Попыт беларусаў на брыльянты павялiчыўся...
Iгар ГРЫШЫН
За два з паловай месяцы рэалiзацыi Нацбанкам Беларусi брыльянтаў насельнiцтва набыло 103 каштоўныя камянi агульнай масай 27,52 карата.
Як паведамiў карэспандэнту нашай газеты прэс-сакратар Нацыянальнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч, выручка ад продажу брыльянтаў склала 136 мiльёнаў рублёў, або амаль 63 тысячы долараў ЗША. Попытам у людзей карыстаюцца ўсе камянi, падкрэслiваюць у Нацбанку, аднак найбольшы ён — на танныя брыльянты, што цалкам зразумела. Мiж iншым, на ўчарашнi дзень цэны на атэставаныя брыльянты, што, напрыклад, рэалiзоўвалiся праз касы Галоўнага ўпраўлення па Мiнску i Мiнскай вобласцi Нацбанка, вагалiся ў межах ад 1724 долараў за камень масай 0,6 карата да 2416 долараў за брыльянт масай 0,7 карата. Нагадаем, што для продажу прапаноўваюцца каштоўныя камянi розных якасна-каляровых характарыстык ад 0,05 да 0,8 карата класiчнай круглай агранкi з 57 гранямi, якiя выраблены па расiйскiх стандартах. Праўда, як бачым, танныя камянi не заўсёды ёсць у наяўнасцi. Як адзначаюць у галоўным банку, у лютым у параўнаннi са студзенем амаль у два разы павялiчыўся продаж каштоўных камянёў насельнiцтву. Адбылося гэта, як мяркуецца, у вынiку таго, што пашырылася геаграфiя гандлю брыльянтамi: калi раней камянi рэалiзавала толькi галоўнае ўпраўленне Нацбанка па Мiнску i Мiнскай вобласцi, то ў лютым да гэтай справы падключылiся спецыялiзаванае ўпраўленне, а таксама галоўныя ўпраўленнi Нацбанка па Гомельскай, Магiлёўскай i Брэсцкай абласцях.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За два з паловай месяцы рэалiзацыi Нацбанкам Беларусi брыльянтаў насельнiцтва набыло 103 каштоўныя камянi агульнай масай 27,52 карата
|
|