Колькасць банкаў-залогаатрымальнiкаў зямельных участкаў пры выдачы крэдытаў павялiчана з 6 да 8
Прэзiдэнт Беларусi ўказам № 161 унёс змяненнi i дапаўненнi ва ўказ № 718 ад 7 снежня 1999 года.
Змяненнi i дапаўненнi заключаюцца ў павелiчэннi з 6 да 8 колькасцi банкаў, якiя могуць быць залогаатрымальнiкамi зямельных участкаў, што знаходзяцца ва ўласнасцi юрыдычных i фiзiчных асоб, пры выдачы крэдытаў гэтым асобам. У гэты пералiк уключаны 6 сiстэмаўтваральных банкаў (ААБ «Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», «Белпрамбудбанк», «Белiнвестбанк», «Белзнешэканомбанк» i «Прiорбанк») i 2 банкi з высокай доляй дзяржаўнай уласнасцi ў iх статутных фондах (ААТ «Парытэтбанк» i ЗАТ «Славнафтабанк»). Банкi-залогаатрымальнiкi змогуць больш актыўна праводзiць работу па крэдытаванню юрыдычных асоб, а таксама фiзiчных асоб на спажывецкiя патрэбы, будаўнiцтва i набыццё жылля. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi ўказам № 161 унёс змяненнi i дапаўненнi ва ўказ № 718 ад 7 снежня 1999 года |
|