Пачалося датэрмiновае галасаванне
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Сёння пачалося датэрмiновае галасаванне па выбарах прэзiдэнта Беларусi.
Учора ж правяралася гатоўнасць да галасавання выбарчых участкаў. Як паведамiў «Звяздзе» сакратар Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Мiкалай Лазавiк, праверка праводзiлася ў форме перадачы iнфармацыi аб гатоўнасцi выбарчых участкаў. Спачатку iнфармацыя перадавалася з выбарчых участкаў у раённыя, гарадскiя камiсii, затым у акруговыя, а на фiнiшы ўсе даныя акумулiравалiся ў Цэнтрвыбаркаме. Паводле слоў М. Лазавiка, усе выбарчыя камiсii гатовы да выбараў, усе сродкi сувязi працуюць надзейна. Iнфармацыя з выбарчых камiсiй паступала ва ўстаноўленыя тэрмiны. Усе ўчасткi забяспечаны неабходнай колькасцю бюлетэняў i ўзяты пад ахову Мiнiстэрства ўнутраных спраў. Усяго сёння адкрыецца 6627 участкаў для галасавання, 41 з якiх знаходзiцца за межамi Беларусi. М. Лазавiк таксама паведамiў, што за працэсам галасавання будуць назiраць 26 680 унутраных назiральнiкаў. Акрамя таго, акрэдытавана яшчэ 1224 замежныя назiральнiкi. У цэлым, лiчыць сакратар Цэнтрвыбаркама, колькасць назiральнiкаў «перавышае крытычную лiчбу, калi на некаторых выбарчых участках iх будзе больш, чым членаў камiсiй». Гэта, адзначыў ён, выклiкае заклапочанасць, бо можа прывесцi да дэзарганiзацыi выбараў у тым выпадку, калi назiральнiкi будуць паводзiць сябе некарэктна. М. Лазавiк адмовiўся рабiць прагнозы адносна магчымай колькасцi прагаласаваўшых датэрмiнова. Тым не менш ён выказаў надзею на актыўны ўдзел выбаршчыкаў у галасаваннi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння пачалося датэрмiновае галасаванне па выбарах прэзiдэнта Беларусi |
|