21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусы «качаюць правы»

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Летась у органы пракуратуры паступiла каля 63 тысяч зваротаў грамадзян

Па заведзенай яшчэ ў савецкiя часы звычцы многiя нашы суграмадзяне шукаюць справядлiвасцi не ў судзе, а пiшуць скаргi ў пракуратуру i ў iншыя iнстанцыi. З аднаго боку, гэта сведчыць пра тое, што «прававая непiсьменнасць» беларусаў яшчэ не лiквiдаваная i працы ў гэтым накiрунку непачаты край. Разам з тым, калi людзi звяртаюцца ў тую цi iншую ўстанову, значыць яны вераць, што iх праблемы будуць вырашаны. I пракуроры iмкнуцца апраўдаць гэты давер. Нядаўна адбылася калегiя рэспублiканскай Пракуратуры, на якой разглядалiся пытаннi паляпшэння эфектыўнасцi працы па выкананню заканадаўства аб зваротах грамадзян.

Як адзначыў Генеральны пракурор Беларусi Пётр Мiклашэвiч, апошнiм часам давер насельнiцтва да органаў пракуратуры ўзрос. Летась пракуроры атрымалi каля 63 тысяч заяў i скаргаў. Не ўсе яны аказалiся ў кампетэнцыi пракуратуры, рашэннi былi прыняты больш чым па 42 тысячах зваротах, з якiх кожнае пятае прызнана абгрунтаваным. Паводле слоў кiраўнiка Пракуратуры, павялiчылася «плынь» скаргаў на работнiкаў жыллёва-камунальнай i сацыяльнай сфер, а таксама на чыноўнiкаў, якiя парушылi працоўнае заканадаўства. Так, пракуроры сумесна з кантралёрамi выявiлi шэраг фактаў неабгрунтаванага павышэння цэн на камунальныя паслугi.

Увогуле, менталiтэт айчынных чыноўнiкаў мяняецца не так хутка, як хацелася б. Нярэдка людскiя звароты дзяржаўныя ўстановы пакiдаюць без адказу або даюць фармальныя тлумачэннi. Утвараецца кругаварот скаргаў у дзяржаўных установах, а праблемы «маленькага чалавека» не вырашаюцца. У мэтах выкаранення цяганiны пракуроры сталi часцей выязджаць у працоўныя калектывы для разгляду скаргаў непасрэдна на месцах. Па актах пракурорскага рэагавання да адмiнiстрацыйнай i дысцыплiнарнай адказнасцi прыцягнуты больш за 700 службовых асоб.

Пётр Мiклашэвiч запэўнiў, што пракуроры не дзеляць скаргi грамадзян па ступенi iх значнасцi, бо добра разумеюць: для грамадзянiна, якi звяртаецца ў дзяржаўную ўстанову па самаму, здавалася б, дробязнаму пытанню, менавiта яго праблема — найважнейшая.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась у органы пракуратуры паступiла каля 63 тысяч зваротаў грамадзян
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика