21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Свята, што заўжды з табой...

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валянцiна ДОЎНАР

Простая мова

Як пела вечна маладая Эдзiта П’еха, «нам рано жить воспоминаниями...». Але...

Некалi — сустракаць вясну — мы ездзiлi ў Вiльнюс.

Для гэтага трэба было: па-першае, рана ўстаць, «запрэгчы» «жыгуля»; па-другое, сабраць па дарозе сяброў, потым — адмахаўшы не сотню вёрст, падсiлкавацца ў нашым цiхiм i сонным лесе; за мяжой, якой тады не было, па нумарах, (да радасцi ж!) пазнаць машыны расiян, украiнцаў, армян i... апынуцца ў свяце.

Перш-наперш — выкупiць «букет», адмыслова складзены з... усяго (засушанага), што расло i будзе расцi на зямлi, паснаваць па гандлёвых радах i на нешта разжыцца, паглядзець на людзей, паслухаць музыку iхняе мовы i музыкаў, што гралi са сцэны, купiць тамтэйшага хатняга хлеба з печы, злазiць на славутую гару, збiць ногi, блукаючы па вулiцах... I, ужо прыцемкам, добра-такi стамiўшыся, рушыць у бок машын, дзе ў нас, беларусаў, зразумела ж «усё было».

Але... Па дарозе — з адчыненых фортак нейкае страўнi — так запахла сасiскамi з кiслай тушанай капустай, што мы не стрывалi: на потым адклалi сваё (нiдзе ж не дзенецца) i ўзялi гарачага. З’елi... Хоць, мякка кажучы, i нясмачна было.

...Што цiкава — на наступны год мы зноў трапiлi на свята, блiжэй да вечара нас зноў вынесла на гэны пах, i, у надзеi, што смак змянiўся, мы яшчэ раз...

Што, магчыма, яшчэ цiкавей... Сёлета, на мяжы зiмы i вясны, я думала «на тэму», «калi б...». У сэнсе — калi б пашчасцiла... Калi б зноў апынуцца ў Вiльнюсе... На свяце...

Страўню тую, мусiць, пашукала б!..

Цi не ў генах у нас «таптацца» па граблях?

З чаго пачаць

Вечар, вецер i дождж са снегам. Але сёння шанцуе — з метро адразу ў тралейбус, а там...

Праўду кажуць: дармо, што вiдаць, ды далёка дыбаць. Прыпынка не ад’ехалi, — «Троллейбус дальше не пойдёт», — аб’явiў кiроўца. Наперадзе цiха стаяла з дзесятак iншых — аварыя.

...У першы аўтобус — зайсцi не ўдалося, у другi — мяне проста «ўнеслi» як трэску i паставiлi: наперадзе — трансфарматарнай будкай — узвышаўся нейчы кажух, ззаду, ля самага вуха — цяплела ад чыйгосьцi дыхання.

Ехалi так мы прыпынкi са тры, на чацвёртым — дзверы адчынiлiся i зноў жа натоўпам мяне стала «выносiць»...

Добра, што нехта падставiў руку, падтрымаў.

I потым, ужо на прыпынку, знаёма схiлiўся да вуха, цiха спытаў:

— После пережитой близости, я могу узнать, как вас зовут?

— ?!...Некалi, — кажу, засмяяўшыся — знаёмства было спачатку, а ўжо потым...

— Наоборот — тоже можно, — з веданнем справы сказаў спадарожнiк.

Дзякуй! А то век зжыла б i не ведала...

Адмоўны вынiк — таксама вынiк

...Францавiч (хай яму добра там будзе!) захапленне дзiўнае меў: як нядзельку Бог дасць — хто куды, а ён, пехатою — на рынак. Паходзiць там, да ўсяго прыцэнiцца, з людзьмi пагаворыць... Пакуль жонцы абед гатаваць — усё прынясе.

Тады, гадоў 20 назад, гэта, вiдаць, нескладана было: бо колькi рынку таго — зайшоў ды выйшаў. А вось цяпер...

Добра, што часу мала, а то далiбог бы жаба заела: столькi дабра там ляжыць, вiсiць, прадаецца, а грошай...

Зрэшты, цяпер — не пра iх.

Вочы раз за нейкi абрусок зачапiлiся: колер быў ну якраз пад кухню. I малюнак прыгожы. «Iмпартны. А ўжо зручны... З яго ж, як з цыраткi, анучкай сцёр... «, — даводзiла прадавачка...

Правiльна рабiла, бо ёй — трэба было ўгаварыць, прадаць.

А мне — купiць.

...Яшчэ i для таго, прынамсi, каб пераканацца, што на стале нiчога прыгажэйшага, нiчога зручнейшага, нiчога цяплейшага, чым наш лён — быць не можа.

Свята, што заўжды з табой

За што купiў, як кажуць. Дзевятага сакавiка дзве суседкi сустрэлiся.

— Учора, бачыш, мой мне пярсцёнак прынёс, — хвалiцца адна.

— А мой... Мой... — аж свецiцца другая, — так адарыў, ну так адарыў... З ног да галавы.

З тым бы i разышлiся, але ж першую — стала жаба душыць. «Жмот ты, — кажа свайму. — Падарыў мне адзiн пярсцёначак, а сусед сваю жонку — з ног да галавы прыбраў...»

Дастала. Узяў мужык бутэльку i да суседа:

— Што ты сваёй падарыў? — пытаецца.

Той (пасля трэцяй чаркi...) прызнаўся:

— Калготы i заколку...

— ?!

— А прымерала, брат, вачэй не адвесцi! Прыйшлося зняць... Потым думаю: не, так не па-людску. Падарыў — хай баба носiць. Адзела... I ведаеш — якраз ёй, цюцелька ў цюцельку. А ўжо прыгожа... Зноў зняць прыйшлося...

Старая гэта байка — мужыкi яе, мусiць, чулi, бо 7 сакавiка ў маленькiм магазiнчыку з шыльдай «Калготы» цэлы натоўп з iх быў. У большасцi — з маладых... Але i сталага аднаго занесла. На падпiтку. Мажны, сiвы, гадоў 60.

Паглядзеў ён, што хлопцы таргуюць i туды ж. Адно папрасiў паказаць, потым — другое, трэцяе... У вынiку — купiў што-кольвечы з бялiзны i шыкоўныя чорныя калготы са швом (мода вярнулася)...

Не ведаю, як там да iх аднеслася жонка, — мужык (сведчу!) — найшчаслiвейшы быў! Ад таго, што сам сябе перамог i не ўцёк з гэнай крамы; ад таго, што дабраў на «свой» 54-ы памер — ды ўсё такое тонкае, пяшчотнае, дарагое; ад таго, што грошы пры сабе меў, ад таго, што i ён, як маладыя...

Свята. У каго 8-га, у каго — напярэдаднi альбо потым. Як светлы ўспамiн. Ажно да новага...

Ад слоў

Гора ў iх дом прыйшло не само, — за руку прывяла дачушка-студэнтка....

I якое ж прыгожае — высокае, вусатае, а ўжо гаваркое... Галоўнае — на ўсё погляд свой, свой адказ. Кшталту: «Нiякiх грамадзянскiх шлюбаў. Жанiцца — дык так, як людзi», «Забяспечваць сям’ю — справа мужчыны», «Жонка — павiнна глядзець сябе. Працаваць не павiнна», «Самае галоўнае ў жыццi — шчасце дзяцей»...

З гэтым вось хто б спрачаўся! Хiба мазгоў не меўшы? Спалi бацькi i бачылi, як згуляюць вяселле, як падораць маладым... (адна дачушка, позняя). Ды ўсё, што маюць — грошы, кватэру, машыну... Як прыбудуюць сабе пакойчык на лецiшчы, а iм — хай астатняе... Толькi б жылi, толькi б прыязджалi да iх з унукамi...

«Драбяза» бянтэжыла... Кандыдат у зяцi — ды такi ж адукаваны, такi разумны, такi паспяховы — да работы не рваўся, зарабляў, мякка кажучы, вельмi сцiпла, жыць з iх дачкою стаў задоўга да шлюбу... А найгорай — употай — угаварыў дурнiцу пайсцi на аборт. «Прычыну» знайшоў, як сякеру пад лаўкай — шлюбная сукенка не лезе, а ёй так прыгожа... I ён грошы плацiў.

Дачка «падагнала» фiгуру, потым сукенку (бо перажывала i моцна высахла)... Пасля вяселля стала хварэць, кiнула вучобу: «мазгi сушыць... нахалеру?» — суцяшаў, абдымаючы, муж, аж пакуль сам... не страцiў работу.

Казаў iм, што гэта часова, што заўтра па яго «на каленях прыпаўзуць», прабачэння папросяць.

...«Другi год чакае, у нас на шыi сядзiць» — з плачам прызнаецца цешча.

I дачку (яна гароднiнай гандлюе) — нi ў чым не вiнiць. «Бо маладая ж: iм — ад слоў — розум страцiць не цяжка», а вось ёй, ссiвелай...

Вельмi хацелася верыць.

Аблом

Райцэнтр, гасцiнiца. Нумар — амаль па Асадаву (помнiце: «Комната в восемь метров, чем не семейный дом?») — са старэнькай мэбляй i шпалерамi, з дабiтай сантэхнiкай, але ж, дзякаваць Богу, цёплы i з чыстай бялiзнай, чаго вечарам — дастаткова.

Ранiцай горш... Плiтка ў санвузле керамiчная, халодная, люстэрка там, ледзь не пад столлю i не здымаецца, разеткi няма...

Вось i ўключы фен, прычашыся, зрабi макiяж (цi, як казалi знаёмыя, намалюй твар на мордзе).

Пакуль прымудралася, выйшаў час — рэчы злажыць не паспела, проста згарнула ў сумку...

А ў Мiнску толькi села ў аўтобус, — кантралёры тут як тут. Шэсць чалавек:

— Ваши документы.

— Праязны, — кажу, — далiбог! Але, даруйце, доўга шукаць.

— Не волнуйтесь. Мы подождем. А вы — поищите! — заўсмiхаўся адзiн i пераможна падмiгнуў сябру: усё, маўляў, ёсць заяц! З вёскi ж (раз з вялiкай сумкай i гаворыць па-беларуску)? Адкуль там праязны?

А я — знайшла яго... I досыць хутка.

«Якой падманлiвай бывае знешнасць», — думаў вожык, злазячы з кактуса. I кантралёры — выходзячы з таго аўтобуса.

Людзi добрыя

Не мела баба клопату — убачыла ля пад’езда маленькае шэрае кацяня, паглядзела, як трасецца беднае над кiнутым кавалачкам батона i не вытрымала: падхапiла на далонь, пасадзiла запазуху, прынесла дамоў — будзь, што будзе!

I нiчога б дрэннага, калi б трохi акрэпшы, малое па шторах не стала сiгаць, на дыван i карнiзы, а галоўнае — «лавiць мышэй» на старой (ледзь не пад столь) кiтайскай ружы. Палова лiсцяў у той прапала. Праз дзень — не было б i другой, каб бабуля яе не вынесла. Не, не далёка — на лесвiчную пляцоўку.

Паўгода яна там стаяла i нават цвiла. Суседкi тады ў лiфце не ездзiлi, каб паглядзець, фатаграфавацца з дзецьмi прыходзiлi.

...Толькi на здымках кветка i засталася. Бабулю раз сэрца хапiла, на «хуткай» забралi. Катка яна паспела суседцы даручыць. А ружа — прапала. Не, не ад марозу — у пад’ездзе цёпла было. Яе проста нiхто не палiў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як пела вечна маладая Эдзiта П’еха, «нам рано жить воспоминаниями...». Але...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика