны. Для гэтага ёсць i заканадаўчыя падставы: артыкул закона аб сродках масавай iнфармацыi, якi не дапускае абразы i пасягальнiцтва на гонар грамадзян. Л. Ярмошына таксама адзначыла, што выступленнi былi скарочаны ў вельмi нязначнай частцы, нашмат менш таго, аб чым паведамлялася з сродкаў масавай iнфармацыi.

Дарэчы, за ўвесь час правядзення гэтай выбарчай кампанii ў Цэнтрвыбаркам паступiла 355 зваротаў, з якiх 143 наогул не датычацца выбараў. Што ж датычыцца зваротаў ад кандыдатаў, то ад Сяргея Гайдукевiча паступiла толькi адна скарга. У Аляксандра Мiлiнкевiча iх больш — 33, з якiх задаволена было толькi тры. З 35 зваротаў Аляксандра Казулiна задаволены толькi адзiн.

Як адзначыла Л. Ярмошына, ужо цяпер выбары праходзяць пры актыўным удзеле назiральнiкаў, прычым, як унутраных, так i замежных. У прыватнасцi, за выбарамi будуць назiраць каля 13 тысяч унутраных назiральнiкаў i каля адной тысячы знешнiх. Паводле слоў старшынi Цэнтрвыбаркама, ужо цяпер атрымалi акрэдытацыю 704 замежныя назiральнiкi. Найбольш прадстаўнiчымi з’яўляюцца мiсii назiральнiкаў ад СНД i БДIПЧ АБСЕ — прыкладна па 400 чалавек ад кожнай. Абедзьве мiсii ўжо выпусцiлi свае прамежкавыя даклады. Паводле слоў Л. Ярмошынай, мiсiя ад СНД станоўча ацанiла ход выбарчай кампанii, а мiсiя БДIПЧ АБСЕ выказала некаторыя заўвагi. Таксама ў якасцi назiральнiкаў будуць прысутнiчаць прадстаўнiкi Цэнтрвыбаркамаў Казахстана, Азербайджана, Арменii, Лiтвы, Латвii, Расiйскай Федэрацыi. Адмовiўся ад запрашэння Цэнтрвыбаркам Польшчы, выбарчае заканадаўства якога ўвогуле не прадугледжвае iнстытута замежнага назiрання, а таксама Цэнтрвыбаркам Украiны, дзе 25 сакавiка адбудуцца свае парламенцкiя выбары.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора старшыня Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiя Ярмошына правяла прэс-канферэнцыю, падчас якой расказа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика