21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Песнi пра каханне. Хорам

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Выхад у свет

Снягi снягамi, а вясна вясною. Артысты гэта ведаюць, як нiхто iншы, i ў адпаведнасцi з новым сезонам радуюць усякiмi навiнкамi. Напрыклад, практычна да самага жаночага з усiх святаў адразу два выканаўцы-мужчыны выпусцiлi альбомы. Прычым для абодвух паўнавартасныя дыскi сталi дэбютнымi. Ёсць i яшчэ абагульняючыя дэталi. Так, абодва спевакi, што называецца, «гарачыя ўсходнiя мужчыны» — i абодва шчаслiва жанатыя на беларусках. На гэтым, уласна, падабенства канчаецца, i пачынаюцца зусiм розныя гiсторыi i зусiм розная музыка...

Крытыкi гавораць, а «Караван» iдзе

Туркменскi праект Shir — гэта, па сутнасцi, тыповы еўра-поп з выразным усходнiм каларытам. Бадай самыя вядомыя кампазiцыi з дэбютнага альбома — «Дэнс пад дажджом» i «Караван кахання» (апошняя песня дала назву ўсяму дыску). Як сцвярджае сам Shir, экзатычны хлопец з глыбокiмi вачыма i прыязнай усмешкай, «у кожнай песнi ёсць свая адметнасць, мы не проста аддалi перавагу ўсходняй стылiстыцы, а спрабавалi сумясцiць частку Усходу з уласнай манерай выканання».

Калi гэта праўда, альбом павiнен нагадваць «на смак» як мiнiмум пiрог з разынкамi. З першага погляду бачна толькi, што на дыску 7 песень: 5 арыгiнальных i 2 рэмiксы. Зрэшты, маскоўскi прадзюсар Артур, якi будзе прадстаўляць iнтарэсы спевака ў Расii, нават «сырыя» версii трох новых кампазiцый назваў вельмi прыстойнымi i канкурэнтаздольнымi. «Пакуль гэта толькi знаёмства з новым выканаўцам, але з цягам часу ён абяцае стаць сапраўднай зоркай», — пракаментаваў прадзюсар маскоўскiя амбiцыi Шыра.

Шыр (дарэчы, ён так i не раскрывае свайго сапраўднага iмя, i нават не прызнаецца, з якой мовы ўзяты сцэнiчны псеўданiм) захоўвае вернасць аднаму кампазiтару — Руслану Платкову. Што датычыцца паэтаў-песеннiкаў, прынцыпова працуе толькi з маладымi: «Iм жа трэба прабiвацца, патрэбны шанц!». Забаўна, але практычна ўсе песнi з альбома «Караван кахання» напiсаны жанчынамi: Аленай Гнуту, Айной Бяловай, Наталляй Ладыгiнай, Аленай Гарбачовай. Толькi для адной песнi — «Прашу, вярнiся» — словы i музыку Shir напiсаў сам, а кампазiцыю прысвяцiў жонцы Нiне. Праўда, гэта было яшчэ ў той час, калi маладыя людзi толькi сустракалiся, i строгi бацька дзяўчыны не вельмi вiтаў спевака ў якасцi будучага зяця... Зараз Шыр спявае ўсё больш пра каханне шчаслiвае. I па-беларуску, мiж iншым, можа. «Я жыву ў гэтай краiне (упершыню выканаўца прыехаў у Беларусь у 1998 годзе — Аўт.) i выступаю тут, лiчу сябе беларускiм выканаўцам, чаму ж нашаму праекту не запiсаць песню на беларускай мове? — з усходняй гарачнасцю заявiў спявак. — Мы абавязкова плануем зрабiць турнэ па Беларусi; увогуле, нельга забываць краiну, якая стала тваiм другiм домам!». Калi творчыя планы спраўдзяцца, Shir збiраецца падаваць заяўкi на ўдзел у наступным «Славянскiм базары» i «Еўрабачаннi». Калi ж беларуская публiка вырашыць, што ўсходняга каларыту нам больш не трэба, спявак паспрабуе сябе перад iншай аўдыторыяй — «ёсць яшчэ пэўныя краiны». Пакуль жа задумвае «скампiляваць» беларускiя народныя iнструменты з усходнiмi. Вопыт такога музычнага сiнтэзу ў яго ўжо ёсць — некалi з Iгарам Лучанком была запiсана песня «Туркменiстан».

Прэзентацыя дэбютнага альбома Шыра, дарэчы, супала з яшчэ адным святам — жонка пасла Туркменiстана ў Беларусi Iльяса Вельджанава адзначала дзень нараджэння. «Што падрыхтавана ў падарунак?» — пацiкавiлiся мы ў спевака. — «Увесь гэты вечар!» — зрабiў шырокi жэст Шыр. На тым з гасцямi-журналiстамi часова развiтаўся i пайшоў сустракаць гасцей-артыстаў. А iх у гэты вечар было многа: Prima-Vera i Руслан Мусвiдас, Corriana i Саша Нэма, Андрэй i Аляксей Хлястовы, Вiктар Пшанiчны i Вольга Плотнiкава, Кiрыл Слука i Дзянiс Дудзiнскi... Таксама многа было гасцей з дыпламатычных колаў — вiдаць, таму канцэртная прэзентацыя трапiла ў разрад «закрытых» мерапрыемстваў.

Кветкi i «зоркi» аднолькава не паддавалiся лiку, застольныя прысмакi выклiкалi iнтэнсiўнае выдзяленне страўнiкавага соку. Шыр прымаў вiншаваннi i пажаданнi «так трымаць», жонка туркменскага пасла Людмiла Канстанцiнаўна з задавальненнем фатаграфавалася побач з унукамi. Пакуль на сцэне рэстарана «Журавiнка» танец жывата чаргаваўся з тэатралiзаванымi шоу, Руслан Мусвiдас угаворваў (i ўгаварыў-такi!) iншых артыстаў праспяваць «За полчаса до весны». Але яна, вiдаць, не пачула — i горад зноў накрыла снегам.

Рэцэпты кахання ад Тарыела Майсурадзе

Ён нарадзiўся ў грузiнскiм горадзе Гудаута, вучыўся ў Ленiнградзе, а кар’еру спевака ў поўнай меры разгарнуў у Беларусi. У 1993 годзе Тарыел Майсурадзе стаў дыпламантам фестывалю «Славянскi базар» — як беларускi артыст, з беларускай песняй. Пашпарт у яго, дарэчы, цяпер таксама беларускi. I толькi сцэнiчны iмiдж застаўся ўсходнiм — рамантычны герой, уладар жаночых сэрцаў. Уяўляю, як гаспадынi гэтых сэрцаў чакалi дэбютнага альбома Тарыела — «Гэта ўсё любоў мая»!..

— Я выбраў адну галоўную тэму — узаемаадносiны мужчыны i жанчыны, i пастараўся паказаць розныя бакi гэтых адносiнаў: жартоўны, драматычны, сентыментальны, — расказаў нам спявак. — Нават у самой назвы альбома, узятай з песнi, ёсць працяг, якi падкрэслiвае шматграннасць пачуцця: «Гэта ўсё любоў мая... дурная».

На дыску прадстаўлены 13 песень (10 арыгiнальных, 2 рэмiксы i караоке-версiя песнi «Гэта ўсё любоў мая»). Хапiла месца i лiрыцы, i трагедыi, i нават хэпi-энду. Але адментасць альбома не толькi ў гэтым. Дзве кампазiцыi выкананы на беларускай i грузiнскай мовах. Ёсць таксама адзiн дуэт — з Гюнеш Абасавай.

Нягледзячы на форс-мажорныя сiтуацыi, якiя пастаянна ўзнiкалi ў працэсе падрыхтоўкi альбома (як прызналася дырэктар спевака Таццяна Мартынава, «разы два мне хацелася застрэлiцца, разы тры павесiцца, i яшчэ для вернасцi ўтапiцца»), дыск атрымаўся душэўным i цёплым. Запiсваўся i выпускаўся ён у Маскве, а распаўсюджвацца будзе пераважна ў Беларусi. Разлiчаны на аўдыторыю «ад 5 да 50» — жаночую, натуральна.

— Тарыел, сёлета спаўняецца 15 гадоў з часу вашых першых выступленняў у Беларусi. Адзначаць будзеце?

— Безумоўна. Я хачу зрабiць вялiкi канцэрт, напэўна, у Палацы Рэспублiкi, i запрасiць усiх сваiх сяброў — беларускiх, расiйскiх, грузiнскiх артыстаў. Трэба паказаць, што ў мастацтве не важныя ўзрост, нацыянальнасць, яшчэ нейкiя фактары — толькi талент!

— Беларускiх артыстаў часта абвiнавачваюць у другаснасцi. Вы не сутыкалiся з такiм стаўленнем, маўляў, «гэта ж беларускi Сасо Паўлiяшвiлi»? (Каб я ведала, якую эмацыянальную i доўгую дыскусiю выклiча гэтае пытанне! — Аўт.)

— Ну, так, Сасо таксама грузiн, можа «зрабiць акцэнт», калi патрэбна, i зрабiць вось так. (Робiць эфектны жэст рукой.) Затое я спяваю на беларускай мове — без акцэнту. (Па просьбе журналiстаў Тарыел выканаў куплет з «Купалiнкi» — сапраўды чыста i кранальна. — Аўт.) Магчыма, у нас падобная тэматыка — жанчыны, вiно, каханне... Але я не краду чужы тыпаж i рэпертуар, займаюся ўласнай творчасцю i сам, мiж iншым, укладваю ў яе грошы! Увогуле, не ведаю, на чым заснаваны такiя параўнаннi. Маецца на ўвазе нацыянальнасць? Тады я падобны яшчэ на Шэварднадзе, Шота Руставелi, Чаўчавадзе, Меладзе i многiх iншых людзей... Знешнасць? Канешне, сярод беларусаў я выдзяляюся, але ў Францыi, напрыклад, мяне прымалi за француза. Галоўнае, я лiчу, каб запамiналi i ведалi не мяне, а мае песнi. Буду рады, калi на iх вырастуць дзецi i стануць добрымi людзьмi...

Адно толькi канцэртнай прэзентацыяй альбома «Гэта ўсё любоў мая» ў мiнскiм клубе «Калiзей» памкненнi спевака не абмежавалiся. Ён па-ранейшаму выконвае ролю тэлевядучага, здымаецца ў кiно (сярод апошнiх работ — расiйскiя карцiны «Прызнанне», «Супермаркет», «Вакзал», а таксама беларуская «Глыбокая плынь», дзе Тарыел спявае па-грузiнску). Спявае, грае на музычных iнструментах — «акрамя смычковых i медных, практычна на ўсiх». У перспектыве, калi з’явiцца магчымасць, хоча зрабiць тур па Беларусi — i заехаць туды, дзе толькi ёсць дарогi i дзе жывуць людзi...

А на альбоме, акрамя надзiва прыгожай i даўно любiмай песнi «Па слядах», мне больш за ўсё спадабаўся дадатак — «Як не згубiць каханага? 11 запаведзяў ад Тарыела Майсурадзе». Прывяду толькi адну: «Не кахай каханага для сябе, кахай для яго, i ён пакладзе ўвесь свет да тваiх ног!». Астатняе чытайце — i слухайце — самi...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Снягi снягамi, а вясна вясною. Артысты гэта ведаюць, як нiхто iншы, i ў адпаведнасцi з новым сезонам радуюць усякiмi навiнкамi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика