На iмя Аляксандра Лукашэнкi паступаюць шматлiкiя вiншаваннi
На iмя Аляксандра Лукашэнкi паступаюць шматлiкiя вiншаваннi з выбраннем на пасаду прэзiдэнта Беларусi ад лiдараў блiзкага i далёкага замежжа, грамадзян, грамадскiх арганiзацый.
У лiку першых сваю вiншавальную тэлеграму накiраваў Прэзiдэнт Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiр Пуцiн. Вiншавальныя пасланнi ў адрас кiраўнiка беларускай дзяржавы накiравалi таксама старшыня дабрачыннага фонду «Лiнiя жыцця дзяцей Чарнобыля» Вiктар Мiцы, старшыня Прэзiдыума Расiйскага земскага руху В.А.Уладзiмiрцаў, кiраўнiк форуму «Сацыяльная адказнасць i прыватызацыя» Iгар Уколаў, старшыня Прэзiдыума ГА «Саюз абаронцаў Прыднястроўя» Яўген Труханаў i iншыя прадстаўнiкi грамадскiх арганiзацый краiн СНД i замежных дзяржаў. «Ваша перамога — гэта доказ правiльнасцi праводзiмай Вамi ўнутранай i знешняй палiтыкi, выбранага шляху, па якiм iдзе беларускi народ да новых перамог i здзяйсненняў», — гаворыцца ў пiсьме прэзiдэнта Кiпрска-беларускага таварыства дружбы Рагiраса Канстанцiну. «Уся наша сям’я галасавала за Вас, i мы нават не сумнявалiся, што Вы атрымаеце перамогу на выбарах! — гаворыцца ў вiншаваннi суайчыннiка Аляксандра Зазулiна. — У нашай краiны ёсць наперадзе яшчэ пяць гадоў цудоўнага, спакойнага жыцця! Ваша перамога — добры адказ заходнiм «змагарам за дэмакратыю». Нам дарадчыкаў збоку не трэба». Шматлiкiя пасланнi паступаюць ад жыхароў суседнiх дзяржаў. У прыватнасцi, сям’я Камаровых адзначае, што «расiяне шчыра рады за Вас, таму што больш блiзкага i роднага, чым беларускi народ, у нас цяпер няма. Мы спадзяёмся, што i ў далейшым Ваша нялёгкая праца прынясе карысць i працвiтанне не толькi народу Беларусi, але i Расii». У пiсьме Галiны Малатковай гаворыцца, што «большасць жыхароў маленькай Эстонii падтрымлiваюць цяперашнюю палiтыку i напрамак жыцця беларусаў. Рада, што Вы зноў выбраны народам i зможаце зноў абараняць iх, гэту зямлю i не дапусцiце ў сваёй краiне беднасцi». Вiншавальныя тэлеграмы, тэлефонныя званкi i пiсьмы на iмя Аляксандра Лукашэнкi прадаўжаюць паступаць. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На iмя Аляксандра Лукашэнкi паступаюць шматлiкiя вiншаваннi з выбраннем на пасаду прэзiдэнта Беларусi ад лiдараў блiзкага i далёкага замежжа, грамадзя |
|