21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адзiн Дзiма памiж дзвюх бландзiнак

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

«Еўрабачанне-2006»

Вызначылiся са сваiмi прадстаўнiкамi на мiжнародны конкурс песнi «Еўрабачанне-2006» у Афiнах Расiя i Украiна. Пуцёўкi ў Грэцыю атрымалi Дзiма Бiлан i Цiна Кароль адпаведна.

Расiя адмовiлася ад адкрытага галасавання — сёлета рашэнне аб тым, хто прадставiць краiну на еўра-поп-сцэне, прымала спецыяльная адборачная камiсiя. Найбольш верагоднымi прэтэндэнтамi называлi Жасмiн, Варвару, Палiну Грыфiс, Арыяну i Дзiму Бiлана. Цi таму, што спявак аказаўся адзiным прадстаўнiком моцнага полу сярод дзяўчат, цi ўлiчваючы яго другое месца на мiнулагоднiм адборы, перавагу журы аддало Дзiме i яго песнi «Never Let You Go». Праўда, да 19 сакавiка можа быць прадстаўлена новая песня, якая больш падпадае пад фармат «Еўрабачання», аднак сам выканаўца супраць таго, каб «мяняць коней на пераправе». Дарэчы, сапраўднае iмя Дзiмы Бiлана — Вiктар Белан. Хлопцу 24 гады, ён скончыў музычнае вучылiшча iмя Гнесiных па класу класiчнага вакалу. Дэбютаваў у 2002 годзе на фестывалi «Новая хваля», дзе заняў 4-е месца. У актыве спевака 2 альбомы (трэцi рыхтуецца да запiсу) i ўстойлiвы iмiдж «салодкага хлопца». Сцвярджае, што заўжды спявае толькi жыўцом — балазе, прафесiйны ўзровень гэта дазваляе.

Украiнскi нацыянальны адбор праходзiў у фармаце, падобным на шоу «Фабрыка зорак». Толькi называлася яно «Ти зiрка», а парадак быў той жа самы: шэраг маладых амбiцыёзных удзельнiкаў-спевакоў, за якiх галасуюць гледачы, i хто набраў найменш галасоў, выбывае з конкурсу. У фiнале спаборнiцтва iшло памiж Цiнай Кароль, Iрынай Розенфельд i Кiрылам Турычэнкам. SMS-галасаванне, якое падтрымала журы, аддало перавагу менавiта Цiне (нам вядомая як лаўрэат мiнулагодняй «Новай хвалi» i ўдзельнiк леташняга ўкраiнскага адбору). Цiне 20 гадоў, яна родам з Магаданскай вобласцi. Скончыла музычную школу па класу фартэпiяна, Кiеўскае музычнае вучылiшча. Удзельнiчала ў шэрагу мюзiклаў. З’яўляецца салiсткай ансамбля песнi i пляскi Узброеных Сiл Украiны (у гэтым яны, дарэчы, падобныя з нашай Палiнай Смолавай). Песню для «Еўрабачання-2006» — англамоўную «I’m Your Queen» — напiсала сама.

Тым часам беларуская ўдзельнiца вярнулася з прома-туру па Украiне, дзе пазнаёмiлася з будучай сапернiцай. На чарзе — выступленнi ў краiнах Балтыi, вiзiт у Маскву i Санкт-Пецярбург, паездка на Мальту. На красавiк запланаваны канцэрт у Беларусi. Што датычыцца конкурснай песнi, то яна, калi верыць Палiне, мяняцца ўсё ж не будзе — застанецца англамоўная «Мама». А вось над гардэробам спявачкi нястомна працуе Iван Айплатаў, якi рыхтуе адразу некалькi варыянтаў канцэртнага ўбору. Цi дапаможа гэта дасягнуць эфекту Ксюшы Сiтнiк — убачым 18 мая (паўфiнал «Еўрабачання-2006»), i, калi пашанцуе, 20-га (фiнал).

Нагадаю, па леташнiх вынiках усе тры славянскiя краiны пачнуць удзел у конкурсе з паўфiналу. Там жа, дарэчы, з’явiцца i адзiн з навiчкоў «Еўрабачання» — Арменiя. А вось адзiн з фiналiстаў — Сербiя i Чарнагорыя — ад удзелу нечакана адмовiўся. Цi зойме нехта вакантнае месца адразу ў фiнале, будзе вядома 20 сакавiка пасля сустрэчы дэлегацый для жараб’ёўкi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вызначылiся са сваiмi прадстаўнiкамi на мiжнародны конкурс песнi «Еўрабачанне-2006» у Афiнах Расiя i Украiна. Пуцёўкi ў Грэцыю атрымалi Дзiма Бiлан i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика