За дзень прагаласавала тры працэнты выбаршчыкаў
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
За першы дзень датэрмiновага галасавання прагаласавала каля трох працэнтаў унесеных у спiсы выбаршчыкаў. Аб гэтым паведамiў учора «Звяздзе» сакратар Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Мiкалай Лазавiк.
Сакратар Цэнтрвыбаркама адзначыў, што тры працэнты за першы дзень датэрмiновага галасавання — гэта звычайная для Беларусi лiчба, якая фiксавалася i на папярэднiх выбарах. Так, паводле яго слоў, у цэлым за пяць дзён датэрмiновага галасавання ў нашай краiне галасуе каля 14—15 працэнтаў выбаршчыкаў. А вось па абласцях людзi галасуюць па-рознаму... Праўда, дакладныя лiчбы М. Лазавiк пакуль што называць не пажадаў, каб не выклiкаць сярод абласцей «сацыялiстычнага спаборнiцтва». М. Лазавiк таксама паведамiў, што за першы дзень датэрмiновага галасавання ў Цэнтрвыбаркам не паступiла нiводнай скаргi. Паводле яго слоў, выбарчыя ўчасткi працуюць нармальна, i грамадзяне могуць свабодна выказаць сваё волевыяўленне. У гэтым, дарэчы, пераканаўся i сам сакратар Цэнтральнай камiсii, якi ўжо таксама прагаласаваў датэрмiнова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За першы дзень датэрмiновага галасавання прагаласавала каля трох працэнтаў унесеных у спiсы выбаршчыкаў |
|