21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзмiтрый ДАШЧЫНСКI: «За два тыднi да Алiмпiяды яе чэмпiён прайграў мне ажно дзесяць балаў»

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ён адзiны ў свеце фрыстайлiст, якi мае ў сваёй калекцыi дзве алiмпiйскiя ўзнагароды, спартсмен, якога большасць фiналiстаў Гульняў-2006 прызналi першым, нягледзячы на другi вынiк. Напярэдаднi заключнага этапа кубка свету па лыжнай акрабатыцы бронзавы i сярэбраны прызёр Алiмпiяд у Нагана i Турыне Дзмiтрый Дашчынскi адказаў на некалькi пытанняў карэспандэнта «Звязды».

— Вiншую вас з заваяваннем «срэбра», хоць вы самi ацанiлi такi ўлоў як пройгрыш...

— Дзякуй! Я сапраўды разлiчваў на «золата». Гэта не занадтая самаўпэўненасць цi нейкiя завышаныя прэтэнзii на медалi. Справа ў iншым. Усе спартсмены ведаюць адзiн аднаго, бо кожны тыдзень спаборнiчаюць, i суддзi знаёмыя з кожным з нас таксама. Той кiтайскi фрыстайлiст, якога паставiлi на першае месца, мною наогул не разглядаўся як сапернiк, таму што на працягу ўсяго сезона ён не быў яўным лiдарам. Прыкладна за два тыднi да Гульняў на Кубку свету ў Чэхii ён з тым жа скачком, што прынёс алiмпiйскае «золата», прайграў мне дзесяць балаў. Вось я i не разумею, чаму раптам арбiтры сталi па-iншаму ацэньваць нашы выступленнi, наогул прадаставiлi кiтайцу шанц выйграць на самым ганаровым спаборнiцтве чатырохгоддзя.

— Пасля свайго другога скачка, калi вы адразу ўзялi ў рукi беларускi сцяг, усё яшчэ спадзявалiся на чэмпiёнства?

— Канешне, хоць i дапусцiў памылку на прызямленнi... «Золата» не дастаецца проста так, але яшчэ на папярэднiх спаборнiцтвах з’явiлася думка, што суддзi робяць нешта не тое. Крыўдна, калi медаль самай вышэйшай якасцi сплыў з рук: пасля выступлення да мяне падыходзiлi фiналiсты, да меркавання якiх нельга не прыслухоўвацца, бо яны сапраўдныя прафесiяналы. Дык яны казалi, што аддаюць перавагу мне, а не прадстаўнiку Кiтая. Наша краiна наогул рэальна магла прэтэндаваць на дзве ўзнагароды, але кiтайцаў судзiлi лепей, а нашага Аляксея Грышына яўна паставiлi на галаву нiжэй. Не ведаю: магчыма, кiтайцы ўкладваюць грошы ў фрыстайл, таму маюць такiя прывiлеi.

— Як спалася пасля такога напружання на спаборнiцтвах?

— Асаблiвага жадання спаць тады не ўзнiкала. Перапаўнялi эмоцыi. Я толькi паўгадзiны чытаў паведамленнi, вiншаваннi, што мне даслалi на тэлефон. Было вельмi прыемна, таму што ўсе падтрымлiвалi i бачылi пераможцам мяне. Пасля спаборнiцтваў не спалi доўга: разам з украiнцамi, расiянамi, канадцамi пайшлi ў кафэ святкаваць, проста пасядзець. Мы звычайна збiраемся разам, але нашы фрыстайлiсты ўжо адправiлiся на кубак у Швейцарыю.

— Статус двойчы алiмпiйскага прызёра дапаможа на фiнальным кубку?

— Мяркую, што так. Суддзi больш лаяльна ставяцца да выступлення лiдараў сезона, улiчваюць, што мы ўжо стамiлiся. Фаварытам, на маю думку, на фiнальным кубку будзе канадзец, якi стабiльна выконваў скачкi ўвесь сезон. Ён i ў большай колькасцi спаборнiцтваў удзельнiчаў, бо мне прыйшлося некалькi прапусцiць.

— З Турынам паспелi азнаёмiцца?

— Не вельмi. Я ж быў сканцэнтраваны на спаборнiцтвах, ды i прыехалi на Алiмпiяду мы пазней за астатнiх спартсменаў. У Турыне быў праездам, калi атрымлiваў на ўзнагароджваннi свой медаль.

— Напярэдаднi Алiмпiяды яе прызёрам паабяцалi «Фольксваген». Ужо пракацiлiся на сваiм?

— Не, нават яшчэ не атрымаў яго, ды i часу пакуль няма. Вось скончацца спаборнiцтвы, тады i пайду за прызам.

— «Бронза», «срэбра»... Не хапае толькi алiмпiйскага «золата». Плануеце паспрабаваць здабыць яго ў Ванкуверы?

— Нiчога абяцаць не стану, бо яшчэ шмат часу да чарговых Гульняў. Наогул я планую паехаць на Алiмпiяду-2010, але ўсякае можа здарыцца. Узгадваю Солт-Лэйк-Сiцi, дзе выступаў з траўмай. Яе я залячыў. Пераломы касцей не надта хвалююць, бо зарасце, а ўсякiя мiкратраўмы, што ў мяне ўзнiкаюць пастаянна, вельмi непакояць. Не хацелася б дабрацца да Ванкувера ў дрэнным фiзiчным стане, бо нагрузкi на спiну, каленi, звязкi каласальныя. Жаданне атрымаць «золата» ёсць, але гэта будзе зрабiць вельмi цяжка.

— У вас вельмi экстрэмальны вiд спорту. Як адпачываеце ад яго?

— Некаторыя пераключаюцца на iншыя дысцыплiны. Я чытаю, iмкнуся забыць аб трэнiроўках, спаборнiцтвах, пакiнуць усе эмоцыi на iх, а не прыходзiць з iмi дадому.

— Дзякуй за гутарку! Жадаю вам папоўнiць сваю калекцыю медалёў залатым.

Гутарыла Iрына ПРЫМАК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён адзiны ў свеце фрыстайлiст, якi мае ў сваёй калекцыi дзве алiмпiйскiя ўзнагароды, спартсмен, якога большасць фiналiстаў Гульняў-2006 прызналi першы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика