21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Цыбiн: «Тэсцiраванне стану свайго здароўя кожны можа зрабiць абсалютна бясплатна»

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Эксклюзiў

Карэспандэнт «Звязды» гутарыць з начальнiкам упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Аляксандрам ЦЫБIНЫМ.

— Курс на мадэрнiзацыю структуры аховы здароўя пачаў сябе апраўдваць. З’яўляецца актыўны iнтарэс да ўдасканальвання медыцынскай дапамогi, паляпшэння яе якасцi з боку мясцовых улад. Гэтая падтрымка надзвычай важная — у самыя сцiслыя тэрмiны былi праведзены рэканструкцыя, рамонты не толькi ў абласных, а i ў шэрагу раённых бальнiц. Мiнiстэрства ў поўным памеры выконвае свае абавязкi наконт пастаўкi абсталявання. Сёлета плануецца правесцi перааснашчэнне аперацыйных i рэанiмацыйных аддзяленняў у 54 цэнтральных раённых бальнiцах (летась яно было праведзена ў 31 ЦРБ). Такiм чынам, праз год паспяхова будзе завершана мадэрнiзацыя самага галоўнага, фундаментальнага ўзроўню аказання медыцынскай дапамогi — па статыстыцы, 2/3 насельнiцтва пачынаюць i завяршаюць лячэнне менавiта на раённым узроўнi.

З iншага боку, у Беларусi створана база рэспублiканскiх навукова-практычных цэнтраў. Зараз працуе дзесяць такiх устаноў. Яны стваралiся шляхам пераўтварэння адпаведных навукова-даследчых iнстытутаў, якiя не мелi клiнiчнай базы. Там, дзе першапачаткова навука была прыкладной (як, напрыклад, у НДI анкалогii), такiх змяненняў не адбывалася. Сёлета завершыцца стварэнне Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра транспланталогii органаў i тканак. Такiм чынам, будзе створана паўнавартасная сiстэма спецыялiзаваных цэнтраў.

— А як праходзiць рэфармаванне першаснага ўзроўню аказання медыцынскай дапамогi?

— Першасны ўзровень на аснове агульнаўрачэбнай практыкi сфармiраваўся i даказаў сваю эфектыўнасць. Перад спецыялiстамi гэтых медыцынскiх устаноў не ставiцца задача займацца лячэннем, iм у першую чаргу неабходна праводзiць дыягностыку — своечасова выяўляць захворваннi. З чым, дарэчы, яны паспяхова спраўляюцца. Ужо амаль палова медыцынскiх устаноў на вёсцы набылi статус амбулаторый урача агульнай практыкi, астатнiя пяройдуць у адпаведны фармат на працягу гэтага года. Дарэчы, у адпаведнасцi з рашэннем Мiнiстэрства аховы здароўя такi спецыялiст можа называцца i традыцыйна — «участковы ўрач». Умова адна: веды, прафесiяналiзм, а пасля ўжо права на тэхналогiю.

Форма арганiзацыi аказання медыцынскай дапамогi на вёсцы, якая ўкараняецца апошнiм часам, поўнасцю сябе апраўдала. Аб гэтым сведчаць вынiкi спецыяльнага анкетавання, якiя былi праведзены сярод жыхароў дзевяцi раёнаў. Каля 80 працэнтаў апытаных з даверам аднеслiся да работы ўрачоў агульнай практыкi. Практычна вырашана i кадравая праблема. Яшчэ некалькi гадоў таму мы з вамi вялi гаворку аб тым, што ў 50 участковых бальнiцах няма ўрачоў. Зараз гэтая колькасць зменшылася да 4. Думаю, што ў блiжэйшы час i ў гэтых медыцынскiх установах з’явяцца ўрачы.

Для першаснага ўзроўню медыцынскай дапамогi стане вельмi важным патранаж састарэлых людзей — наведванне iх непасрэдна па месцы жыхарства. Актыўна зараз ствараюцца бальнiцы сястрынскага догляду, трэць шляху мы ўжо прайшлi. Iснуе спецыяльны нарматыў: адзiн адпаведны ложак на тысячу жыхароў. Гэтага хопiць, не трэба рабiць вялiзныя ўстановы. Тут магчыма добрая канкурэнцыя з органамi сацыяльнай абароны, паколькi ў нашай мадэлi ёсць свае перавагi. На працягу гэтага года неабходная работа па стварэнню бальнiц сястрынскага догляду будзе практычна завершана. Яна праводзiцца ў межах рэалiзацыi праграмы адраджэння вёскi. Медыцынская частка праграмы летась была поўнасцю выканана. На працягу года ўзнiкалi пэўныя цяжкасцi (не набываўся санiтарны транспарт, не вельмi актыўна праводзiлiся рамонты ў медыцынскiх установах), аднак iх удалося пераадолець.

— Наколькi зараз удалося павысiць даступнасць медыцынскiх паслуг для вяскоўцаў?

— Усе абмежаваннi знятыя: у медыцыне няма падзелу пацыентаў па тэрытарыяльнаму прынцыпу. I вясковец павiнен быць прыняты тады, калi ён змог дабрацца да бальнiцы. У гэтым плане прыйшлося папрацаваць, аднак зараз удалося навесцi парадак.

— Пэўны час таму абмяркоўвалася пытанне наконт часавых нарматываў прыёму пацыентаў. Наколькi апраўдана iх увядзенне?

— Зусiм неапраўдана. Нiхто не можа папярэдне прадказаць, якiм будзе аб’ём нагрузкi. Пацыент мае патрэбу ў дапамозе i павiнен гэтую дапамогу атрымаць. У медыцыне iснуе правiла: трэба лячыць не хваробу, а хворага. Пра гэта нiколi нельга забываць, заўсёды трэба iсцi да чалавека.

— Аляксандр Кiрылавiч, не менш важная задача — узмацненне службы хуткай дапамогi.

— У праграму неадкладных мераў на гэты год закладзена набыццё рэанiмамабiляў — машын, аснашчаных самым сучасным абсталяваннем, пры дапамозе якiх магчыма падтрымлiваць асноўныя жыццёвыя функцыi падчас перавозкi пацыента. На абласным узроўнi такi транспарт ужо ёсць, таму сёлета iм плануецца таксама забяспечыць буйныя гарады, такiя, як Мазыр, Лiду, Салiгорск, Барысаў. Магчыма, што праз пэўны час прыйдзем i да таго, каб рэанiмамабiль быў у кожным раёне.

Вернемся i да рэалiзацыi iдэi набыцця санiтарнага верталёта. Разам са спецыялiстамi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях вывучым сiтуацыю i да канца гэтага года або ў пачатку наступнага такiя планы рэалiзуем. Канешне, гэта дарагавата (усё ж такi верталёт каштуе многiх машын), аднак з пункту гледжання якасцi, даступнасцi, фактару часу (якi ў экстранных сiтуацыях адыграе галоўную ролю) мы павiнны пайсцi на гэты крок. Таму, па майму меркаванню, мы на правiльным шляху...

— ... i можам сабе дазволiць такiя выдаткi?

— Iнтэнсiўнае развiццё рэальнага сектара эканомiкi дазваляе ўсё больш сродкаў накiроўваць i ў медыцыну. Напрыклад, нарматыў бюджэтнай забяспечанасцi на гэты год складае 350 тысяч рублёў на чалавека (летась — 280 тыс.). Гэта свайго роду адказ на пытанне наконт таго, цi займаецца дзяржава развiццём аховы здароўя. Сёння ўжо выключаны сiтуацыi, калi пацыент за свае грошы набывае неабходныя лекi. У адпаведнасцi са спецыяльнымi стандартамi ён у поўнай меры можа рэалiзаваць сваё права на належнае медыцынскае абслугоўванне.

— Аляксандр Кiрылавiч, раней былi ўведзены абмежаваннi на свабодны продаж пэўных лекаў у аптэках, якiя пасля адмянiлi. Чаго чакаць далей?

— Абмежаваннi, якiя былi ўведзены, адмянiлi. Гэтая спроба фармацыi сёння сябе не апраўдала. Аднак кожны павiнен разумець, што дозу лекаў усё ж такi павiнен вызначаць спецыялiст. Самалячэнне надзвычай небяспечнае. Лекi зараз вельмi моцныя i захворванне можа перайсцi з вострай стадыi ў хранiчную, «схавацца» на час. Таму мы думаем над тым, якiм чынам магчыма паўплываць на сiтуацыю.

Аднак нельга акцэнтаваць увагу толькi на класiчным лячэннi. Не трэба забываць пра прафiлактыку — гэта той рычаг, якi дазволiць палепшыць сiтуацыю з паказчыкамi стану здароўя. Стабiльнасцi тут пакуль няма. Многае залежыць ад самога чалавека. Няўжо цяжка рэгулярна вымяраць артэрыяльны цiск? Трэба кантраляваць стан свайго арганiзма. У нас пакуль далёка не ўсе да гэтага сур’ёзна ставяцца. Так, у Германii 18 працэнтаў насельнiцтва рэгулярна вымяраюць свой цiск, у Амерыцы — 20, а ў Беларусi — толькi 4. Мы самi сабе прайграём. Гэта адзiн з яскравых прыкладаў прафiлактыкi, якi не патрабуе асаблiвых затрат як з боку пацыента, так i з боку медыцынскай установы. Неабходна цiкавiцца сваiм здароўем.

— Не заўсёды лёгка прайсцi «тэхагляд» свайго арганiзма — патрэбны i час, i выдаткi адпаведныя...

— Прайсцi такi, як вы кажаце, «тэхагляд» надзвычай проста — варта толькi звярнуцца ў рэгiстратуру лячэбнай установы па месцы жыхарства. Там вам адразу вызначаць адпаведны «алгарытм дзеянняў».

Зараз дыспансерызацыю рэгулярна праходзiць палова жыхароў Беларусi — гэта дзецi, моладзь, састарэлыя людзi. Неахопленым застаецца працаздольнае насельнiцтва, найбольш актыўная яго частка. Мiж тым, эфектыўнасць рэгулярных аглядаў выпрабавана часам. Тэсцiраванне стану здароўя можна зрабiць абсалютна бясплатна. За кошт дзяржаўных сродкаў (паводле падлiкаў, выдаткi на правядзенне поўнага агляду складаюць каля 40 тысяч рублёў) кожнаму з нас прадастаўляецца такая магчымасць. Чаму б ёй не скарыстацца? Хваробу лепш папярэдзiць, чым лячыць. Варта задумацца аб гэтым. Таксама важна ведаць i тое, што ўсе вiды захворванняў, якiя выяўляюцца своечасова, можна паспяхова вылечыць. Зараз сярод асноўных прычын смяротнасцi — сардэчна-сасудзiстыя захворваннi. Гэты паказчык у Беларусi, на жаль, удвая большы, чым у Еўропе. Прафiлактыка даступная кожнаму, яна рэальна дазваляе зменшыць рызыку захворванняў. Эканомiка дазваляе нарошчваць медыцынскi патэнцыял, аднак «праграму жыцця» кожны з нас вызначае самастойна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэспандэнт «Звязды» гутарыць з начальнiкам упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Аляксандрам ЦЫБIНЫМ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика