Кожная пятая пара маладажонаў хоча мець трох дзяцей
Мiнчане сталi больш адказна ставiцца да стварэння сям’i. Сёння моладзь не спяшаецца ў ЗАГС пасля месяца знаёмства, а перавагу аддае праверцы пачуццяў часам. Згодна з даследаваннямi, праведзенымi супрацоўнiкамi Мiнскага НДI сацыяльна-эканамiчных i палiтычных праблем, амаль палова апытаных маладых пар была знаёма да шлюбу на працягу 1—3 гадоў. Прыкладна 15 працэнтаў будучых маладых ведалi сваю палавiнку 3—5 гадоў, 12,5 працэнта — больш за 5 гадоў. Не верце тым, хто гаворыць, што сучасная моладзь цынiчная i разважлiвая. Звыш 80 працэнтаў маладых сем’яў сталiцы нарадзiлiся дзякуючы каханню. Другое месца ў спiсе матываў уступлення ў шлюб — жаданне мець дзяцей (33,4 працэнта). Да слова, больш за 56 працэнтаў апытаных плануюць нарадзiць двух дзяцей. А для 22 працэнтаў юных пар iдэаль-ная колькасць дзетак — трое. За апошняе дзесяцiгоддзе мiнчане навучылiся цанiць сям’ю, што пацвярджае статыстыка. Калi ў 1995 годзе разышлiся 8406 пар, то ў 2004-м — 6740.
«Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнчане сталi больш адказна ставiцца да стварэння сям’i. Сёння моладзь не спяшаецца ў ЗАГС пасля месяца знаёмства, а перавагу аддае праверцы пачуццяў |
|