21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Калi Захад паважае волю народа, то зменiць сваё стаўленне да Беларусi»

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Як ўжо паведамляла «Звязда», у панядзелак прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка правёў прэс-канферэнцыю, што была прысвечана заканчэнню выбарчай кампанii.

Аб апазiцыi на Кастрычнiцкай плошчы

Выступленнi апазiцыi на Кастрычнiцкай плошчы Мiнска ўвечары дня галасавання А. Лукашэнка назваў «непрыгожымi». «Мы iм далi магчымасць сябе праявiць на сто працэнтаў пад аб’ектывамi вашых камер, мiкрафонамi, перад вашымi вачыма, — адзначыў ён. — Калi вы разумныя людзi, вы павiнны былi зразумець, што апазiцыя нiчога не зробiць».

Пры гэтым, кiраўнiк дзяржавы заявiў, што сам факт прысутнасцi людзей на плошчы гаворыць «аб дэмакратычнасцi нашага грамадства». Ёсць людзi, якiя выступалi супраць палiтыкi прэзiдэнта, якiя галасавалi супраць яго, i iх не 4—5 тысяч, што выйшлi на вулiцу, а нашмат больш, як паказалi вынiкi галасавання, прызнаў А. Лукашэнка.

Аб сапернiках на выбарах

А. Лукашэнка заявiў, што да Аляксандра Мiлiнкевiча паступалi парады адразу ж пасля выбараў абвясцiць сябе прэзiдэнтам. Аднак, паведамiў кiраўнiк дзяржавы, «патрэбна аддаць належнае гэтаму чалавеку, якi да ранiцы так i не рашыўся гэта зрабiць, бо з-за межаў iм бачацца нашы выбары зусiм iншымi».

А вось за iншага кандыдата ў прэзiдэнты — Сяргея Гайдукевiча — А. Лукашэнка нават прагаласаваў. «Гэта адбылося не з-за таго, што вы з’яўляецеся маiм сябрам або абсалютным прыхiльнiкам, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы пасля вiншавання з боку С. Гайдукевiча. — Мы маем часам нават дыяметральна процiлеглыя погляды. Аднак, па-першае, мой прынцып — нiколi не галасаваць за сябе. Па-другое, за iншых кандыдатаў я галасаваць не мог у сiлу пэўных прычын... Вы ж — народны дэпутат, вас выбраў народ. Таму я прыняў рашэнне, ужо ў кабiнцы для галасавання, падтрымаць выбар насельнiцтва, якое аддавала свае галасы С. Гайдукевiчу».

Адзiн з журналiстаў, маючы на ўвазе рэзкiя выказваннi А. Мiлiнкевiча i А. Казулiна ў адрас кiраўнiка дзяржавы, задаў прамое пытанне: цi будуць тыя сядзець у турме? «Я б не хацеў, каб яны сядзелi ў турме, — адзначыў А. Лукашэнка. — Але я i ў турму нiкога не саджаю, я з яе вызваляю — па амнiстыi... Што ж датычыцца турмы, то, калi вiнаватыя, будуць сядзець, калi не — не будуць. Што датычыцца мяне асабiста, то па нейкiх уласных матывах яны ў турму не сядуць, я катэгарычна супраць гэтага i буду прасiць аб гэтым праваахоўныя органы... Але тое, што ў iх выказваннях ёсць састаў злачынства, — сто працэнтаў, там паклёп i лжывыя звесткi».

Аб уступленнi ў Савет Еўропы

А. Лукашэнка заявiў, што Беларусь гатова ўступiць у Савет Еўропы хоць заўтра. «Мы не адмаўляемся ад гэтай арганiзацыi, — адзначыў ён. — Але я па Расii бачу, што Савет Еўропы iм нiчога, акрамя праблем, не стварае. I нам тое ж самае там было б або будзе. Ну, будзем там разам з расiянамi адбiвацца, калi нас туды запросяць. Мы не адмаўляемся, мы частка Еўропы. Але ж пакуль у Савеце Еўропы пераважаюць двайныя стандарты ў адносiнах да Беларусi».

Аб эканамiчных санкцыях

З боку асобных палiтыкаў Еўрапейскага саюза адразу ж пасля падвядзення вынiкаў выбараў пачалi гучаць заявы аб магчымасцi прымянення эканамiчных санкцый да Беларусi. А. Лукашэнка назваў такiя заявы абсурднымi. Па-першае, прыкладна 30 працэнтаў бюджэту Лiтвы i Латвii «фармiруецца за кошт эканомiкi Беларусi: перавалка грузаў i г.д.», i калi «членам Еўрасаюза гэта да лямпачкi, калi iх гэта не хвалюе i яны запраста могуць вярнуць гэтыя 30 працэнтаў, тады могуць нешта ўводзiць». Па-другое, праз Беларусь па добрай дарозе штогод транзiтам праходзiць 100 млн тон грузу, i калi «Еўрасаюз i тут хоча мець праблемы, ён iх будзе мець». Такiм чынам, сёння беларуская эканомiка дастаткова моцна iнтэгравалася ў еўрапейскую эканомiку, а таму спробы iзаляцыi выклiкаюць адмоўныя наступствы для эканомiк краiн ЕС i iх партнёраў.

Таму, адзначыў А. Лукашэнка, Беларусь будзе развiваць свае адносiны з кiраўнiцтвам Еўрапейскага саюза «так, як яны гэтага захочуць». Паводле яго слоў, чыноўнiкi ЕС падтрымлiвалi беларускую апазiцыю, аднак сказалi ёй, што пры перамозе А. Лукашэнкi не змогуць далей iгнараваць краiну, што знаходзiцца ў сярэдзiне Еўропы. Напрыклад, за адзiн год было тры выпадкi, калi на беларускай мяжы былi затрыманы ядзерныя кампаненты пры спробах вывезцi iх у Заходнюю Еўропу. Таксама цяпер у нашай краiне знаходзiцца, паводле некаторых ацэнак, да 150 тысяч нелегальных мiгрантаў, якiя «закрыты» на мяжы i не маюць магчымасцi трапiць на Захад. «Навошта тады душыць Беларусь? За тое, што мы вас нармальна абараняем?» — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

Аб мiжнароднай iзаляцыi

Паводле слоў палiтыкаў ЗША, адзначыў А. Лукашэнка, Беларусь ужо «даўно знаходзiцца ў мiжнароднай iзаляцыi i ў нас па вулiцы ходзяць мядзведзi». Тым не менш, калi там ёсць узважаныя i разумныя палiтыкi, то апошнiя падзеi ў нашай краiне павiнны прымусiць iх зразумець, што гэта воля беларускага народа. «Калi яны паважаюць волю беларускага народа, — заявiў А. Лукашэнка, — то яны зменяць сваю пазiцыю ў адносiнах да Беларусi. Я не баюся нейкай далейшай iзаляцыi. Куды ўжо больш?» Таксама ён адзначыў, што Беларусь знаходзiцца ў цэнтры Еўропы, i ўлады прадпрымуць усе неабходныя намаганнi, каб захаваць у ёй мiр, даказаўшы такiм чынам i абсурднасць палiтыкi тых краiн, што гавораць аб мiжнароднай iзаляцыi.

Аб падтрымцы Расii

А. Лукашэнка адзначыў, што яго ўлада, эканомiка Беларусi не трымаецца на падтрымцы расiйскага прэзiдэнта. «...Ды будзе вам вядома, што мы купляем у Расii нафту па цэнах вышэй сусветных. Аднак мы своечасова правялi мадэрнiзацыю нафтаперапрацоўчых заводаў, i яны сёння праводзяць глыбiню перапрацоўкi нафты вышэй 90 працэнтаў. Мы навучылiся рабiць якасныя нафтапрадукты, якiя карыстаюцца попытам у Еўрасаюзе... Адзiнае, аб чым я заўсёды прасiў прэзiдэнта Расii: у вас i так праблем хапае, навошта, каб вас напярэдаднi самiта «васьмёркi» пачалi душыць. Мне не патрэбна нiякая падтрымка. Хоць, я ўпэўнены, калi б я папрасiў, мне б Расiя аказала любую падтрымку».

Аб саюзнай дзяржаве

Адказваючы на пытанне аб iнтэграцыйных адносiнах з Расiяй, А. Лукашэнка адзначыў, што «ў апошнi час гэты працэс характарызуецца тым, што мы ад глабальных праектаў i мэтаў (напрыклад, федэрацыя—канфедэрацыя, прэзiдэнт—вiцэ-прэзiдэнт) перайшлi на вырашэнне канкрэтных пытанняў... Каб расiяне i беларусы не былi iншаземцамi на тэрыторыi нашых дзяржаў. Мы вырашылi пытаннi свабоднага перамяшчэння рабочай сiлы, пенсiйнага заканадаўства, медыцынскага абслугоўвання, усяго таго, што перашкаджала жыццю нашых людзей». Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што Беларусь не тармозiць аб’яднальныя працэсы. Аднак, лiчыць ён, «любы саюз павiнен быць даўгавечным. А будзе ён даўгавечным, калi яго будаваць на прынцыпах, якiя выпакутаваны жыццём. Прынцыпы будаўнiцтва саюзнай дзяржавы вызначаны, i галоўны з iх — раўнапраўе. Калi Расiя з гэтага будзе зыходзiць, то да нашага саюза далучацца i тыя, хто гэтага вельмi жадае. Але мы тут павiнны дзейнiчаць акуратна i карэктна, не з пазiцыi «меншы-большы», «старэйшы-малодшы».

Аб Украiне

А. Лукашэнка выказаў упэўненасць у добрых перспектывах развiцця ўзаемаадносiнаў з Украiнай. «Я асабiста заўсёды ставiўся з вялiкай любоўю i павагай да Украiны, — адзначыў ён. — Нават падтэксту не павiнна гучаць, што прэзiдэнт Беларусi дрэнна ставiцца да гэтай краiны». У якасцi прыкладу паспяховасцi супрацоўнiцтва было прыведзена значнае павелiчэнне тавараабароту памiж краiнамi, якi за мiнулы год дасягнуў амаль 2 млрд долараў. Пры гэтым ён адзначыў, што каляровую рэвалюцыю не патрэбна параўноўваць з украiнскiм народам. Доказам гэтага, лiчыць кiраўнiк дзяржавы, стануць вынiкi парламенцкiх выбараў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як ўжо паведамляла «Звязда», у панядзелак прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка правёў прэс-канферэнцыю, што была прысвечана заканчэнню выбарчай камп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика