21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Еўрастандарт для iнтэрната

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Мы і дзеці

Увядзенне ў эксплуатацыю новай чаргi Чэрвеньскага дома-iнтэрната для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця дазволiць вырашыць прынамсi дзве задачы — павялiчыць яго агульную ўмяшчальнасць да 300 месцаў i забяспечыць санiтарныя нормы пражывання. Пры гэтым, як адзначыла падчас адкрыцця iнтэрната мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Антанiна Морава, зараз установа ў Чэрвенi цалкам адпавядае ўсiм сучасным патрабаванням па рэабiлiтацыi дзяцей-iнвалiдаў.

Дзiцячы iнтэрнат у Чэрвенi з’явiўся перад вайной, а ў сярэдзiне 1950-х ён атрымаў новы, псiханеўралагiчны, профiль. Прычым працяглы час гэта ўстанова лiчылася адной з лепшых у Беларусi. «Мiнус» быў па сутнасцi толькi адзiн — iнтэрнат мясцiўся ў прыстасаваных памяшканнях.

Спробы вырашыць гэту праблему рабiлiся неаднаразова. У рамках праграмы «Дзецi Беларусi» будаўнiцтва новай установы ў Чэрвенi распачалося яшчэ ў 1999 годзе. Аднак неўзабаве з-за фiнансавых праблем работы спынiлiся. I аднавiлiся толькi... пазалетась. Так, у вераснi 2004 года была ўведзена ў эксплуатацыю iнтэрнацкая сталовая i корпус на 73 месцы, у снежнi — корпус на 48 месцаў. А зараз — адразу два жылыя корпусы на 189 месцаў з басейнам, пакоем рэлаксацыi, актавай залай.

Сёння ў Чэрвеньскiм псiханеўралагiчным доме-iнтэрнаце пражывае каля 190 дзяцей. А яшчэ каля трыццацi — ужо аформлены на змяшчэнне ва ўстанову. Такiм чынам, адзначаюць у Мiнскiм абласным камiтэце па працы i сацыяльнай абароне, з адкрыццём двух карпусоў праблема «недахопу метраў» знiкае. I больш таго — у iнтэрнаце з’яўляецца дадатковая плошча.

— Адзiн з планаў на блiжэйшую будучыню — стварэнне ў Чэрвеньскiм iнтэрнаце для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця спецыяльнага аддзялення для маладых iнвалiдаў ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, балазе, што тут няма нiякiх пытанняў з харчаваннем, медыцынскiм абсталяваннем, бяспекай пражывання, — распавядае старшыня камiтэта па працы i сацыяльнай абароне Ала Мiкалуцкая. — Прычым стварэнне падобнага аддзялення з аднаго боку дазволiць аблегчыць адаптацыю выпускнiкоў дзiцячых спецыялiзаваных устаноў да жыцця ў «дарослых» умовах. А з iншага — з’явiцца магчымасць «разгрузiць» псiханеўралагiчныя iнтэрнаты вобласцi.

Мiж тым, як адзначыла мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Антанiна Морава, Чэрвеньскi дзiцячы псiханеўралагiчны дом-iнтэрнат — ужо трэцяя ўстанова, што ўводзiцца ў эксплуатацыю па праграме «Дзецi Беларусi» за апошнi час. Раней, у 2002—2003 гадах, былi пабудаваны Багушэўскi i Гарадзiшчанскiя дзiцячыя псiханеўралагiчныя iнтэрнаты.

Прычым працяг будзе. Так, ужо на гэты год запланавана рэканструкцыя пральнi спецшколы-iнтэрната для дзяцей з асаблiвасцямi фiзiчнага развiцця ў Рэчыцы, на 2006—2007 гады — рэканструкцыя медыцынскага корпуса Iвянецкага дома-iнтэрната i рэканструкцыя Веснаўскага дома-iнтэрната для дзяцей-iнвалiдаў у Глускiм раёне, на 2006—2008 гады — рэканструкцыя Васiлiшкаўскага дома-iнтэрната для дзяцей-iнвалiдаў i медыцынскага корпуса дзiцячага iнтэрната ў Чэрвенi, нарэшце, на 2007—2009 гады — рэканструкцыя жылога корпуса Багушэўскага дома-iнтэрната для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.

Чэрвеньскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увядзенне ў эксплуатацыю новай чаргi Чэрвеньскага дома-iнтэрната для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця дазволiць вырашыць прынамсi дзве з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика