21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прадукцыйнасць Чырвонаслабодскага руднiка складзе 6 млн тон руды ў год

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў ходзе паездкi па Мiнскай вобласцi наведаў РУП «ВА «Беларуськалiй». Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў максiмальна скарацiць тэрмiны будаўнiцтва i ўвядзення ў эксплуатацыю Чырвонаслабодскага руднiка Старобiнскага радовiшча калiйных соляў. Беларускi лiдар пабываў на аб’ектах будаўнiцтва, азнаёмiўся з ходам работ.

Чырвонаслабодскi ўчастак Старобiнскага радовiшча калiйных соляў размешчаны ў межах Слуцкага i Салiгорскага раёнаў Мiнскай вобласцi. Рашэнне аб будаўнiцтве тут руднiка было прынята Аляксандрам Лукашэнкам у сувязi з неабходнасцю пашырэння сыравiннай базы ВА «Беларуськалiй», падтрымання рэнтабельнай работы аб’яднання i захавання дасягнутых пазiцый на сусветным рынку. Як чакаецца, прадукцыйнасць Чырвонаслабодскага руднiка складзе 6 млн тон руды ў год. Яго запасаў хопiць не менш як на 40 гадоў. У адпаведнасцi з планам будаўнiцтва руднiка завершыцца ў чэрвенi 2009 года. Кошт аб’екта — каля Br4 млрд.

Прэзiдэнт у ходзе наведвання РУП «ВА «Беларуськалiй» даручыў на працягу трох месяцаў распрацаваць i прадаставiць яму на разгляд праект добраўпарадкавання тэрыторыi прадпрыемства. Неабходна за два гады «кожны кавалачак зямлi» прывесцi ў парадак, сказаў кiраўнiк дзяржавы. На яго думку, гэта будзе добрым прыкладам для кiраўнiцтва iншых буйных прадпрыемстваў краiны.

Пры гэтым прэзiдэнт падкрэслiў неабходнасць рацыянальнага выкарыстання як грашовых сродкаў, так i зямельных рэсурсаў, улiчваючы высокую ўраджайнасць збожжавых культур i рапсу. Паводле слоў генеральнага дырэктара ВА «Беларуськалiй» Андрэя Башуры, на сельгасугоддзях аб’яднання яна даходзiць да 60 ц/га.

Паводле яго слоў, выконваючы патрабаванне кiраўнiка дзяржавы, плошча Чырвонаслабодскага руднiка Старобiнскага радовiшча калiйных солей зменшана са 117 га да 72 га. Андрэй Башура выказаў таксама ўпэўненасць у правiльнасцi рашэння кiраўнiцтва краiны аб стварэннi ўласнай тавараправоднай сеткi для рэалiзацыi калiйных угнаенняў за мяжой.

Аляксандр Лукашэнка заявiў сёння, што нiякага пагаршэння для дзейнасцi прадпрымальнiкаў у Беларусi не будзе. «Будуць толькi паляпшэннi», — падкрэслiў прэзiдэнт Беларусi, адказваючы сёння на пытаннi журналiстаў у ходзе наведвання РУП «ВА «Беларуськалiй».

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, гэта — не перадвыбарныя абяцаннi, «паколькi ў нашай краiне i так па-датковая сiстэма гранiчная». «Падаткi нельга павялiчваць, iх можна толькi змяншаць. I мы будзем пацiху iсцi ў гэтым напрамку, змяншаючы на працэнт, на два», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт выказаў перакананасць, што ў Беларусi створаны нармальныя ўмовы для бiзнэсменаў. «Нiхто не перашкаджае працаваць, усе знаходзяцца ў аднолькавых умовах. Прадпрымальнiкi мяне аб адным толькi i прасiлi: не пагаршаць умовы работы хоць бы на працягу пяцi гадоў», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён заклiкаў не драматызаваць сiтуацыю вакол прадпрымальнiкаў. «Нiхто не перашкаджае прадпрымальнiкам уздымаць краiну. I тыя, хто хоча працаваць, сёння паспяхова працуюць. Я прытрымлiваюся той лiнii, якую мы 10 гадоў таму абвясцiлi: мы будзем падтрымлiваць тых, хто займаецца вытворчасцю. Тым, хто гандлюе, мы перашкаджаць не будзем. Больш таго, мы iх нават падтрымлiвалi, калi на рынках пачалi «прыцiскаць» чаўнакоў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы пацвердзiў, што ў блiжэйшыя два-тры гады ў Беларусi будзе весцiся выкараненне розных праяў бюракратызму. «Мы створым новыя сiстэмы рэгiстрацыi, кантролю, якiя будуць паляпшаць клiмат для бiзнэсменаў i дзяржаўных прадпрыемстваў», — дадаў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў таксама ўвагу на той факт, што работа прадпрымальнiка — цяжкi хлеб. «I не кожны можа быць сёння бiзнэсменам. Таму не трэба думаць, што калi з цябе не атрымалася бiзнэсмена або прадпрымальнiка, то вiнавата дзяржава. Не! Прычыны трэба шукаць не ў дзяржаве, а ў сабе», — заявiў прэзiдэнт.

У Беларусi будуць прыняты ўсе меры для таго, каб засцерагчы людзей ад птушынага грыпу. Аб гэтым заявiў сёння прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытаннi журналiстаў у рамках рабочай паездкi на РУП «ВА «Беларуськалiй».

Пры гэтым прэзiдэнт выказаў перакананасць у тым, што на самай справе «балбатнi i камерцыйных праблем больш, чым птушынага грыпу». «Урачы прыводзяць статыстыку: ад звычайнага грыпу ў свеце гiнуць сотнi тысяч людзей. Ад птушынага грыпу за год загiнула 76 чалавек», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Разам з тым прэзiдэнт падкрэслiў, што калi пагроза сапраўды рэальна iснуе, то мы да гэтага павiнны быць гатовы.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў ходзе паездкi па Мiнскай вобласцi наведаў РУП «ВА «Беларуськалiй»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика