Алiмпiйская якасць тавараў
Святлана ЯСКЕВIЧ
Хутка на прылаўках нашых магазiнаў з’явяцца тавары з лагатыпам «Алiмпiйская якасць». Права на такую высокую марку атрымалi восем прадпрыемстваў Брэстчыны.
Па вынiках рэспублiканскай акцыi «Алiмпiйская якасць», якую праводзiлi НАК i Камiтэт па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi пры Саўмiне, Брэсцкая вобласць заняла другое месца, уступiўшы толькi мiнчанам. Як паведамiў выканаўчы дырэктар НАК Беларусi Андрэй Какашынскi, акцыя стартавала ў вераснi мiнулага года. Мэта кампанii — выяўленне грамадскай ацэнкi тавараў, якiя маюць высокую якасць i выпускаюцца па экалагiчна чыстых тэхналогiях. Брэсцкая вобласць прадставiла ў аргкамiтэт акцыi 14 заявак ад 13 прадпрыемстваў. У канцы студзеня аргкамiтэт разгледзеў заяўкi з усёй краiны i вызначыў пераможцаў у дзвюх намiнацыях. Iмi сталi ААТ «Савушкiн прадукт», ААТ «Белавежскi», ЗП «Iнка-Фуд» ТАА, ААТ «Кобрынскi мясакамбiнат» i СП «Санта-Брэмар» ТАА ў намiнацыi «Прадукты харчавання». У намiнацыi «Тавары для дома» — ТАА «Вегас» i СП «Брэстгазаапарат» ААТ. Ганаровага звання ўдзельнiка было ўдастоена СП «Фрост i К» ТАА. Гэтыя прадпрыемствы i змогуць ставiць значок «Алiмпiйская якасць» на таварах. Прадпрыемства «Iнка-Фуд», адзiн з прызёраў акцыi, на чатыры гады стала генеральным спонсарам Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта краiны i пералiчвае на яго рахунак па 100 тысяч долараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хутка на прылаўках нашых магазiнаў з’явяцца тавары з лагатыпам «Алiмпiйская якасць». Права на такую высокую марку атрымалi восем прадпрыемстваў Брэстч |
|