З 1 красавiка ўводзяцца «энергаэфектыўныя» стандарты
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
У лiстападзе 2002 года ў Беларусi быў уведзены ў дзеянне стандарт, у адпаведнасцi з якiм было ўстаноўлена сем класаў энергетычнай эфектыўнасцi — ад А (найбольшы) да G (найменшы). Для кожнага з iх у маркiроўцы прадугледжана выкарыстанне спецыяльных колераў, што прынятыя ў мiжнароднай практыцы.
У наменклатуру бытавых прыбораў, для якiх рэкамендуецца вызначаць клас энергаэфектыўнасцi, уключаны халадзiльнiкi, аўтаматычныя пральныя машыны, плiты, духавыя шафы, кандыцыянеры, акумуляцыйныя воданагравальнiкi, сушыльныя, пасудамыйныя машыны, мiкрахвалёвыя печы i электрычныя лямпы. Адпаведная iнфармацыя ўносiцца ў этыкетку, якая дадаецца да iнструкцыi па выкарыстанню або размяшчаецца непасрэдна на вырабе. Як паведамiў намеснiк дырэктара Беларускага дзяржаўнага iнстытута стандартызацыi i сертыфiкацыi Валерый Гурэвiч, з 1 красавiка ўводзяцца ў дзеянне два спецыяльныя стандарты. Адным з iх вызначаюцца класы энергаэфектыўнасцi, эфектыўнасцi адмывання i выкручвання пральных машын. Гэта вельмi карысная iнфармацыя для спажыўца, паколькi расход электраэнергii ў разлiку на кiлаграм бялiзны для стандартнай праграмы ў апаратах найменш энергазатратнага класу А складае не больш чым 0,19 кiлават-гадзiн, а ў класе G (найбольш энергазатратным) — ужо звыш 0,39. Паводле слоў Валерыя Гурэвiча, таксама з пачатку красавiка пачне дзейнiчаць спецыяльны стандарт для халадзiльнiкаў. У адпаведнасцi з iм для гэтай бытавой тэхнiкi вызначаецца дзевяць класаў энергетычнай эфектыўнасцi. Дадаткова ўводзяцца ў дзеянне класы «А+» i «А++». Апараты з гэтай маркiроўкай спажываюць найменшую колькасць электрычнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лiстападзе 2002 года ў Беларусi быў уведзены ў дзеянне стандарт, у адпаведнасцi з якiм было ўстаноўлена сем класаў энергетычнай эфектыўнасцi — ад А
|
|