Шкодны груз...
Супрацоўнiкi Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Магiлёўскай вобласцi затрымалi на мяжы з Расiяй аўтамашыну «Сканiя», якой кiраваў грамадзянiн Польшчы.
Як паведамiлi ў прэс-цэнтры Камiтэта дзяржкантролю, машына была затрымана ў ходзе мерапрыемстваў, накiраваных на спыненне незаконнага абароту падакцызнай групы тавараў. Справа ў тым, што ў аўтамабiлi былi знойдзены i канфiскаваны 94 тысячы пачкаў iмпартных цыгарэт на суму 84,1 мiльёна рублёў, якiя не былi маркiраваны ва ўстаноўленым парадку акцызнымi маркамi нашай краiны. Iгар ГРЫШЫН.
У Баранавiцкiм раёне мiлiцыя зазiрнула ў дом леснiка i знайшла там скуру i мяса дзiка. Ляснiк растлумачыў, што звера закалоў сахаром, калi той засеў у гурбе. Чалавеку мiлiцыянеры можа i паверылi, але тым не менш завялi крымiнальную справу за браканьерства. Сымон СВIСТУНОВIЧ. ВАСЬМIКЛАСНIК З МАЛАТКОМ У сталiцы невядомы злачынца ўчынiў напад на магазiн аднаго з таварыстваў. Прадаўцу гандлёвай кропкi, куды зайшоў нешматслоўны «пакупнiк», адразу ж дастаўся ўдар малатком па галаве: падавiўшы такiм чынам усякае супрацiўленне, злачынца забраў выручку магазiна i знiк. Пацярпеўшая пасля нападу паведамiла аб здарэннi ў мiлiцыю, супрацоўнiкам якой удалося выйсцi на след падазронага. Аператыўнiкамi ў ходзе пошукавых мерапрыемстваў затрыманы... вучань восьмага класа сталiчнай школы. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Магiлёўскай вобласцi затрымалi на мяжы з Расiяй аўтамашыну «Сканiя», яко
|
|