Золата, серабро, плацiна...
Iгар ГРЫШЫН
ГЭТЫЯ МЕТАЛЫ набываюць усё большую папулярнасць у беларусаў, якiя не шкадуюць сродкаў на куплю мерных злiткаў у банках.
Мяркуючы па апошняй iнфармацыi Нацыянальнага банка краiны, сёлета попыт на каштоўныя металы перакрые мiнулагоднiя паказчыкi па куплi насельнiцтвам злiткаў. Ужо ў студзенi—сакавiку гэтага года аб’ём прададзенага золата ўзрос у параўнаннi з аналагiчным леташнiм перыядам у 2,8 раза i склаў 146,3 кiлаграма, або 4 887 злiткаў. Нязменна найбольшым попытам у людзей карыстаюцца 10-грамовыя злiткi, якiх за згаданы час гэтага года было прададзена 1 381 штука. Другое i трэцяе месца — за мернымi злiткамi па 5 i 20 грамаў: iх продаж адпаведна склаў 951 i 804 злiткi. За два месяцы беларусы набылi пэўную колькасць злiткаў з золата, якiя важаць па 500 грамаў i па кiлаграму: першых куплена 22 злiткi, другiх — 12 злiткаў. За два месяцы гэтага года насельнiцтва набыло 891 злiтак серабра агульнай вагой 70,9 кiлаграма i 82 злiткi плацiны агульнай вагой 1 кiлаграм 90 грамаў. Пачынаючы з моманту рэалiзацыi мерных злiткаў з серабра i плацiны ў красавiку 2005 года, у краiне рэалiзавана больш за 201 кiлаграм серабра i 6,2 кiлаграма плацiны. Ну, а лiдарства па аб’ёму рэалiзаванага каштоўнага металу, зразумела, трымаюць залатыя злiткi (iх рэалiзацыя насельнiцтву пачалася ў жнiўнi 2001 года), якiх прададзена больш за 921 кiлаграм.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ГЭТЫЯ МЕТАЛЫ набываюць усё большую папулярнасць у беларусаў, якiя не шкадуюць сродкаў на куплю мерных злiткаў у банках
|
|