Букет са 151 цюльпана — для каханай
Кар. БЕЛТА
Букет са 151 цюльпана падарыў сваёй каханай дзяўчыне малады чалавек з Брэста.
Як расказала прадавец кветак Цэнтральнага рынку горада над Бугам Iрына Харэвiч, такi букет ён заказаў загадзя. Пры гэтым катэгарычна адмовiўся ад прапанаваных руж, архiдэй або хрызантэм — настаяў менавiта на цюльпанах. Тлумачэнне тут вельмi простае: букет цюльпанаў на «мове» кветак азначае прызнанне ў каханнi. Чаму малады чалавек выбраў менавiта лiк 151, ён не растлумачыў. Напэўна, такое спалучэнне лiчбаў мае для хлопца i дзяўчыны нейкi сiмвалiчны сэнс.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Букет са 151 цюльпана падарыў сваёй каханай дзяўчыне малады чалавек з Брэста |
|