«ТТ-34» палююць на пiранняўМуз-news З 6 красавiка ў пракат выйдзе новы расiйскi блокбастэр «Паляванне на пiранню». Для нас, праўда, ён будзе адметны не высокамастацкiмi каштоўнасцямi, а ў першую чаргу тым, што гукавую дарожку да фiльма запiсваў беларускi гурт «ТТ-34».Даволi агрэсiўная, эмацыянальная музыка гамяльчан ужо знайшла попыт у абедзвюх частках «Дазораў» — «Начным» i «Дзённым». Спалучылася гэтая энергетыка i з цяперашняй стопрацэнтна «баявiковай» гiсторыяй пра процiстаянне агента спецпадраздзялення «Пiрання» Кiрыла Мазура i сiбiрскага прадпрымальнiка Прохара, якi палюе... на людзей, што выпадкова трапiлi на «яго» зямлю. Паводле слоў рэжысёра карцiны Андрэя Кавуна, перастрэлак, пагоняў, боек i трукаў у фiльме шмат, а беларуская музыка ўсяму гэтаму адрэналiну цудоўна адпавядае. Дарэчы, разам з «ТТ-34» у саўнд-трэку ўдзельнiчала i яшчэ адна беларуская каманда — «BeZ bileta». «Аляксандра i Канстанцiн» — як рыбы ў вадзе Мала таго, што Канстанцiн Драпеза — Рыбы па гараскопу. Мала таго, што на вокладцы новага альбома дуэта, названага «Аўтаномная навiгацыя», змешчана канцэптульная рыба з карцiны барысаўскага мастака Сяргея Лагачова. Напярэдаднi канцэртнай прэзентацыi альбома (запланавана на 23 сакавiка ў форме акустычнага канцэрта) дуэт цалкам перайшоў на «рыбную» тэматыку. Саша з Косцем ядуць рыбныя стравы, носяць упрыгажэннi ў выглядзе рыбак i нават падумваюць, цi не завесцi вялiкi акварыум з залатымi рыбкамi. Так, ведаеце, i да прарошчвання плаўнiкоў недалёка... «Merry Poppins» у двайным экзэмпляры Падчас працы ў Японii Алеся i Марына Берулавы пазнаёмiлiся з групай вучоных-вынаходнiкаў з карпарацыi «Намiгата Фуруокi», якiя працавалi над цiкавым праектам. Зачараваныя хараством беларускiх дзяўчат, японцы прапанавалi iм стаць прататыпамi для двух бiяробатаў, прызначаных спецыяльна для выступленняў на канцэртах. Дзяўчатам iдэя паказалася забаўнай, яны пагадзiлiся i падпiсалi кантракт. А на пачатку 2006 года... сутыкнулiся на здымачнай пляцоўцы свайго новага клiпа з уласнымi двайнiкамi! «Было нават страшнавата, бо робаты практычна нiчым не адрознiваюцца ад нас. Да таго ж на целах у нас замацавалi мноства датчыкаў, i робаты цалкам паўтаралi нашы рухi», — падзялiлася ўражаннямi Марына. Клiп «Карцiнкi», такiм чынам, быў зманцiраваны з удзелам не дзвюх, а дзвюх пар актрыс — паспрабуйце зараз выявiць, дзе сапраўдныя дзяўчаты, а дзе робаты! Аднак на выступленнi гурту можна хадзiць спакойна: адразу пасля здымак робаты былi адпраўлены назад у Японiю, таму ўсё, што вы бачыце на сцэне — жывое i сапраўднае. Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 6 красавiка ў пракат выйдзе новы расiйскi блокбастэр «Паляванне на пiранню». Для нас, праўда, ён будзе адметны не высокамастацкiмi каштоўнасцямi, а |
|