Студэнты-iндусы «замахнулiся» на... бомбу
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Аб гэтым стала вядома супрацоўнiкам упраўлення Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь па Гомельскай вобласцi, у вынiку чаго яны правялi аператыўна-вышуковыя дзеяннi. У iх ходзе выявiлася наступнае. Два студэнты з Iндыi, якiя вучылiся ў адной з вышэйшых навучальных устаноў горада на Сожы, вырашылi падрыхтаваць самаробную ўзрыўчатку, чым i занялiся там, дзе пражывалi. Для гэтага яны запаслiся кампакт-дыскам з вiдэаролiкам па методыцы яе вырабу, некаторымi прадметамi i рэчамi, неабходнымi для ўказанай справы. На гэтым аператыўнiкi iх i спынiлi. Як высветлiлася потым, прычынай падрыхтоўкi бомбы з’явiўся канфлiкт, якi ўзнiк памiж прадстаўнiкамi розных веравызнанняў гэтай краiны i якi перарос на аснове асабiстай непрыязнасцi ў такую вось варожасць. А ў вынiку студэнты былi выключаны з унiверсiтэта i адпраўлены з нашай рэспублiкi ў сваю краiну.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым стала вядома супрацоўнiкам упраўлення Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь па Гомельскай вобласцi, у вынiку чаго яны правялi апера
|
|