У СНД гандлюем з плюсам
Iгар ГРЫШЫН
У першым месяцы гэтага года тавараабарот Беларусi з краiнамi СНД склаў 1454,9 млн долараў ЗША, i ў параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам коштавы аб’ём тавараабароту павялiчыўся на 52,4 працэнта, экспарту — на 42,8 працэнта, iмпарту — на 58,4 працэнта, паведамiлi ў Мiнэканомiцы краiны.
Экспарт рэспублiкi ў краiны Садружнасцi склаў у студзенi 518,4 млн долараў, iмпарт — 936,5 млн. Як адзначаюць у мiнiстэрстве, павелiчэнне тавараабароту Беларусi з краiнамi СНД звязана, у першую чаргу, з павелiчэннем тавараабароту з Расiяй. Доля апошняй у агульным тавараабароце з краiнамi СНД — 86,6 працэнта. У агульным аб’ёме экспарту доля Расii знiзiлася да 79 працэнтаў (85 працэнтаў у студзенi 2005 года), у агульным аб’ёме iмпарту — да 90,8 працэнта (93,1 працэнта ў студзенi 2005 года).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першым месяцы гэтага года тавараабарот Беларусi з краiнамi СНД склаў 1454,9 млн долараў ЗША, i ў параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам коштавы а
|
|