Прэзiдэнт Беларусi прыняў даверчыя граматы
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў Расii, Украiны i Кыргызстана.
Аляксандр Лукашэнка запэўнiў расiйскае кiраўнiцтва ў стабiльнасцi абстаноўкi ў рэспублiцы. Учора, прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Расiйскай Федэрацыi ў Рэспублiцы Беларусь Аляксандра Сурыкава, кiраўнiк дзяржавы папрасiў дыпламата праiнфармаваць прэзiдэнта Расii i кiраўнiка МЗС гэтай краiны аб тым, што ў Беларусi «стабiльная, нармальная абстаноўка». Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць знешнепалiтычнаму ведамству Расiйскай Федэрацыi за падтрымку, якая аказваецца Беларусi на мiжнароднай арэне. Звяртаючыся да пасла, прэзiдэнт выказаў задавальненне тым, што «з’явiўся сумленны, разумны, прынцыповы чалавек, якi будзе прадстаўляць брацкую Расiю ў Беларусi». Аляксандр Сурыкаў высока ацанiў дасягнутыя поспехi ў галiне iнтэграцыi дзвюх дзяржаў. У адносiнах Беларусi i Украiны практычна няма невырашальных праблем, лiчыць Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы назваў унiкальнай дынамiку развiцця тавараабароту памiж дзвюма краiнамi. Прэзiдэнт запэўнiў, што беларускае кiраўнiцтва зробiць усё, каб мiсiя пасла Украiны ў Беларусi была паспяховай. У сваю чаргу Валянцiн Налiвайчанка падкрэслiў, што прэзiдэнт Украiны даручыў яму ўсебакова развiваць i ўмацоўваць дружалюбныя адносiны памiж дзвюма краiнамi. Дыпламат перадаў ад iмя кiраўнiцтва Украiны пажаданнi дабрабыту i шчасця прэзiдэнту Беларусi i ўсяму беларускаму народу. Кiраўнiк дзяржавы перакананы ў патэнцыяле гандлёва-эканамiчных адносiн Беларусi i Кыргызстана. Прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Кыргызскай Рэспублiкi ў Беларусi Лiдзii Iманалiевай, прэзiдэнт адзначыў, што бакi прынялi «вельмi нясмелыя крокi, каб нармалiзаваць узаемны гандаль». «У мiнулым годзе мы 50-60 працэнтаў дадалi да 2004 года. Але агульны аб’ём тавараабароту $11млн —12 млн — зусiм не тое, што нам бы хацелася мець з Кыргызскай Рэспублiкай», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Сёння Беларусь — гэта моцная, незалежная i ўпэўненая ў заўтрашнiм днi дзяржава, заявiла Лiдзiя Iманалiева. Паводле слоў дыпламата, вынiкi трэцяга Усебеларускага народнага сходу пераканаўча даказалi, што беларускi народ, нягледзячы на парады i папрокi з боку Захаду, змог знайсцi свой правiльны шлях развiцця. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў Расii, Украiны i Кыргызстана
|
|