Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб адсутнасцi праблем у супрацоўнiцтве памiж Беларуссю i Масквой
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка высока ацэньвае дружалюбныя сувязi, што склалiся памiж Беларуссю i Масквой.
«У нас вельмi вялiкi тавараабарот. У нас няма нiякiх праблем з Масквой. Расiйская сталiца робiць для Беларусi больш, чым любы iншы рэгiён. Мы сябры, я нiколi гэтага не хаваю», — падкрэслiў прэзiдэнт Беларусi на сустрэчы з мэрам Масквы Юрыем Лужковым. Кiраўнiк дзяржавы падзякаваў яму за падтрымку, якая аказваецца пасольству Беларусi ў Расii. У сваю чаргу Юрый Лужкоў адзначыў, што ўсе мiнулыя гады для Беларусi i Масквы былi перыядам актыўнага развiцця кантактаў. «Тавараабарот памiж Масквой i Беларуссю перасягнуў усе магчымыя чаканнi», — заявiў мэр расiйскай сталiцы. Паводле папярэднiх даных, аб’ём узаемнага гандлю за студзень 2006 года прыкладна на трэць перасягае паказчыкi студзеня 2005 года. Юрый Лужкоў дадаў, што нячастыя сустрэчы кiраўнiцтва Беларусi i Масквы кампенсуюцца iснуючымi добрымi мiжасобаснымi адносiнамi. «У падыходах да рашэння галоўных праблем мы аднадумцы, мы таксама аднадумцы ў жыццёвай фiласофii. Гэта адразу робiць простым усё, што складваецца ў адносiнах Беларусi i Масквы», — сказаў ён. Кiраўнiцтва расiйскай сталiцы прапануе пабудаваць у Беларусi Дом Масквы. «Ваша згода на тое, каб мы пабудавалi Дом Масквы, будзе служыць умацаванню дзелавых i мiжчалавечых кантактаў, без якiх немагчыма iснаванне нi Расii, нi Беларусi», — сказаў мэр Масквы Юрый Лужкоў на сустрэчы з прэзiдэнтам Беларусi. На яго думку, узвядзенне гэтага аб’екта таксама будзе садзейнiчаць каардынацыi i вырашэнню арганiзацыйных пытанняў па павелiчэнню ўзаемнага гандлю i пашырэнню супрацоўнiцтва ў такiх сферах, як прамысловасць i высокiя тэхналогii. «Беларусь — гэта дзяржава з развiтым машынабудаваннем, электронiкай. Тут не толькi ўсё захавалася, але i знаходзiцца ў развiццi», — падкрэслiў Юрый Лужкоў. Мэр расiйскай сталiцы праiнфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб тым, што ў блiжэйшы час бакi маюць намер наладзiць супрацоўнiцтва ў iнвестыцыйнай сферы. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка высока ацэньвае дружалюбныя сувязi, што склалiся памiж Беларуссю i Масквой
|
|