Стандартны набор аўтамабiля са знакам «У»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Бяспека руху Уступiлi ў сiлу новыя стандарты абсталявання вучэбных аўтамабiляў.Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе Дзяржстандарта, распрацоўшчыкам новых стандартаў з’яўляецца навукова-даследчы iнстытут «Транстэхнiка». На думку распрацоўшчыка, патрабаваннi новых стандартаў накiраваны найперш на забеспячэнне бяспекi на дарогах пры навучаннi асоб, якiя хочуць атрымаць права на кiраванне легкавым аўтамабiлем — вадзiцельскае пасведчанне катэгорыi «В». А такiх зараз на дарогах Беларусi прыкладна 80 працэнтаў ад агульнай колькасцi курсантаў аўташкол. Паводле новых стандартаў, аўтамабiлi, прызначаныя для навучання ваджэнню на дарогах агульнага карыстання, павiнны мець дублiруючую сiстэму кiравання счапленнем i рабочым тормазам, а таксама дадатковыя люстэркi задняга выгляду. Дублiруючыя педалi кiравання i тармажэння, устаноўленыя перад сядзенннем майстра па навучанню, павiнны дзейнiчаць незалежна ад штатных. Стандартам устаноўлены i нарматывы эфектыўнага тармажэння дублiруючай сiстэмы. Дадатковыя люстэркi задняга выгляду для iнструктара ўстанаўлiваюцца на правым баку аўтамабiля i непасрэдна ў салоне. Яны павiнны быць рэгулюемыя i падчас руху транспартнага сродку не мяняць разлiковае поле агляду i не скажаць выявы адлюстроўваемых прадметаў. Апазнавальны знак «Вучэбны транспартны сродак» таксама павiнен строга адпавядаць стандарту. У прыватнасцi, ён павiнен мець форму роўнастаронняга белага трохвугольнiка з чырвонай каймой i лiтарай «У» чорнага колеру. Гэты знак павiнен свяцiцца з абодвух бакоў, яго неабходна ўстанавiць на даху аўтамабiля.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уступiлi ў сiлу новыя стандарты абсталявання вучэбных аўтамабiляў
|
|