Прыгатуем мазi самi
Вольга ШАЎКО
Выкарыстоўваючы кемлiвасць, людзi здавён напрыдумвалi сродкi пазбаўлення ад розных хвароб i гатуюць iх самi дома. Вось, напрыклад, некаторыя рэцэпты мазяў, што дапамагаюць пры многiх немачах.
Костачкi на нагах. Сродак супраць iх такi: змяшаць па чайнай лыжцы бадзягi, гарчыцы, машыннага масла i 2 ст. л. шкiпiнару. Ногi распарыць, намазаць гэтай сумессю хворыя костачкi, надзець шкарпэткi — i ў ложак. Працэдуру паўтараць праз дзень на працягу двух тыдняў. Потым два тыднi перапынак i курс паўтарыць. Для замацавання эфекту ўнутр прымаць настой марэны фарбавальнай. Чайную лыжку здробненых каранёў залiць шклянкай кiпеню, пракiпяцiць на вадзяной лазнi 10 хвiлiн, астудзiць, працадзiць, далiць кiпячонай вадой адвар да шклянкi. Прымаць па палове шклянкi ранiцай i вечарам за 30 хвiлiн да яды. Трэшчыны на пятках. 100 г алiўкавага алею, 20 г сасновай смалы, 15 г воску цi канiфолi здробненай i сталовую лыжку сметанковага масла — пракiпяцiць у эмалiраваным посудзе 10 хвілін, памешваючы. Злёгку ахаладзiць, працадзiць у шкляны посуд, захоўваць у халадзiльнiку. Ногi распарыць, пяткi пачысцiць пемзай i нанесцi мазь, злёгку ўцiраючы. Такая мазь танiзуе арганiзм, бо на падэшвах размешчаны бiялагiчна актыўныя кропкi. Курс — для вылечвання часам патрабуецца 3—4 тыднi. Гэтай маззю можна лячыць радыкулiт i запаленне трайнiчнага нерва. Рэўматызм. Зварыць густы сiроп з трох шклянак цукру i шклянкi вады. Вылiць яго ў трохлiтровы слоiк, закрыць накрыўкай, узбоўтаць, паставiць на сонца. Калi на сценках слоiка з’явiцца тонкi салодкi белы налёт, накрыўку зняць i паставiць пад дрэва, якое цвiце. Калi паўслоiка наб’ецца пчоламi, вылiць у слоiк бутэльку гарэлкi. Тыдзень настойваць у цёмным месцы i расцiраць хворыя месцы. Гнойныя раны, нарывы. Яловую смалу, сметанковае масла i воск пароўну змясцiць у эмалiраваны кубак i награваць размешваючы, пакуль усё расплавiцца, не кiпяцiць, працадзiць. Каб мазь атрымалася мякчэйшай, можна пабольш пакласцi масла. Пры лячэннi такой маззю пачырваненне i пухлiна спадаюць за адзiн дзень. Пераломы, удары, язвы. 20 г яловай жывiцы, здробненую цыбулiну, 50 г алею, 15 г меднага купарвасу старанна змяшаць, патрымаць на агнi, не даводзячы да кiпення — мазь гатовая. Глыбокiя парэзы, раны, нават гнойныя язвы. Для лячэння гэтых немачаў робяць бальзам з яловай жывiцы. Жывiцу растапiць на вадзяной лазнi, змяшаць у роўных долях з жоўтым воскам, алеем i мёдам. Змачыць у гэтай сумесi марлю i прыкласцi да хворага месца цi памазаць яго i перавязаць. Пераломы. Змяшаць пароўну сасновую жывiцу i ператопленае старое (жоўтае) свiное сала. Разагрэць, размяшаць, дадаць здробненую чагу — 3 ч. лыжкi на 100 г сумесi. Мазь наносiць на месца пералому. Свiшчы, фурункулы, гнойныя раны i iншыя пашкоджаннi скуры. Бялок свежага яйка ад свойскай курыцы i чайную лыжку топленага масла добра ўзбiць — мазь гатовая. А для прыёму ўнутр карысны такi сродак: 10 свежых вымытых яек укласцi ў эмалiраваную каструлю i зверху накрыць кашкай з 10 здробненых лiмонаў з лупiнай без костак. Пасля растварэння лупiны яйкi выняць, у сумесь дадаць 100 г мёду i 100 мл каньяку. Добра размяшаць, раскласцi ў шкляначкi, захоўваць у халадзiльнiку. Прымаць па сталовай лыжцы тройчы на дзень. Прыкметнае загойванне адбываецца за 2 тыднi. Лiшай. Гуму спалiць, змяшаць з алеем да мазеўтваральнай кансiстэнцыi i мазаць паражонае месца. Дастаткова некалькiх дзён. Апёкi, артрыт, радыкулiт, скураны сверб, экзэма, пролежнi. Сталовую лыжку здробненага пчалiнага падмору змяшаць з 10 мл гарачага алiўкавага алею. Пасля астывання паставiць у халадзiльнiк на 2 тыднi. У цёмную бутэлечку змясцiць 20 г здробненага пропалiсу i залiць 20 мл спiрту, вытрымаць пры пакаёвай тэмпературы 2 тыднi. Лiсце алоэ ў чорнай паперы вытрымаць унiзе ў халадзiльнiку 2 тыднi, здрабнiць i адцiснуць сок, 2 ст. лыжкi мёду размяшаць у шклянцы вады, дадаць па сталовай лыжцы маладых парасткаў сасны i елкi i тамiць на вадзяной лазнi да атрымання густога сiропу. Змяшаць усе кампаненты: пчалiны падмор у алеi, настойку пропалiсу, сок алоэ i сiроп з парасткаў елкi i сасны. Мазь валодае болесуцiшальным, дэзiнфiцыруючым i рэгенерыруючым эфектам. Экзэма, дэрматыты, псарыяз, трафiчныя язвы, ваўчанка, апёкi. 100 г сметанковага масла ў эмалiраваным кубку (можна алею) давесцi да кiпення, зняць з агню i дадаць 10 г здробненага пропалiсу. Размешваць да поўнага ахаладжэння — хвiлiн 30. Мазь валодае болесуцiшальным дзеяннем. Пры апёках боль сцiхае хутка, але ў першыя 6—8 гадзiн пасля апёку павязку трэба мяняць кожную гадзiну.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выкарыстоўваючы кемлiвасць, людзi здавён напрыдумвалi сродкi пазбаўлення ад розных хвароб i гатуюць iх самi дома. Вось, напрыклад, некаторыя рэцэпты м |
|