21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Беларусбанк»: словы не разыходзяцца са справай...

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

На пытаннi чытачоў адказвае першы намеснiк старшынi праўлення ААБ «Беларусбанк» Валянцiна Захараўна ЛУК’ЯНЕНКА

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 14 і 15 сакавiка)

— Мая дачка пасля заканчэння унiверсiтэта працуе настаўнiцай у сталiчнай школе. Пражывае ў Мiнску. Яна замужам, мае трохгадовае дзiця. На якi крэдыт на будаўнiцтва жылля яна можа разлiчваць?

Марына ВАРЛЫГА,

г. Стоўбцы.

— ААБ «Беларусбанк» прадастаўляе льготныя крэдыты на будаўнiцтва жылых памяшканняў у адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14.04.2000 г. № 185 па спiсах, складзеных з захаваннем чарговасцi грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, i зацверджаным Мiнскiм гарвыканкамам.

У адпаведнасцi з рашэннем Мiнскага гарвыканкама ад 21.04.2005 г. № 653 адмiнiстрацыi раёнаў г. Мiнска уключаюць ва ўказаныя спiсы льготнага крэдытавання грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў па агульнай групе да 01.01.1993 г.

У выпадку ўключэння вашай дачкi ў спiсы льготнага крэдытавання для будаўнiцтва жылля, банк прадаставiць iльготны крэдыт на тэрмiн да 20 гадоў пад 5 працэнтаў гадавых. Максiмальны памер iльготнага крэдыту вызначаецца па нармiруемаму памеру агульнай плошчы жылога памяшкання, якое будуецца (20 кв. метраў на аднаго чалавека, а пры будаўнiцтве аднапакаёвай кватэры — 36 кв. метраў) i паказчыку кошту будаўнiцтва 1 кв. метра агульнай плошчы будынкаў, зацверджанаму мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, i не павiнен перавышаць 90 працэнтаў кошту будаўнiцтва нарматыву льготна крэдытуемай плошчы жылога памяшкання тыповых спажывецкiх якасцяў.

Акрамя таго, ААБ «Беларусбанк» прадастаўляе крэдыты на агульных падставах на будаўнiцтва кватэр фiзiчным асобам у памеры да 75 працэнтаў кошту будаўнiцтва на тэрмiн да 15 гадоў: для грамадзян, маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў — пад 15 працэнтаў гадавых, для тых, хто не мае патрэбы — пад 19 працэнтаў гадавых.

Крэдыты ў замежнай валюце прадастаўляюцца ў памеры да 90 працэнтаў кошту будаўнiцтва на тэрмiн да 10 гадоў: для грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў — пад 12 працэнтаў гадавых, для тых, хто не мае патрэбы — пад 14 працэнтаў гадавых.

Я вясковец i хацеў бы ўзяць крэдыт на рамонт жылля. На якую суму я магу разлiчваць i куды мне звяртацца, каб атрымаць крэдыт?

I.I., Iвацэвiцкi раён.

— У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 07.02.2006 г. «Аб прадастаўленнi льготных крэдытаў грамадзянам, пастаянна пражываючым i працуючым у населеных пунктах з колькасцю насельнiцтва да 20 тыс. чалавек, на капiтальны рамонт i рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўнiцтва iнжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў i пабудоў» вы можаце атрымаць льготны крэдыт на капiтальны рамонт дома пры ўмове:

 уключэння ў спiсы на атрыманне льготнага крэдыту, якiя складаюцца райвыканкамамi i зацвярджаюцца аблвыканкамамi;

 калi з’яўляецеся працаздольным грамадзянiнам, пастаянна пражываеце i працуеце ў населеным пункце з колькасцю насельнiцтва да 20 тыс. чалавек або атрымлiваеце пенсiю i працягваеце ажыццяўляць працоўную дзейнасць, пры гэтым паручыцелямi павiнны выступаць фiзiчныя асобы, якiя не дасягнулi пенсiйнага ўзросту;

 сярэднемесячны сукупны даход на кожнага члена сям’i не будзе перавышаць двукратнага сярэднямесячнага мiнiмальнага спажывецкага бюджэту сям’i з 4 чалавек (у першым квартале 2006 года даход на аднаго члена сям’i не павiнен перавышаць 488 800 рублёў);

 iндывiдуальны дом павiнен знаходзiцца ва ўласнасцi крэдытаатрымальнiка.

Iльготны крэдыт прадастаўляецца да 90 працэнтаў кошту затрат на капiтальны рамонт, вызначаных праектна-каштарыснай дакументацыяй, але не павiнен перавышаць трохсоткратнага памеру базавай велiчынi, якая дзейнiчае на дзень уключэння грамадзянiна ва ўстаноўленым парадку ў спiсы льготнага крэдытавання. На сёння гэта сума складае 9,3 млн рублёў. Акрамя таго, на згаданыя мэты ААБ «Беларусбанк» прадастаўляе крэдыт на агульных падставах на тэрмiн да 5 гадоў у беларускiх рублях пад 15 працэнтаў гадавых, у валюце — пад 12 працэнтаў гадавых.

— Патлумачце, калi ласка, што сабой уяўляе сiстэма будаўнiчых зберажэнняў, па якой плануе працаваць «Беларусбанк». У якой валюце будуць фармiравацца такiя зберажэннi?

Уладзiмiр АЛЯКСАНДРАЎ,

г. Гомель.

— Сiстэма жыллёвых будаўнiчых зберажэнняў дазваляе грамадзянам у адпаведнасцi з заключаным з банкам дагаворам накоплiваць мэтавыя грашовыя сродкi на будаўнiцтва або набыццё жылля.

Сiстэма будзберажэнняў дазваляе грамадзянам, якiя маюць сярэднi i нiзкi дастатак, палепшыць жыллёвыя ўмовы, атрымаўшы пасля накаплення часткi кошту жылога памяшкання крэдыт пад льготную працэнтную стаўку. Крынiцай крэдытных рэсурсаў для выдачы льготных крэдытаў служаць сродкi жыллёвых накапляльных укладаў.

Для ўдзелу ў сiстэме будзберажэнняў грамадзянiн заключае з банкам дагавор, у адпаведнасцi з якiм ён бярэ на сябе абавязацельствы за пэўны тэрмiн, напрыклад, за 3—5 гадоў накапiць пэўную суму грошай ад 30 працэнтаў да 50 працэнтаў кошту жылога памяшкання. Банк бярэ на сябе абавязкi прадаставiць грамадзянiну льготны крэдыт на будаўнiцтва або набыццё жылля на больш працяглы тэрмiн, чым на звычайных умовах, i пад больш нiзкую працэнтную стаўку.

— Хто сёння можа разлiчваць на атрыманне льготнага крэдыту на будаўнiцтва жылля?

Дзiна ГРУШАВАЯ, г. Брэст.

— Крэдыты прадастаўляюцца грамадзянам Беларусi, замежным грамадзянам i асобам без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць (прапiсаны) i маюць пастаянную крынiцу даходу на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

ААБ «Беларусбанк» прадастаўляе льготныя крэдыты на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў у адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14.04.2000 г. № 185 «Аб прадастаўленнi грамадзянам iльготных крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў» па спiсах, складзеных з захаваннем чарговасцi грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, i зацверджаных адпаведна аблвыканкамамi, Мiнскiм гарвыканкамам i iншымi мiнiстэрствамi i ведамствамi.

Льготныя крэдыты на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў прадастаўляюцца малазабяспечаным працаздольным грамадзянам, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, у якiх сярэднемесячны сукупны даход на кожнага члена сям’i не пераўзыходзiць двукратнага сярэднемесячнага мiнiмальнага спажывецкага бюджэту сям’i з 4 чалавек, падлiчаны за 12 месяцаў, што папярэднiчаюць месяцу адкрыцця крэдытнай лiнii (у першым квартале 2006 года даход на аднаго члена сям’i не павiнен перавышаць 488 800 рублёў), i якiя маюць заяўленую маёмасць, агульны кошт якой не перавышае двукратнага гранiчнага памеру льготнага крэдыту для гэтай сям’i.

— Я жыву ў вёсцы Шэвiна Вiцебскага раёна. Мне зараз 48 гадоў, жонцы — 46. Цi можам мы ўзяць крэдыт для куплi або будаўнiцтва жылля ў Вiцебску? Якiя для гэтага спатрэбяцца дакументы?

Юрый АБРАМЕНКА.

— Так, зможаце, калi вы прапiшацеся, будзеце жыць i працаваць у Вiцебску. Улiчваючы, што ваша сям’я зараз пражывае ў вёсцы i ў Вiцебску на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў не знаходзiцца, вы можаце разлiчваць на атрыманне крэдыту ў беларускiх рублях тэрмiнам да 15 гадоў з выплатай 19 працэнтаў гадавых або ў замежнай валюце тэрмiнам да 10 гадоў пад 14 працэнтаў гадавых.

Каб атрымаць крэдыт пад больш нiзкую працэнтную стаўку (у рублях пад 15 працэнтаў гадавых, у замежнай валюце — пад 12 працэнтаў гадавых), вам неабходна стаць у Вiцебску на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

Для атрымання крэдыту неабходна аформiць дагавор на будаўнiцтва або куплю кватэры, даведкi аб сваiх даходах за апошнiя тры месяцы i паручыцеляў i звярнуцца ў фiлiял ААБ «Беларусбанк» г. Вiцебска па месцы будаўнiцтва (набыцця) кватэры.

— Мы з мужам купiлi дом у вёсцы, агульная жылая плошча якога складае 40 кв. метраў. Мы — маладая сям’я, у нас двое дзяцей. Мы хацелi б узяць крэдыт, каб прыбудаваць да дома гараж, а над гаражом — жылыя памяшканнi.

Святлана КОНАН,

Клецкi раён.

— З 1 сакавiка 2006 года ўступiў у сiлу Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 07.02.2006 г. «Аб прадастаўленнi льготных крэдытаў грамадзянам, пастаянна пражываючым i працуючым у населеных пунктах з колькасцю насельнiцтва да 20 тыс. чалавек, на капiтальны рамонт i рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўнiцтва iнжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў i пабудоў». Калi вы пражываеце i працуеце ў вёсцы, то для рэканструкцыi жылога дома вы можаце разлiчваць на атрыманне льготнага крэдыту тэрмiнам да 10 гадоў з выплатай 3 працэнтаў гадавых, для чаго неабходна звярнуцца ў райвыканкам з заявай аб уключэннi ў спiс iльготнага крэдытавання.

Для будаўнiцтва гаражоў банк прадастаўляе крэдыты на агульных падставах. Як сельскiя жыхары, на згаданыя мэты вы можаце атрымаць крэдыт у беларускiх рублях тэрмiнам да 3 гадоў з выплатай 12 працэнтаў гадавых або ў замежнай валюце тэрмiнам да 5 гадоў з выплатай 12 працэнтаў гадавых.

— Я з’яўляюся паручыцелем у чалавека, якi ўзяў крэдыт на 10 гадоў у памеры 10 тысяч долараў на будаўнiцтва жылля. Цi магу я атрымаць крэдыт у банку на будаўнiцтва жылля?

Вiктар ШАЎКАВЕНКА, г. Мiнск.

— Вы можаце разлiчваць на атрыманне крэдыту на будаўнiцтва жылля пры ўмове, што ваша заработная плата i iншыя даходы (калi маюцца) дазволяць ажыццяўляць пагашэнне крэдыту i забяспечыць выкананне абавязацельстваў у адпаведнасцi з умовамi дагавора паручыцельства.

У адваротным выпадку вам неабходна выйсцi з саставу паручыцеляў, а чалавеку, за якога вы паручалiся — аформiць дакументы на замену паручыцеля ва ўстаноўленым парадку.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў адказвае першы намеснiк старшынi праўлення ААБ «Беларусбанк» Валянцiна Захараўна ЛУК’ЯНЕНКА
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика