21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Указам Прэзiдэнта вызначаны парадак праверак фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь 15 сакавiка падпiсаў Указ № 151, якi прадугледжвае ўнясенне змяненняў i дапаўненняў ва Указ ад 15 лiстапада 1999 г. № 673 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню каардынацыi дзейнасцi кантралюючых органаў Рэспублiкi Беларусь i парадку прымянення iмi эканамiчных санкцый» у мэтах упарадкавання назначэння i правядзення праверак (рэвiзiй) з улiкам выяўленых недахопаў у гэтай сферы.

З улiкам змяненняў i дапаўненняў, якiя ўносяцца, Парадак арганiзацыi i правядзення праверак (рэвiзiй) фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi i прымянення эканамiчных санкцый, зацверджаны Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 лiстапада 1999 г. № 673, будзе распаўсюджвацца на ўсе дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi, якiя праводзяць праверкi (рэвiзii) фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Выключэнне захоўваецца толькi для камеральных падатковых праверак.

Указам устанаўлiваюцца парадак правядзення планавых i пазапланавых праверак (рэвiзiй) i адзiныя патрабаваннi да планавання дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi кантрольных мерапрыемстваў. Планавыя праверкi (рэвiзii) будуць праводзiцца толькi пры ўключэннi iх у каардынацыйны план кантрольнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь цi ў вобласцi (г. Мiнску). Пры гэтым уключэнне ў такi план будзе ажыццяўляцца толькi пры ўмове ўказання кантралюючым органам канкрэтных тэм праверкi (рэвiзii), суб’екта прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якi падлягае праверцы (рэвiзii), i тэрмiна яе правядзення.

Вызначана катэгорыя органаў (службовых асоб), якiя маюць права назначаць пазапланавыя праверкi (рэвiзii). Гэта — Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстр i яго намеснiкi, Старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю, камiтэтаў дзяржаўнага кантролю абласцей i iх намеснiкi, саветаў па каардынацыi кантрольнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь, у абласцях i г. Мiнску, Мiнiстр па падатках i зборах, кiраўнiкi iнспекцый Мiнiстэрства па падатках i зборах па абласцях i г. Мiнску i iх намеснiкi (у адносiнах да нiжэйстаячых падатковых органаў), Мiнiстр фiнансаў, яго намеснiкi, начальнiкi галоўных упраўленняў Мiнiстэрства фiнансаў па абласцях i г. Мiнску (у адносiнах да праверак, што ажыццяўляюцца пры правядзеннi аператыўнага кантролю за мэтавым выкарыстаннем бюджэтных сродкаў), упаўнаважаныя службовыя асобы праваахоўных i судовых органаў у межах iх кампетэнцыi.

Iншыя кантралюючыя органы ў выпадку неабходнасцi правядзення пазапланавай праверкi (рэвiзii) абавязаны ўзгадняць рашэнне аб яе правядзеннi з Саветам па каардынацыi кантрольнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь (саветам па каардынацыi кантрольнай дзейнасцi ў вобласцi цi г. Мiнску). Акрамя таго, устаноўлены вычарпальны пералiк падстаў, пры наяўнасцi якiх могуць быць прызначаны пазапланавыя праверкi (рэвiзii). Гэта — рэарганiзацыя, лiквiдацыя юрыдычнай асобы, спыненне дзейнасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, наяўнасць звестак аб парушэннях заканадаўства або паступленне зваротаў, якiя патрабуюць правядзення праверкi (рэвiзii).

Дадаткова ўстаноўлена адмiнiстрацыйная адказнасць службовых асоб кантралюючых органаў, якiя парушылi парадак назначэння, узгаднення правядзення пазапланавых праверак (рэвiзiй) цi iнфармавання аб правядзеннi такiх праверак (рэвiзiй), у выглядзе штрафу ў памеры да 50 базавых велiчынь. За невыкананне рашэнняў Савета (старшыні Савета) па каардынацыi кантрольнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь прадугледжваецца дысцыплiнарная адказнасць службовых асоб кантралюючых органаў аж да вызвалення ад займаемай пасады (звальнення). Таксама замацоўваецца абавязак кантралюючых органаў весцi ўлiк усiх выдадзеных прадпiсанняў на правядзенне праверак (рэвiзiй) фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi. Неўнясенне работнiкамi кантралюючых органаў, кiраўнiкамi праверкi (рэвiзii) усiх звестак, вызначаных заканадаўствам, у кнiгу ўлiку праверак (рэвiзiй) будзе цягнуць iх дысцыплiнарную адказнасць.

Для дасягнення неабходнага ўзроўню каардынацыi дзейнасцi кантралюючых органаў Указам прадугледжваецца стварэнне на тэрыторыi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак (перш за ўсё ў г. Мiнску, а таксама ў iншых гарадах i раёнах) саветаў па каардынацыi кантрольнай дзейнасцi.

Акрамя таго, зыходзячы з практыкi прымянення Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 лiстапада 1999 г. № 673, удакладнена працэдура накiравання матэрыялаў у праваахоўныя органы, што павiнна садзейнiчаць змяншэнню колькасцi парушэнняў крымiнальна-працэсуальнага заканадаўства, звязаных з тэрмiнамi прыняцця працэсуальных рашэнняў, а таксама вынясенню законных i абгрунтаваных рашэнняў у рамках узбуджаных крымiнальных спраў.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь 15 сакавiка падпiсаў Указ № 151, якi прадугледжвае ўнясенне змяненняў i дапаўненняў ва Указ ад 15 лiстапада 1999 г. № 6
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика