Пачаўся эксперымент — дыферэнцыяцыя тарыфаў на электрычнасць
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Як паведамiла начальнiк упраўлення аховы правоў спажыўцоў i кантролю за рэкламай Мiнiстэрства гандлю Iрына Наркевiч, у Беларусi распачаўся эксперымент па тарыфiкацыi электраэнергii ў залежнасцi ад часу сутак i дня тыдня.
Ён праводзiцца ў адпаведнасцi з пастановай урада. Паводле слоў Iрыны Наркевiч, у 50 жылых дамах устанаўлiваюцца спецыяльныя лiчыльнiкi, якiя дазваляюць пагадзiнна фiксаваць расход электраэнергii. Эксперымент працягнецца да верасня i пасля абагульнення вынiкаў, магчыма, атрымае больш шырокае распаўсюджванне. Пераход на дыферэнцыраваную аплату электраэнергii будзе рабiцца толькi добраахвотна, па жаданню жыхароў. Як адзначыў намеснiк генеральнага дырэктара канцэрна «Белэнерга» Павел Якубовiч, максiмальны тарыф будзе дзейнiчаць дзесьцi з 10 да 11 i з 20 да 21 гадзiны. Мiнiмальныя расцэнкi плануюць устанавiць уначы, а на ўвесь астатнi час — «звычайныя» плацяжы. Таму, на думку Паўла Якубовiча, чалавек зможа рэальна кантраляваць расход электраэнергii i зменшыць свае выдаткi на яе аплату. Тым больш што максiмальны «тарыфны план» у тры разы вышэй мiнiмальнага.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла начальнiк упраўлення аховы правоў спажыўцоў i кантролю за рэкламай Мiнiстэрства гандлю Iрына Наркевiч, у Беларусi распачаўся эксперымент
|
|