21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр АПАЦКI: «Беларусь будзе прадаваць пiтную ваду...»

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Сёння — Сусветны дзень вады

Штогод на вытворчыя, камунальныя i пiтныя патрэбы ў нашай краiне выкарыстоўваецца 1,7 мiльярда кубаметраў свежай вады. За апошняе пяцiгоддзе ўзровень спажывання вады ў нашай краiне зменшыўся на 5 працэнтаў. Аб гэтым на прэс-канферэнцыi ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведамiў намеснiк мiнiстра прыродных рэсурсаў i навакольнага асяроддзя Беларусi Аляксандр АПАЦКI.

На гаспадарчае i пiтное водазабеспячэнне выкарыстоўваецца 41 працэнт спажываемай вады, на вытворчыя патрэбы — 31 працэнт, па лiнii сельскай гаспадаркi — каля 23 працэнтаў вады. Для пiцця ў цэнтральнае водазабеспячэнне накiроўваецца галоўным чынам вада з падземных водазабораў. Разведана 256 падземных водных радовiшчаў i ўчасткаў. Сёння краiна мае эксплуатацыйныя запасы падземнай вады ў аб’ёме 6,6 мiльёна кубiчных метраў у суткi, што на 30 працэнтаў больш за рэальны ўзровень спажывання.

За апошнiя гады iстотна палепшылiся хiмiчныя i бiялагiчныя паказчыкi вады ў Нёмане i Заходняй Дзвiне. Гэта адбылося, па меркаванню намеснiка мiнiстра, таму, што за мiнулыя 5 гадоў у краiне былi ўзведзены адразу 73 буйныя ачышчальныя збудаваннi. За гэты час прадпрыемствы рэспублiкi скарацiлi выкiд у прыродныя вадасховiшчы недастаткова ачышчанай вады на 56 працэнтаў. Разам з тым, каб увогуле не забруджваць навакольнае асяроддзе, дзяржаве патрэбна пабудаваць у гарадах 22 капiтальныя ачышчальныя ўстаноўкi i правесцi iстотную рэканструкцыю на 49 такiх аб’ектах.

Беларуская падземная вада мае нядрэнныя хiмiчныя i мiкрабiялагiчныя паказчыкi. Аднак у невялiкiх гарадах i вёсках 25 працэнтаў усёй вады па лiнii камунальнага водазабеспячэння не адпавядае мiжнародным стандартам па завышанаму ўтрыманню там жалеза i часткова марганцу, медзi i кадмiю.

Згодна з дзяржаўнай праграмай «Чыстая вада» на падземнае водазабеспячэнне былi пераведзены гарады Полацк i Гродна, пабудавана 15 водазабораў i 20 станцый абезжалезвання. На гэтыя i iншыя патрэбы спецыялiсты жыллёва-камунальнай службы выдаткавалi ажно 230 мiльярдаў рублёў. Камунальнiкi разлiчваюць праз 5 гадоў забяспечыць цэнтральным водазабеспячэннем 85,4 працэнта насельнiцтва.

Спажыванне пiтной вады на чалавека ў сярэднiм па рэспублiцы складае каля 214 лiтраў у суткi. Разам з тым, у сем’ях, якiя карыстаюцца iндывiдуальнымi лiчыльнiкамi вады, гэты паказчык складае ўжо не больш чым 180 лiтраў.

Аляксандр Апацкi заўважыў, што на тэрыторыi Беларусi цячэ больш за 20 тысяч рэк i ручаёў, каля 10 тысяч азёраў, 144 буйныя вадасховiшчы i прыкладна 1500 сажалак. Агульныя рэсурсы павярховых водаў складаюць 58 мiльярдаў кубiчных метраў вады, а падземнай прэснай — 16—18 мiльярдаў «кубоў». З гэтых вялiкiх запасаў мы выкарыстоўваем каля 3—3,5 працэнта вады. У перспектыве наша краiна можа стаць буйным экспарцёрам мiнеральнай i пiтной вады ў рэгiёны з праблемным водазабеспячэннем, лiчыць намеснiк мiнiстра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод на вытворчыя, камунальныя i пiтныя патрэбы ў нашай краiне выкарыстоўваецца 1,7 мiльярда кубаметраў свежай вады
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика