КДБ перадаў у ЦВК дакумент аб фальшывых вынiках галасавання
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Выбары Камiтэт дзяржаўнай бяспекi перадаў у Цэнтральную камiсiю па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў фальшывы дакумент аб вынiках галасавання па выбарах прэзiдэнта Беларусi. Аб гэтым паведамiла ўчора старшыня Цэнтрвыбаркама Лiдзiя Ярмошына.Лідзія Ярмошына далучылася да прагучаўшай напярэдаднi заявы кiраўнiкоў сiлавых ведамстваў Беларусi, якiя выказалi заклапочанасць адносна магчымага абвастрэння грамадска-палiтычнай сiтуацыi ў нашай краiне. У прыватнасцi, паводле яе слоў, учора «КДБ перадаў у Цэнтрвыбаркам фальшывы дакумент аб вынiках прэзiдэнцкiх выбараў, падпiсаны, нiбыта, мною». У адпаведнасцi з гэтым дакументам за Аляксандра Мiлiнкевiча на выбарах прагаласавалi 51 працэнт выбаршчыкаў, за Аляксандра Лукашэнку — 37 працэнтаў, за Аляксандра Казулiна — 7,8 працэнта, за Сяргея Гайдукевiча — 1,2 працэнта. Паводле слоў Л. Ярмошынай, менавiта на гэты дакумент апазiцыя магла б спасылацца, як на афiцыйныя вынiкi выбараў. Яна адзначыла, што Цэнтрвыбаркам не мае нiякiх адносiнаў да яго, бо нiякiя дакументы, нават аб папярэднiх вынiках выбараў, не падпiсвалiся. Таксама яна паведамiла, што гэты дакумент быў атрыманы падчас правядзення следства па справе незарэгiстраванай арганiзацыi «Партнёрства». А сам дакумент, лiчыць яна, быў створаны «з мэтай арганiзацыi нейкiх беспарадкаў». Л. Ярмошына таксама паведамiла аб працы Iнфармацыйнага цэнтра Цэнтрвыбаркама, якi будзе працаваць 19 i 20 сакавiка. Паводле яе слоў, ён быў створаны з мэтай зручнага атрымання СМI iнфармацыi «з першых рук» аб ходзе i вынiках галасавання. 19 сакавiка iнфармацыйны цэнтр пачне працаваць з 10 гадзiн, а закончыць сваю працу пасля поўначы. На другi дзень там жа будуць падведзены вынiкi галасавання, хоць канчатковыя афiцыйныя даныя будуць абвешчаны на працягу 10 дзён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камiтэт дзяржаўнай бяспекi перадаў у Цэнтральную камiсiю па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў фальшывы дакумент аб вынiках галасаванн
|
|