21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Станоўчая дынамiка саюзнага будаўнiцтва

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ТУГАРЫН

Вынiкi пасяджэння ў Мiнску саюзнага Саўмiна пракаменцiравалi прэм’ер-мiнiстр Беларусi С. Сiдорскi i старшыня ўрада Расii М. Фрадкоў

Апошнiм часам дзейнасць саюзных структур набыла большую дынамiку. Значна хутчэй чым папярэднi быў прыняты саюзны бюджэт на 2006 год. Вось i першае ў гэтым годзе пасяджэнне саюзнага Саўмiна закончылася амаль на паўгадзiны раней запланаванага тэрмiну. На думку М. Фрадкова, пасяджэнне было добра падрыхтавана, а таму прайшло аператыўна. Былi разгледжаны 15 важных пытанняў па саюзнаму будаўнiцтву. М. Фрадкоў канстатаваў, што яно iдзе з добрай дынамiкай.

Цяперашняе пасяджэнне Саўмiна, на погляд кiраўнiкоў урадаў, мела свае асаблiвасцi. Як адзначыў С. Сiдорскi, сустрэча прайшла напярэдаднi святкавання 10-годдзя з дня пачатку стварэння Саюзнай дзяржавы. З гэтай нагоды абодва прэм’еры ў час пасяджэння канстатавалi, што за мiнулы перыяд больш чым у тры разы ўзрос гандлёвы абарот памiж Беларуссю i Расiяй.

На погляд М. Фрадкова, асаблiвасць дадзенай сустрэчы ў тым, што пасяджэнне адбылося перад важнай палiтычнай падзеяй — выбарамi прэзiдэнта Беларусi. Ён выказаў надзею, што выбар народа дасць магчымасць i надалей умацоўваць адносiны памiж дзвюма краiнамi ў розных сферах.

Важным вынiкам работы пасяджэння стала зацвярджэнне палiў-на-энергетычнага баланса Саюзнай дзяржавы на перыяд да 2020 года. Быў прыняты план сумесных дзеянняў на мiжнароднай арэне. Таксама былi абмеркаваны пытаннi паставак энерганосьбiтаў у нашу краiну. Размова iшла i аб удасканаленнi транспартнай iн- фраструктуры. Неабходныя даручэннi былi дадзены адпаведным мiнiстэрствам Расii i Беларусi.

Улiчваючы, якую сур’ёзную небяспеку нясе народам Расii i Беларусi тэрарызм, транснацыянальная злачыннасць i наркаманiя, быў разгледжаны комплекс мераў на блiжэйшыя гады па барацьбе з гэтым злом.

Але эканамiчны блок пытанняў, зразумела, быў у цэнтры ўвагi. Так, паводле слоў С. Сiдорскага i М. Фрадкова, былi грунтоўна разгледжаны шляхi павелiчэння гандлёвага абароту. Рэзервы тут немалыя. Аб гэтым сведчыць красамоўны факт росту ў студзенi гэтага года ўзаемнага гандлю на 45 працэнтаў у параўнаннi са студзенем 2005 года. Кiраўнiк расiйскага ўрада выказаў надзею, што гэта тэндэнцыя захаваецца. Праўда, ён адзначыў, што пэўныя негатыўныя праблемы ў гандлёвыя адносiны ўнеслi змены з аплатай падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ), што адмоўна паўплывала на тэмпы росту гандлю. Яны нават знiзiлiся летась, хоць у фiзiчным вымярэннi аб’ёмы гандлю засталiся на ранейшым узроўнi. Тым не менш, сёлета ёсць усе шанцы выправiць сiтуацыю.

Гэтаму ў многiм будуць садзейнiчаць iстотныя зрухi ў развiццi супрацоўнiцтва ў мытнай сферы. Як паведамiў С. Сiдорскi, партнёры ўшчыльную наблiзiлiся да адмены мытнага кантролю i афармлення тавараў у трэцiя краiны на беларуска-расiйскай мяжы i завяршэння работы па стварэнню паўнацэннага мытнага саюза.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынiкi пасяджэння ў Мiнску саюзнага Саўмiна пракаменцiравалi прэм’ер-мiнiстр Беларусi С. Сiдорскi i старшыня ўрада Расii М. Фрадкоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика