«Сямейны доктар» супраць чэргаў
Дзмiтрый АЛЬФЕР
ДОБРАЯ НАВIНА У вёсках Мiнскай вобласцi з’явiўся «сямейны доктар». Медыкi фельчарска-акушэрскiх пунктаў i сельскiх амбулаторый пачалi пераходзiць на новы вiд дзейнасцi — увядзенне спецыяльнасцi ўрача шырокага профiлю. Атрымаць дапамогу акулiста, неўрапатолага або ЛОРа стала значна лягчэй. Трэба толькi звярнуцца да мясцовага спецыялiста, якi зараз пачаў выконваць частку абавязкаў урачоў вузкай спецыялiзацыi.Як тлумачыць галоўны ўрач Мiнскага раённага тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання Ганна Лявiцкая, новая дзейнасць прыносiць станоўчыя вынiкi: — Пачалi знiкаць чэргi ў палiклiнiках. Летась колькасць зваротаў да вузкiх спецыялiстаў скарацiлася ўтрая, таму што частку iх працы выконваюць дактары мясцовых сельскiх медыцынскiх устаноў. Урачам вузкага профiлю застаецца больш часу для аказання дапамогi пацыентам з сур’ёзнымi захворваннямi. Колькасць нятанных выклiкаў машын хуткай дапамогi знiзiлася ў 1,5 раза. Аднак новаўвядзенне патрабуе рамонту i пераабсталявання медыцынскiх будынкаў i кабiнетаў. У мiнулым годзе каля дзесятка амбулаторый Мiнс-кага раёна атрымалi сучаснае абсталяванне для вузкаспецыялiзаваных даследаванняў — глюкометры, тэст-палоскi, гемаглабiнаметры. — У бальнiцах Любанi, Старых Дарог, Мядзела i Слуцка з’явiлiся новыя аперацыйныя, апараты штучнай вентыляцыi лёгкiх, абсталяванне для правядзення складаных аперацый. Таксама праведзены рамонт у Мiн- скай абласной бальнiцы, — зазначае галоўны саветнiк старшынi Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта Генадзь Казлоў. — Сёлета плануецца адрамантаваць медыцынскiя ўстановы яшчэ ў 8 раёнах Мiншчыны. У 22 аграгарадках значна палепшылася медыцынскае абслугоўванне насельнiцтва. Яшчэ адна праблема — дзейнасць ФАПаў, якая выклiкала спрэчкi i розныя меркаваннi, таксама амаль вырашана. Фельчарска-акушэрскiя пункты пераведзены пад кiраванне мясцовых амбулаторый. Зараз урачы амбулаторый будуць прыязджаць у вёску да хворых, а спецыялiсты ФАПАў — сачыць за выкананнем медыцынскiх прызначэнняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсках Мiнскай вобласцi з’явiўся «сямейны доктар». Медыкi фельчарска-акушэрскiх пунктаў i сельскiх амбулаторый пачалi пераходзiць на новы вiд дзейна |
|