21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зёлкi гаспадара Рымшы

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На ўскраiне вёскi Мiлейкi, а гэта ў трох кiламетрах ад музея-сядзiбы Тадэвуша Касцюшкi, жыве фермер i навуковец Уладзiмiр Рымша. Чалавек быў намеснiкам начальнiка райсельгасхарчу. Узначальваў аграфiрму «Беларусь», а затым стварыў фермерскую гаспадарку «Батанiчны сад лекавых раслiн» i заняўся зёлкамi. Але што падштурхнула У. Рымшу на гэты крок?




— Пасля распаду Саюза ўлада некалькi гадоў была ў разгубленасцi. Кiраўнiцтва раёна не ведала, што рабiць. Ва ўсiм нявызначанасць i праца згубiла ўсякi сэнс. Напрыклад, здалi 400 тон мяса, а калi праз некалькi месяцаў атрымалi грошы, то на iх нiчога нельга было купiць — iнфляцыя ўсё з’ела. Вось i давялося зрабiць выбар, бо хацелася працаваць без мiтуснi — хацелася стабiльнасцi, — сказаў У. Рымша.

I лекавымi раслiнамi ён за- няўся невыпадкова. Акрамя сельскагаспадарчай спецыяльнасцi Рымша мае яшчэ i дыплом эканамiста-мiжнароднiка. Але прычым тут зёлкi?

На рахунку Уладзiмiра Мiхайлавiча 11 навуковых работ па малекулярнай бiялогii. Сын заканчвае унiверсiтэт i будзе бiёлагам, як i пляменнiк, а калi так, то рашэнне, на думку У. Рымшы, было прынята правiльнае.

У 1997 годзе ён атрымаў пяць гектараў зямлi побач з домам, а вось цэх па фасоўцы лекавых траў знаходзiцца далекавата — за пяцьдзесят кiламетраў. У вёсцы Быцень на працягу чатырох гадоў старалiся з аўкцыёну прадаць мясцовы Дом быту, але нiхто не меў жадання яго набыць. Крыху павагаўшыся, У. Рымша купiў той будынак i, прывёўшы яго ў парадак адкрыў цэх.

А на гектарах Рымшы растуць: анiс, мелiса, мята, календула, вербена, сiнюха... i яшчэ многа ўсякiх зёлак, з якiх i кампануюцца лекавыя зборы. Уладзiмiр Мiхайлавiч паспрабаваў па-навуковаму растлумачыць аб уздзеяннi розных раслiн на вiрусы, расказваў пра рэцэптары i клетачныя мембраны, але гэтая навуковая тэрмiналогiя мне нiчога не гаварыла, як, напэўна, i далёка не ўсiм чытачам гэта будзе цiкава, бо чалавек хоча канкрэтна ведаць, ад якой хваробы дапаможа той цi iншы збор.

— Вось мы выпускаем збор «ФiтаГор», якi з’яўляецца агульнаўмацавальным i танiзуючым сродкам, ён павышае iмунiтэт арганiзма, але яго пажадана выпiваць штодня па шклянцы на працягу 10 дзён, а не чакаць хваробы. Але калi чалавеку хочацца пiць, то няхай п’е. Зборы лекавых раслiн прайшлi даследаванне ў навуковых установах, ёсць адпаведныя заключэннi, патэнты, i каб збор лекавых траў трапiў у аптэкi, неабходна прайсцi пэўныя iнстанцыi, — растлумачыў Рымша.

Гаспадар «Батанiчнага саду лекавых раслiн» чалавек дасцiпны i прагны да навукi, а ў 55 гадоў многiя падводзяць рысу ў сваёй творчасцi цi супакойваюцца. Уладзiмiр Рымша стажыраваўся ў Германii, а ў 2004 годзе прымаў удзел у Сусветным кангрэсе «Мацi Зямля», якi прайшоў у Iталii. Асаблiвую ўвагу Уладзiмiр Мiхайлавiч удзяляе навуковым даследаванням, якiя праводзяцца з лекавымi раслiнамi ў Маскве i кардыялагiчным цэнтры ў Мiнску, а на гэта патрэбны грошы, ды i каб развiвацца, неабходна ўкладваць iх у будоўлю. Доўгатэрмiновы крэдыт амаль немагчыма ўзяць. Праўда, крэдыт на 9 месяцаў далi, але ж пад 37 працэнтаў, а такая стаўка вельмi высокая.

Крэдыты — першая праблема для У. Рымшы, а другая заключаецца ў тым, што дзяржава не фiнансуе навуковыя даследаваннi ў малекулярнай бiялогii. Хоць, як лiчыць герой артыкула, гэта дапамагло б замянiць шэраг медпрэпаратаў. Цяжка сказаць, наколькi гэта адпавядае рэчаiснасцi, бо тут закранаецца даволi спецыфiчная галiна навукi, а нас, найперш, цiкавiць практычная дзейнасць Рымшы.

Усяго на прадпрыемстве працуе 10 чалавек i выпускаецца тут 60 тысяч пачак збору, з якiх дзесяць тысяч экспартуецца ў Расiю. Кошт аднаго пачка з дзесяццю пакецiкамi 3 тысячы рублёў. Канкурэнцыя iснуе, бо зборы зёлак пастаўляюць фiрмы з Чэхii, Украiны ды Расii. Якасць чэшскай прадукцыi вельмi высокая, але У. Рымша лiчыць, што канкурэнтаў у яго збораў няма, бо яны арыгiнальныя сваiм саставам i падборам.

— У нырак цi ў печанi ёсць рэцэптары, такiя ж рэцэптары ёсць i ў зёлках, i тут самае важнае, каб яны адпавядалi адзiн аднаму, — зноў пачаў тлумачыць Рымша.

Але фiрма асаблiва не квiтнее, бо неабходна развiвацца, а праблема адна i тая ж — адсутнасць свабодных грошай. А калi на зёлках стаць багатым праблематычна, то можа за лепшае было б гадаваць бычкоў?

— Свiней i бычкоў гадуюць усе. Справа, безумоўна, прыбытковая, але ёсць яшчэ пчалярства, садаводства... Вось я i лiчу, што лекавымi раслiнамi займацца лепш... А нехта гэтых бычкоў рэжа — гэта яго справа. Мне ж па душы жывая прырода, — сказаў гаспадар Рымша, — i я не шкадую, што выбраў такi шлях. Лекавыя раслiны ў нас — не зааранае поле.

Думаю, ва Уладзiмiра Мiхайлавiча ёсць перспектыва, найперш, таму што ў яго моцная падтрымка сям’i. Любоў Мiхайлаўна — жонка Рымшы, таксама, прыклала рукi да зёлак. Сеяла напачатку лекавую траву на агародзе пры доме. Вырошчвала насенне, каб затым засеяць тыя гектары. Пры бацькавай справе i абодва сыны — людзi працуюць i не скардзяцца на жыццё. А гэта бадай што самае важнае. I Рымша думае пра канкрэтную справу.

— Я ўжо выйшаў з летуценнага ўзросту, але хочацца i далей праводзiць даследаваннi прэпарата на аснове часнаку i журавiн. Папярэднiя даследаваннi паказалi, што гэты прэпарат аднаўляе эластычнасць артэрый, — заявiў напрыканцы размовы Уладзiмiр Рымша.

I яго iмкненнi трэба толькi вiтаць.

Сымон СВIСТУНОВIЧ,

Iвацэвiцкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўскраiне вёскi Мiлейкi, а гэта ў трох кiламетрах ад музея-сядзiбы Тадэвуша Касцюшкi, жыве фермер i навуковец Уладзiмiр Рымша
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика