Генадзь НАВIЦКI: «Мiжнародным назiральнiкам аказваецца ўсякае садзейнiчанне»
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Учора ў Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi адбылася сустрэча старшынi верхняй палаты беларускага парламента Генадзя Навiцкага з кiраўнiком мiсii БДIПЧ АБСЕ па назiранню за выбарамi ў Беларусi Гертам Арэнсам.
Мiсiя назiральнiкаў ад БДIПЧ АБСЕ працуе ў Беларусi больш за месяц, вынiкам чаго стала некалькi прамежкавых справаздач. Паводле слоў Г. Навiцкага, у мiсii павiнна было ўжо скласцiся ўласнае меркаванне наконт выбарчай кампанii ў нашай краiне. Ён адзначыў, што ўсе дзяржаўныя органы Беларусi зацiкаўлены, каб прэзiдэнцкiя выбары прайшлi ў адпаведнасцi з беларускiм заканадаўствам, каб яны былi чыстымi i справядлiвымi, каб за выбарамi назiрала максiмальная колькасць замежных назiральнiкаў. Такiм чынам, Беларусь стварае ўсе ўмовы для канструктыўнага дыялогу ўлад з мiсiяй БДIПЧ АБСЕ. Г. Навiцкi праiнфармаваў Г. Арэнса аб тым, што Беларусь запрасiла вялiкую колькасць мiжнародных назiральнiкаў: ад выканаўчага камiтэта СНД, Мiжпарламенцкай асамблеi, ЕўрАзЭС, АДКБ, Парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii, БДIПЧ АБСЕ. Ужо акрэдытавана 1224 замежныя назiральнiкi. 51 чалавек прадстаўляюць доўгатэрмiновую мiсiю БДIПЧ АБСЕ. Кароткатэрмiновая мiсiя гэтай арганiзацыi будзе нашмат большай — 466 назiральнiкаў. Яшчэ 132 чалавекi будуць прадстаўляць кароткатэрмiновых назiральнiкаў ад ПА АБСЕ. Гэтыя лiчбы, адзначыў Г. Навiцкi, сведчаць аб тым, што Беларусь не толькi дэкларуе сваю зацiкаўленасць у мiжнародным назiраннi за выбарамi, але i ўсё для гэтага робiць. Паводле яго слоў, робiцца ўсё для таго, каб «аказаць усiм назiральнiкам усякае садзейнiчанне». Таксама ён выказаў надзею, што назiральнiкi будуць дзейнiчаць у адпаведнасцi з беларускiм заканадаўствам, што iх ацэнка вынiкаў назiрання будзе аб’ектыўнай i карэктнай. Са свайго боку Г. Арэнс падзякаваў дзяржаўным органам Беларусi за супрацоўнiцтва з мiсiяй назiральнiкаў ад БДIПЧ АБСЕ. Паводле яго слоў, мiсiя будзе рабiць усё для таго, каб зрабiць максiмальна аб’ектыўныя вывады аб ходзе прэзiдэнцкай кампанii ў Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi адбылася сустрэча старшынi верхняй палаты беларускага парламента Генадзя Навiцкага з кiраўнiком |
|