21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вяртанне тэатра

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

Учора ў Пiнску ўрачыста адкрылi Палескi драматычны тэатр. Тэатр у сталiцы Палесся набыў новы прафесiйны статус, бо да гэтага амаль паўстагоддзя ён iснаваў як самадзейны калектыў.

Палескi дзяржаўны драмтэатр быў створаны ў Пiнску адразу пасля вызвалення Заходняй Беларусi ў 1939 годзе. Пасля вайны ён меў статус абласнога. А пасля скасавання Пiнскай вобласцi як адмiнiстрацыйнай адзiнкi тэатр перастаў iснаваць. Большая частка трупы перабралася ў Магiлёў, некаторых артыстаў запрасiлi ў Гомель. Але гiсторыя тэатральнага жыцця ў горадзе над Пiнай на гэтым не скончылася. Улюбёныя ў Мельпамену пiнчукi стварылi самадзейную трупу пры гарадскiм Доме культуры. Больш за дваццаць гадоў калектывам кiруе Iван Базан. Тэатр пад назвай «Дыяген» паставiў сотнi спектакляў. У год ён прадстаўляў на суд гледачоў да сямi новых дарослых i дзiцячых пастановак. Iгралi ў школах, дзiцячых садах, сельскiх Дамах культуры. «Дыяген» не меў сваёй сцэны i сам iшоў да гледача. Бывала, давалi да трох спектакляў у дзень.

На момант пераўтварэння тэатра-студыi ГДК у Палескi драматычны тэатр трупа была ўжо сталым калектывам з высокiм званнем «народны», дзе працавалi як прафесiйныя артысты, так i таленавiтыя самародкi. А ўчора тэатр атрымаў свой дом. Гэта гiстарычны будынак па вулiцы Веры Харужай, дзе раней размяшчаўся кiнатэатр «Радзiма», а яшчэ раней, за польскiм часам, было казiно. Тут праведзена рэканструкцыя. Закончаны мантаж сцэнiчнага абсталявання, аснашчана ўсiм неабходным глядзельная зала на 120 месцаў. У дзень адкрыцця гледачам паказалi кавалачкi розных спектакляў з п’ес Чэхава, Дунiна-Марцiнкевiча, Андрэя Курэйчыка, Юлiя Кiма.

Павiншаваць артыстаў i гледачоў з навасельнай прэм’ерай прыехаў старшыня аблвыканкама Канстанцiн Сумар.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Пiнску ўрачыста адкрылi Палескi драматычны тэатр. Тэатр у сталiцы Палесся набыў новы прафесiйны статус, бо да гэтага амаль паўстагоддзя ён iсн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика