21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Яшчэ не прафесiяналы, але ўжо — майстры!

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наш фармат

Паездка ў Санкт-Пецярбург, дзе праходзiў II адкрыты незалежны чэмпiянат па цырульнiцкаму майстэрству, дэкаратыўнай касметыцы i нейл-дызайну на Кубак Расii, аказалася надзвычай удалай для навучэнцаў Мiнскага дзяржаўнага тэхналагiчнага каледжа.

Трэба зазначыць, што ў Санкт-Пецярбург з’ехалiся каманды з 57 гарадоў краiн як блiзкага, так i далёкага замежжа. Але каманда Мiнскага дзяржаўнага тэхналагiчнага каледжа сярод iх не згубiлася i заняла на чэмпiянаце ганаровае другое месца. Навучэнцы спаборнiчалi ў намiнацыях «Нявеста ў стыле «дэкаданс», «Фантазiйная работа», «Трыумф нявест», «Модны вобраз», «Салонная стрыжка i прычоска», «Высокая прычоска» i iншых. Работы навучэнцаў былi адзначаны кубкамi, медалямi i дыпломамi розных ступеняў.

Акрамя таго навучэнка каледжа Настасся Яткова ўзяла ўдзел i ў конкурсе сярод майстроў-прафесiяналаў. Па суме балаў у агульным залiку (а ўсяго спаборнiчалi 1800 чалавек) яна заняла другое месца i была ўзнагароджана Кубкам i Ганаровым дыпломам «За волю да перамогi».

Надзея НIКАЛАЕВА.


ЖАНОЧЫ ФУТБОЛ — НАПЕРАД!

У сталiчным футбольнам манежы на праспекце Пераможцаў стартаваў першы Мiжнародны турнiр па футболу сярод жаночых каманд на прызы Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта.

У турнiры прымае ўдзел унiверсiтэцкая жаночая футбольная каманда «Зорка-БДУ». Цырымонiя адкрыцця прайшла з удзелам вiцэ-прэзiдэнта Беларускай асацыяцыi футбола Сяргея Сафар’яна i рэктара Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта Васiля Стражава. Акрамя беларусаў, у спаборнiцтвах прымаюць удзел каманды з Польшчы, Лiтвы, Украiны.

Спартыўнае свята завершыцца 10 сакавiка. Дзяўчат чакаюць прызы ў намiнацыях «Лепшы варатар», «Лепшы нападаючы», «Лепшы абаронца», «Лепшы паўабаронца».

Дзмiтрый АЛЬФЕР.


ЗМАГАЕМСЯ ЗА «ЗАЛАТУЮ ШАЙБУ»

Урачыстае адкрыццё фiнальных спаборнiцтваў па хакею сярод дзяцей i падлеткаў «Залатая шайба» на прызы прэзiдэнта Беларусi адбылося ўчора ў Крытым катку сталiчнага парку iмя Горкага.

Як паведамiла загадчыца аддзела спартыўных i патрыятычных праграм Цэнтральнага камiтэта БРСМ Iрына Косцiкава, у адкрыццi ўдзельнiчалi каманды малодшай i старэйшай узроставых груп, якiя атрымалi перамогу ў абласных спаборнiцтвах i выйшлi ў фiнал, а таксама госцi турнiру, прызёры ўсерасiйскiх спаборнiцтваў «Залатая шайба».

У мерапрыемстве ўзялi ўдзел мiнiстр спорту i турызму рэспублiкi Аляксандр Грыгараў, першы сакратар ЦК БРСМ, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Мiхаiл Орда, старшыня аргкамiтэта спаборнiцтваў, сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Далжэўскi.

Нагадаем, арганiзатарамi спаборнiцтваў выступаюць мiнiстэрствы спорту i турызму, адукацыi, БРСМ, Беларускi фонд сацыяльнай падтрымкi дзяцей i падлеткаў «Мы — дзецям», Беларуская федэрацыя хакею, грамадскае аб’яднанне «Дзiцяча-юнацкi клуб па хакею «Залатая шайба».

Андрэй ШМЫГIН, БЕЛТА.


КАМФОРТ СПРЫЯЕ ВУЧОБЕ

Два новыя камп’ютарныя класы-медыатэкi ўрачыста адкрыюцца сёння ў вучэбных карпусах геаграфiчнага i гуманiтарнага факультэтаў Белдзяржунiверсiтэта.

Такiм чынам у БДУ працягваецца праца па стварэнню умоў для самастойнай працы i вучобы студэнтаў. Трэба зазначыць, што медыатэка — гэта не проста камп’ютарны клас.

Па-першае, дзякуючы ёй у студэнтаў з’яўляецца магчымасць карыстацца электроннымi iнфармацыйнымi рэсурсамi фундаментальнай бiблiятэкi i Iнтэрнэта.

Па-другое, яны атрымлiваць доступ да аўтаматызаванай iнфармацыйнай сiстэмы «eUniversity».

Студэнты могуць правяраць свае веды з дапамогай камп’ютарнага тэсцiравання, выкарыстоўваць навучальныя камп’ютарныя праграмы па замежных мовах, атрымлiваць традыцыйныя цi электронныя копii патрэбных iм дакументаў.

Прасторныя аўдыторыi аснашчаны сучаснымi камп’ютарамi, прынтарамi, сканiруючымi i капiравальнымi апаратамi. А працаваць там могуць адначасова больш чым сто чалавек.

Надзея НIКАЛАЕВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паездка ў Санкт-Пецярбург, дзе праходзiў II адкрыты незалежны чэмпiянат па цырульнiцкаму майстэрству, дэкаратыўнай касметыцы i нейл-дызайну на Кубак Р
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика