Замужнiм жанчынам не пашанцавала?Iнфарм-укол Нямецкiя вучоныя лiчаць, што шлюб падаўжае жыццё мужчын у сярэднiм на 1,7 года, а ў жанчын, наадварот, адбiрае ў сярэднiм 1,4 года.Адной з асноўных прычын адносна невысокай працягласцi жыцця замужнiх жанчын у параўнаннi з незамужнiмi можа быць пастаянны стрэс, выклiканы спалучэннем работы з вядзеннем хатняй гаспадаркi. Другая прычына можа заключацца ў схiльнасцi жанчын капiраваць паводзiны сваёй пары, у тым лiку i шкодныя звычкi. БУЛЬБУ ТРЭБА АБМЯЖОЎВАЦЬ Частае ўжыванне бульбы павышае рызыку развiцця цукровага дыябету 2-га тыпу ў жанчын, устанавiлi вучоныя Гарвардскага унiверсiтэта. Даследчыкi падлiчылi, што ў жанчын, якiя ўжывалi бульбу найбольш часта, рызыка развiцця цукровага дыябету 2-га тыпу на працягу 20 гадоў узрастала на 14 працэнтаў у параўнаннi з тымi, хто ўжываў бульбу рэдка. У аматарак бульбы-фры рызыка склала 21 працэнт. Як вядома, бульба багатая мiнеральнымi рэчывамi, у асноўным калiем, а значыць, карысная для сэрца i нырак. Аднак яе ўжыванне прыводзiць да павышэння ўзроўню цукру ў крывi. Аўтары даследавання рэкамендуюць жанчынам, схiльным да павелiчэння вагi, абмяжоўваць ужыванне бульбы i замяняць яе цэльназерневымi прадуктамi, бабовымi. АПТЫМIЗМ «ЗАЛАТОГА» ЎЗРОСТУ Аптымiсты ва ўзросце 64—84 гадоў дзесьцi на 50 працэнтаў менш падвяргаюцца рызыцы смерцi ў вынiку сардэчна-сасудзiстай недастатковасцi, чым iх равеснiкi-песiмiсты. Акрамя таго, у iх ёсць больш шанцаў пражыць гадоў на 15 даўжэй. Падчас папярэднiх даследаванняў меркавалася, што аптымiзм увогуле ўмацоўвае фiзiчнае здароўе i знiжае рызыку смерцi. Пазiтыўнае мысленне больш за ўсё дапамагае пацыентам, якiя пакутуюць ад сардэчнай хваробы, выклiканай звужэннем сасудаў. Высокая ступень аптымiзму звязана з узростам, высокiм узроўнем адукацыi, наяўнасцю сям’i i блiзкiх людзей, здароўем i фiзiчнай актыўнасцю. Аднак, паводле даследавання, i ў сталым узросце неабходна знайсцi сiлы для аптымiзму. Рэкамендуецца часцей гаварыць сабе: «Я не баюся таго, што чакае наперадзе», «У мяне яшчэ шмат шанцаў» i г.д. НЯМА ДЗЯЦЕЙ — НЯМА ДЭПРЭСII? Амерыканская сацыялагiчная асацыяцыя правяла даследаванне, вынiкам якога стала сцвярджэнне, што бяздзетныя людзi ў меншай ступенi падвяргаюцца дэпрэсiям, чым тыя, у каго дзецi ёсць. Часта ў дэпрэсiўным стане знаходзяцца бацькi малых дзяцей, бацькi падлеткаў, але самыя цяжкiя негатыўныя перажываннi не пакiдаюць бацькоў дзяцей пасля 18 гадоў. Паводле даных даследавання, бяздзетныя сябры бацькi або мацi, якiя трапiлi ў складаную сiтуацыю, менш дэпрэсiўныя, не перажываюць нянавiсцi да дзяцей, без агрэсii ставяцца да падлеткаў, разумеюць моладзь. Такiя высновы, верагодна, здольны падтрымаць тых, хто не ўпэўнены ў неабходнасцi нараджэння дзiцяцi i пакутуе ад гэтага па розных прычынах: з-за цiску ў грамадстве i сям’i, заклiкаў не «адставаць» ад сваёй прыроды, культуры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нямецкiя вучоныя лiчаць, што шлюб падаўжае жыццё мужчын у сярэднiм на 1,7 года, а ў жанчын, наадварот, адбiрае ў сярэднiм 1,4 года
|
|