21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Правы. Парады. Дапамога

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

На пытаннi чытачоў «Звязды» адказваюць намеснiк мiнiстра працы і сацыяльнай абароны Валяр’ян Васiльевiч КАРОЛЬ, начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Валянцiна Вiкенцьеўна КАРАЛЁВА, намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Валянцiна Пятроўна СЯРГЕЕВА, а таксама начальнiк аддзела па справах ветэранаў i пажылых людзей Iван Пятровiч НАГIБIН.

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 23, 24, 25 лютага, 1, 2, 3, 7 сакавіка.)

— Сама ўжо пенсiянерка, прычым разам са мной пражывае 93-гадовая мацi, якая з’яўляецца iнвалiдам I групы. Пенсii ў нас невялiкiя. Цi можам мы атрымаць якую-небудзь дапамогу i куды за ёй можна звярнуцца?

Вольга Рыгораўна Завадская, Слуцкi раён

— Па ўсiх пытаннях з прадастаўленнем дапамогi вы, Вольга Рыгораўна, можаце звярнуцца ў Слуцкi тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва, ва ўпраўленне па працы i сацыяльнай абароне Слуцкага райвыканкама, камiтэт па працы i сацыяльнай абароне аблвыканкама, Слуцкi райвыканкам, Мiнскi аблвыканкам. Апроч таго, вы маеце права звярнуцца па дапамогу ў Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва — такая падтрымка са сродкаў Фонда аказваецца пажылым непрацаздольным грамадзянам, што апынулiся ў цяжкай сiтуацыi, як правiла, адзiн раз на працягу каляндарнага года.

— Па-першае, цi павiнен залiчвацца ў працоўны стаж час навучання iнвалiда II групы ў радыётэхнiчным тэхнiкуме? I чаму яго цяперашняя пенсiя такая маленькая? Па-другое. Сыну, iнвалiду I групы, далi заключэнне, што ён мае патрэбу ў дадатковым доглядзе. Што тут маецца на ўвазе, iнакш кажучы, якую дапамогу цi даплаты ў сувязi з гэтым ён павiнен атрымаць? I па-трэцяе. Праз год у сына закончыцца тэрмiн эксплуатацыi аўтамабiля i ён павiнен атрымаць новы спецтранспарт. Якая сама працэдура такой замены?

Нiна Уладзiмiраўна Скобла, Лiдскi раён

— Наша заканадаўства вызначае, што перыяд навучання на дзённых аддзяленнях у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных установах у стаж для прызначэння пенсii залiчваецца. Прычым такi залiк зроблены i вашаму, Нiна Уладзiмiраўна, сыну-iнвалiду II групы. Яго стаж складае 1 год 8 месяцаў i 29 дзён. I з улiкам гэтага, памер яго пенсii ў лютым — 116 170 рублёў.

Далей. Да пенсiй iнвалiдаў I групы вызначана надбаўка на догляд. Памер такой надбаўкi складае 100 працэнтаў мiнiмальнай пенсii па ўзросту. I, да прыкладу, у лютым гэта — 39 530 рублёў. Апроч таго, заканадаўствам прадугледжана магчымасць прызначэння дапамогi на догляд за iнвалiдам I групы. Яна адпавядае 25 працэнтам бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва цi ў лютым — зноў-такi 39 530 рублёў. Аднак тут варта заўважыць. Права на дапамогу па догляду за iнвалiдам I групы маюць працаздольныя грамадзяне, якiя фактычна здзяйсняюць догляд i пры гэтым не працуюць, не займаюцца прадпрымальнiцкай дзейнасцю, не атрымлiваюць пенсii i дапамогi па беспрацоўю.

I па трэцяму пытанню. На самай справе, ваш сын-iнвалiд I групы ў сувязi з цяжкiм захворваннем атрымаў па льготнаму кошту аўтамабiль «Таўрыя». Тэрмiн эксплуатацыi аўтамабiля закончыцца ў сакавiку наступнага года. I тады сын мае права звярнуцца ва ўпраўленне па працы i сацыяльнай абароне з заявай аб забеспячэннi спецтранспартам. Прычым яго замена робiцца на падставе раней выдадзенага заключэння МРЭК аб наяўнасцi медыцынскiх паказанняў на права атрымання аўтамабiля без паўторнага пераасведчання.

Пры атрыманнi новага транспартнага сродку iнвалiд цi асоба, якая здзяйсняе кiраванне машынай (у вашым выпадку гэта — бацька iнвалiда), абавязаны здаць стары аўтамабiль. Пры гэтым з дазволу абласнога камiтэта па працы i сацыяльнай абароне, у залежнасцi ад тэхнiчнага стану, спецтранспарт здаецца iнвалiдамi (або асобамi, якiя здзяйсняюць кiраванне) у арганiзацыi Беларускага дзяржаўнага аб’яднання па нарыхтоўцы, перапрацоўцы i пастаўцы лому, а таксама адходаў чорных i каляровых металаў, у нарыхтоўчыя арганiзацыi спажывецкай кааперацыi, у арганiзацыi, якiя ўваходзяць у склад Беларускага канцэрна па матэрыяльных рэсурсах, або рэалiзуецца праз спецыялiзаваныя крамы па астаткаваму кошту. Зрэшты, Нiна Уладзiмiраўна, больш падрабязную iнфармацыю на гэты конт вы можаце атрымаць у камiтэце па працы i сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама па кантактным тэлефоне (8-0152) 74-35-83.

— Адразу пасля атрымання дыплома аб заканчэннi ВНУ павiнна нарадзiць дзiця. Якiм будзе ў такiм выпадку памер дапамогi? Дзе я павiнна яе атрымлiваць — ва унiверсiтэце цi па месцы прапiскi? I яшчэ. Цi залiчаць час догляду за дзiцем у мой стаж з улiкам таго, што да нараджэння дзiцяці я нiдзе не працавала?

Аксана Мокрая, г. Мiнск

— Як вядома, дапамога на дзiця ва ўзросце да 3 гадоў для працуючых i непрацуючых мацi зараз аднолькавая — з 1 лютага па 30 красавiка яе «стандартны» памер складае 102 780 рублёў.

Па другому пытанню. Калi вы, Аксана, народзiце дзiця пасля атрымання дыплома, то звяртацца па дапамогу трэба па месцы работы мужа цi ва ўпраўленне працы i сацыяльнай абароне таго раёна, дзе вы прапiсаны. Калi ж вы народзiце яшчэ студэнткай, то спачатку па месцы навучання павiнен выплачвацца «бальнiчны» па цяжарнасцi i нараджэнню. Дарэчы, памер такога «бальнiчнага» павiнен адпавядаць стыпендыi, але не менш чым 50 працэнтам бюджэту пражытачнага мiнiмуму, а тэрмiн яго выплаты складае 126, а ў выпадку ўскладненняў — 140 каляндарных дзён. Затым па месцы навучання вам пачне выплачвацца дапамога на дзiця. Пры гэтым, калi навучанне закончыцца, вы павiнны ўзяць даведку з унiверсiтэта аб перыядзе апошняй выплаты i занесцi яе па месцы работы мужа цi ва ўпраўленне па працы i сацыяльнай абароне па месцы прапiскi — далей выплата дапамогi будзе рабiцца ўжо там.

I па-трэцяе. Перыяд догляду за дзiцем ва ўзросце да 3 гадоў у стаж для прызначэння пенсii залiчваецца. Прычым незалежна ад таго, працавала мацi цi не.

— Непакоiць Таццяна Фёдараўна з Мiнска. Чула, што з 1 лютага па 30 красавiка дапамога на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады складае 47 440 рублёў. Аднак патлумачце, хто мае права на атрыманне такой дапамогi?

— Умовы тут дзве. Па-першае, прызначэнне i выплата дапамог на дзяцей ва ўзросце звыш 3 гадоў залежыць ад даходу. У прыватнасцi, калi сярэднедушавы сукупны даход на кожнага члена сям’i за мiнулы год складае менш чым 90 480 рублёў, то вы будзеце мець права на дапамогу ў поўным аб’ёме — з 1 лютага гэта 47 440 рублёў. А калi сярэднедушавы даход кожнага члена сям’i вагаецца ад 90 480 да 120 640 рублёў, то дапамога выплачваецца ў памеры 50 працэнтаў — з 1 лютага гэта 23 720 рублёў.

А, па-другое, варта мець на ўвазе: нават пры невысокiм узроўнi даходу дапамога на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады поўным сем’ям прызначаецца толькi ў выпадку, калi бацька на працягу мiнулага года адпрацаваў не менш чым 6 месяцаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказваюць намеснiк мiнiстра працы і сацыяльнай абароны Валяр’ян Васiльевiч КАРОЛЬ, начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика