Дарагiя суайчыннiкi!
Сардэчна вiншую вас з Днём Канстытуцыi.
Сёння можна з гонарам канстатаваць: за мiнулае дзесяцiгоддзе мы стварылi суверэнную дзяржаву i сфармiравалi нацыянальную прававую сiстэму, аснову якой складае Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь. У 1994 годзе мы сказалi адзiн аднаму: хопiць раскiдваць камянi! Настаў час збiраць iх! Усе гэтыя гады мы працавалi разам, каб зацвердзiць незалежнасць роднай Беларусi. I мы пабудавалi надзейны дом, здольны абаранiць усiх, хто ў iм жыве. З прыняццем Асноўнага Закона ў Беларусi з’явiлiся важнейшыя ўмовы для фармiравання сапраўды народнай дзяржавы, у якой кожны грамадзянiн адчувае сябе запатрабаваным, абароненым, зацiкаўленым у сумленнай працы ў iмя ўласнага дастатку i дабрабыту сваiх дзяцей. Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь адлюстравала спрадвечнае iмкненне беларусаў жыць у свабодным i справядлiвым грамадстве, стала надзейнай прававой асновай для правядзення ў краiне паспяховых сацыяльна-эканамiчных пераўтварэнняў. Беларусь дынамiчна развiваецца i, разам з магутным эканамiчным ростам, у нашай краiне дасягнута высокая ступень сацыяльна-палiтычнай стабiльнасцi. Дзякуючы Канстытуцыi ў Рэспублiцы Беларусь дзейнiчае моцная i эфектыўная сiстэма дзяржаўнай улады, якая фармiруецца пры непасрэдным удзеле народа. Закладзены трывалы фундамент грамадскай згоды для мiру i працвiтання Айчыны. Прынцып сацыяльнай справядлiвасцi, замацаваны ў Асноўным Законе, паслядоўна рэалiзуецца ў практычнай дзейнасцi ўсiх уладных структур. Няўхiльна павышаецца дабрабыт грамадзян, расце iх упэўненасць у заўтрашнiм днi. Створаны неабходны задзел для пераходу грамадства да новай якасцi жыцця. Перакананы, што сумеснымi стваральнымi намаганнямi мы абавязкова дасягнем намечаных рубяжоў i зробiм нашу Беларусь моцнай i працвiтаючай дзяржавай. Шчыра жадаю ўсiм здароўя, дабра, шчасця i працоўных поспехаў. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна вiншую вас з Днём Канстытуцыi. Сёння можна з гонарам канстатаваць: за мiнулае дзесяцiгоддзе мы стварылi суверэнную дзяржаву i сфармiравалi н
|
|