У мiжсезонне ў дару «Дарыды» асаблiвы смак
Гэтымi днямi ў сталiчным футбольным манежы праходзiць II мiжнародны турнiр на прызы УПП «Дарыда», газеты «Звязда» i Мiнскага райвыканкама. Ва ўчарашнiм процiстаяннi «Дарыды» i рыжскай «Еўрабалтыi» перамаглi гаспадары: на 18-й хвiлiне пенальцi рэалiзаваў паўабаронца «Дарыды» Карэн Мурадзян. Вынiкi сустрэчы вiцебскага «Лакаматыва» i «Смаргонi» сталi вядомыя, калi нумар ужо быў падпiсаны ў друк.
Гэты турнiр хоць i праводзiцца ў другi раз, але паспеў набыць сваiх прыхiльнiкаў, бо ў перыяд мiжсезоння ён мае асаблiвы смак, улiчваючы, што сярод каманд ёсць клубы, да якiх цiкава прыгледзецца напярэдаднi старту нацыянальнага футбольнага першынства. Турнiр набiрае абароты: колькасць яго ўдзельнiкаў пашырылася: летась на поле выйшлі чатыры клубы, а ў гэтым годзе шэсць. З каманд мiнулага першынства гуляюць толькi вiцэ-чэмпiён турнiру-2005 «Дарыда» (Мiнскi раён) i яго бронзавы прызёр сталiчная «Зорка-БДУ». Прыгадаем, што ў фiнале-2005 перамог барысаўскi клуб «БАТЭ», а вось якая каманда стане першай на гэты раз, высветлiцца толькi 19 сакавiка (фiнал запланаваны на 17 гадзiн). Уваход у сталiчны манеж бясплатны, таму калi вы з’яўляецеся сапраўдным аматарам гульнi № 1 i маеце ў гэтыя выхадныя вольны час, не варта прапускаць матч. Iрына ПРЫМАК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi ў сталiчным футбольным манежы праходзiць II мiжнародны турнiр на прызы УПП «Дарыда», газеты «Звязда» i Мiнскага райвыканкама |
|